19 Верасень, серада

Вы тут

Беларускія кампаніі падрыхтавалі экспартны партфель для Карэі


Падпісанне дагавора аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Рэспублікай Карэя чакаецца ў 2019 годзе. Пра гэта падчас беларуска-карэйскага бізнес-форуму, які прайшоў у Мінску, заявіў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.


Паводле яго слоў, Беларусь можа паспрыяць карэйскім партнёрам у больш хуткім выхадзе на еўразійскі рынак. У сваю чаргу беларускаму бізнесу цікавы вопыт Паўднёвай Карэі ў арганізацыі экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі.

Як адзначыў падчас мерапрыемства Уладзімір Улаховіч, у Сеуле ўжо завяршыўся раўнд перагавораў па стварэнні зоны свабоднага гандлю.

«Чакаем, што на працягу двух гадоў, гэта значыць у наступным годзе, можна выйсці на падпісанне гэтага пагаднення», — сказаў Уладзімір Улаховіч.

У ходзе бізнес-форуму прадстаўнікі БелГПП сустрэліся з удзельнікамі Карэйскай асацыяцыі імпарцёраў KOІMA — найбуйнейшым аб'яднаннем прадпрыемстваў-імпарцёраў, дыстрыб'ютараў і прадстаўнікоў замежных вытворцаў на рынку Карэі.

У працэсе сустрэчы таксамі абмеркавалі магчымасць паставак у Карэю хімічнай прадукцыі, сістэм бяспекі, запчастак да аўтамабільнай тэхнікі, прамысловага абсталявання, прадуктаў харчавання, адзення. Бакі разгледзелі перспектывы пашырэння кантактаў паміж беларускімі экспарцёрамі і карэйскімі імпарцёрамі, узаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай сферы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: ЕАЭС і Рэспубліка Карэя змогуць гандляваць свабодна?

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.