Вы тут

Распачаўся ХVІ Мінскі форум


У Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау распачаўся ХVІ Мінскі форум. Тэма гэтага года: «Беларусь і ЕС — будучыня партнёрства: дыялог, развіццё, дыгіталізацыя».


Кожны год у беларускай сталіцы па запрашэнні арганізацыі «Нямецка-беларускае таварыства» збіраюцца палітыкі, грамадскія актывісты і эксперты з розных краін, каб абмеркаваць пытанні адносін паміж Беларуссю, Германіяй і Еўрасаюзам. Што датычыцца двухбаковага супрацоўніцтва, то генеральны дырэктар Нямецка-беларускага таварыства Райнер ЛІНДНЕР сказаў, яно выходзіць на новы ўзровень.

— Мы чакаем, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел каля 320 гасцей з 20 краін. Гэта своеасаблівы рэкорд, — паведаміў ён.

На форуме таксама прагучаць тэмы, прысвечаныя перспектывам рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Еўропе, асаблівасцям эканамічных рэформаў у Беларусі, а таксама магчымасці ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў рэгіянальным развіцці Беларусі.

Ганна ЮНЧЫЦ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.