Вы тут

Прайшоў круглы стол «Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання»


На ім гаварылі пра гістарычныя і юрыдычныя пункты погляду, альтэрнатыўныя меры, ролю парламентарыяў і грамадзянскай супольнасці ў абмеркаванні гэтай тэмы. У мерапрыемстве акрамя дэпутатаў удзельнічалі міжнародныя эксперты, прадстаўнікі Канстытуцыйнага суда, Міністэрства юстыцыі, Генеральнай пракуратуры, няўрадавых арганізацый.


Андрэй НАУМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі і кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента, які скарыстоўваецца ў Беларусі, адзначыў, што зараз гэта пытанне на этапе абмеркавання. «Прайшло ўжо больш за 20 гадоў (пасля рэферэндуму. — Аўт.), і, каб грамадзян Рэспублікі Беларусь інфармаваць па дадзенай праблематыцы, мы прынялі ў мінулым годзе рашэнне наведваць рэгіёны», — сказаў Андрэй Наумовіч. Ён растлумачыў, што падчас такіх выездаў праводзяцца сустрэчы з дэпутатамі Саветаў і мясцовым кіраўніцтвам, грамадскай супольнасцю, а таксама з моладдзю — тымі, хто зараз становіцца актыўным удзельнікам усіх палітычных падзей, але не прымаў удзел у рэферэндуме 1996-га.

На думку старшыні парламенцкай камісіі, мы павольна ідзём да адмены смяротнага пакарання. Таксама Андрэй Наумовіч не выключае правядзення паўторнага рэферэндуму. Наконт парламенцкіх слуханняў па гэтай тэме ён адзначыў, што мае сэнс іх правесці, калі большасць дэпутатаў будзе гатовая да абмеркавання і прыняцця станоўчага рашэння.

Таццяна ЦЕРМАЧЫЧ, кіраўнік аддзела каардынацыі і міжнароднага супрацоўніцтва Савета Еўропы, пацвердзіла, што дыялог па праблематыцы смяротнага пакарання ідзе з усімі галінамі ўлады, таксама актыўна ўцягнутая ў абмеркаванне грамадская супольнасць. Спадарыня Цермачыч лічыць, што праца рабочай групы, якую ўзначальвае Андрэй Наумовіч, вельмі важная.

Андрэа ВІКТАРЫН, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, заўважыла, што зараз абмеркаванне магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ці яго адмены стала не такім напружаным. На яе думку, смяротны прыгавор шкодзіць не толькі сваякам асуджанага, але і тым, хто яго выносіць і выконвае. Калі праводзіўся рэферэндум, у беларускім заканадаўстве не было магчымасці заключыць чалавека пажыццёва: гэта пакаранне, як выключнае і альтэрнатыўнае смяротнаму, было ўведзена ў Крымінальны кодэкс Беларусі толькі ў канцы 1997-га.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Адчувальнае пытанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.