Беларуская мова вельмі трапная. Вось скажы, напрыклад, «лайдак». І ўсё адразу зразумела. Гэта гучыць амаль як мянушка. Добра нашы продкі прыдумалі, нездарма, адразу зразумела, як працавіты селянін ставіўся да тых, хто лянуецца.
А хто там ідзе? Гэтае пытанне можа гучаць па-рознаму. З еўрапейскай абыякавасцю, нават з польскай гідлівасцю маглі адказаць, што беларусы. Хаця наўрад ці. Звычайна гучала: халопы. Такое магло быць яшчэ ў пачатку мінулага стагодзя.
Яны ўсё старанна падлічылі. Па-заходняму. Педантычна. Да стэрыльнага знішчэння славянскіх «свінняў» — гэта план «Ост». Да жудаснай рэчаіснасці ваенных дзеянняў згодна з «Барбаросай». Але адсыл да кіраўніка, пры якім Свяшчэнная рымская імперыя дасягнула найвялікшага росквіту, не дапамог.
...Каяфа старанна паціраў рукі. Не, не як Пілат. Пілат... Гэты чыстаплюй — ісціну хацеу знайсці. Гэтага дзівака з Назарэта хацеў адпусціць. Чыстаплюй. Так. Але больш Пілат баязлівец. Зразумеў, што можа страціць уладу. Улада. Вось — ісціна!
Беларускі космас, маю на ўвазе ўклад, — цэлая энцыклапедыя жыцця. Маўляў, яўрэі жывуць па сваіх правілах і ні кроку ў бок. А беларусы? У беларусаў таксама свая праграма была. Працавалі рупліва, адпачывалі зычліва — і на ўсё час мелі.
Як той казаў, абазваўся грыбам — лезь у гаршчок. Любіш вышыванку — любі і вёску. Надзеў — ідзі ў поле. Ну, добра, у агарод. Ну хоць бы ў кветнік! Калі сур'ёзна, то ніхто з нашых продкаў у гэтых самых вышыванках штодзённа не шпацыраваў. Не да таго было, каб працоўны дрэс-код аздабляць сімваламі беларускасці.
Купель праваслаўнай веры — Кіеў. Вера гэтая яшчэ вельмі цяжкая і складаная. Цяжкая — як галгофскі крыж, складаная — быццам шлях з прэторыі на лобнае месца. І самае цяжкае на гэтым шляху — не страціць любоў.
Прыемнага апетыту. Альбо смачна есці. Каму і як даспадобы. Дэмакратыя. У тым ліку і моўная. Як тушонка? Некаторыя бралі скрынямі. Муку — мяхамі. Разумею. Беларускае харчаванне, не долары. Свайго курсу і якасці не страчвае. Але навошта соль было скупляць? Гэта так трэба НЕ ВЕРЫЦЬ у сваю краіну. Гэта трэба НЕ ВЕДАЦЬ сваю краіну.
Каб зразумець горад, трэба ведаць яго помнікі. Нашы ўражваюць. А некаторыя прымушаюць спыніцца. Падумаць аб часе і прасторы. Спыніцца нават у самых вірлівых кутках беларускай сталіцы.
Кажуць, душа як камень. На жаль. Ёсць душы нібыта каменныя. Але, дзякуй Богу, ёсць камяні, у якіх жыве душа. Душа народа. Напрыклад, дакранешся да мураванкі ў Сынкавічах альбо да сцен Камянецкай вежы, яе называюць яшчэ Белай — ахрышчана, падобна як і наша краіна, бо нескароная, чыстая.
Беларусь. Краіна. Сінявокая. Прыгажуня, Адзіная, Непаўторная, Свая, Родная, Незалежная... Жаночы пачатак. Пачатак самога жыцця.Сінанамічны рад залежыць ад вяршынь ведаў, ад глыбіні пачуццяў. Цяпер — не толькі. Яшчэ і ад асабістых спраў, сваіх адносін.
Калі чалавек ашуквае мяне адзін раз — хай будзе сорамна яму, калі ён ашуквае мяне другі раз — хай будзе сорамна мне (Стывен Кінг). На кіеўскай вуліцы Банкаўская, здаецца, сораму няма. Як і прадказальных дзеянняў. Добра, што ёсць Беларусь. Можам дапамагчы ў пошуках будучыні.
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.