Вы тут

Цывілізацыя якасці


Кажуць, што калі хочаш змяніць свет, то пачні з сябе. Беларусы не імкнуцца мяняць цэлы свет, хоць лідар другой эканомікі свету напрыканцы мінулага года выказаўся на гэты конт дакладна — маўляў, Кітай і Беларусь адказныя за новае ўладкаванне свету. Але ж мы пачнём з сябе. З якаснага абнаўлення. У Беларусі ёсць свая палітычная культура. Свае традыцыі. Адна з іх — вызначаць назву (а адсюль і сэнс) кожнага года. Сёння мы жывём у Год якасці. Амаль трэць месяца. Але ці адчулі мы гэта? Вось у тым і справа: не адчуваць трэба, а пачынаць з сябе.


Нездарма ж Першы растлумачыў, які сэнс у Года якасці. Растлумачыў вельмі дакладна, засталося гэтак жа якасна выканаць даручэнні кіраўніка краіны. Гэта даручэнні для нашай краіны, нібыта заклік з будучыні. Інакш застанёмся на сваім месцы. Месцы неблагім, але ж варта наперад, уверх. Па-беларуску — значыць, якасна. Такі міжнародны мэйнстрым у нашай краіны. Яшчэ на світанку незалежнасці кіраўнік дзяржавы разам са зберажэннем дзяржаўнай уласнасці настаяў і на захаванні стандартаў — залатой спадчыны савецкага мінулага. Ужо тым самым Першы задаў тон развіццю якаснай краіны. Асабліва гэта важна цяпер, у эпоху сусветнага культу спажывання. Любы спажывец беларускай прадукцыі — няважна, тут або за межамі нашай краіны — ведае, што каўбаса з Барысава альбо сыры з Брэста смачныя і бяспечныя.

Так, любы матэрыял пра беларускія тавары суправаджаецца каментарыямі і лайкамі. Так, самая звычайная шыльда «Тавары з Беларусі» — найлепшая стратэгія продажаў. За беларускае спрабуюць выдаваць сурагат і нядобрасумленныя канкурэнты, і фірмы-аднадзёнкі. Капіруюць — значыць, карыстаецца попытам. Але якасць гэту трэба захаваць і прымножыць. Бо нават на рынках суседняй Расіі не так ужо раздольна, там таксама ўзяліся за развіццё аграрнай прамысловасці. Адным словам, калі едзем у Тулу са сваім самаварам, дык ён павінен быць лепшы, чым мясцовы. Вось які час надышоў. І гэта датычыцца не толькі нашых легендарных харчовых брэндаў, але і ўсёй прадукцыі: ад гродзенскіх шкарпэтак да жодзінскіх БЕЛАЗаў.

Нездарма ж лідар краіны адразу адзначыў, што Год якасці датычыцца не толькі прамыслоўцаў. «Зроблена ў Беларусі» павінна гучаць нават зычней, чым «Made іn USSR». Смелая і дасягальная вяршыня. Шмат, што здавалася неверагодным, цяпер дзейнаснае. Мы ж беларусы. Кажам пра беларускую якасць — маем на ўвазе нашы смятану, сыры, каўбасы і цукеркі. Але такім жа «смачным» павінна стаць яшчэ многае. Ад мікрачыпаў да паслуг у авіяцыі, напрыклад. Каб выруліць у гэтай геапалітычнай турбулентнасці, бітве санкцый і за рынкі збыту, патрэбен найвышэйшы пілатаж. Нездарма Першы адзначыў, што эканоміка Беларусі нагадвае нямецкую. Таксама экспартаарыентаваная. Але ці мы працуем гэтак жа сумленна, як немцы? Дык усё ў нашых руках. Прычым літаральна. Каб не з зайздрасцю казалі: вось, маўляў, «нямецкая якасць», а з гонарам — «гэта беларускае»!

Сутнасць якасці — стабільнасць. І справядлівасць, каб вытворца не гуляў з пакупніком у несумленныя гульні. Выгадней, вядома, нашпігаваць прадукцыю таннай хіміяй, але дырэктарат і тэхнолагі беларускіх прадпрыемстваў паважаюць спажыўцоў. Сумленнасць больш выгадная за нажыву. Дарога да пакупніка нялёгкая, а расчараваць можна за адзін раз. Так, усё пад пільным наглядам Дзяржстандарта. У нас больш за трыццать тысяч стандартаў, амаль сем дзясяткаў эталонаў. Але не толькі пра гэта размова.

У грамадстве ёсць запыт на якасць. У нас у краіне вялікая ўвага ўдзяляецца яе кантролю. Гэта шануюць спажыўцы, і гэта неабходна захаваць. З такой прапановай да Прэзідэнта звярнуліся ў час візіту Першага на гомельскае прадпрыемства «Крышталь». Беларускі тавар, як і вырабы з каштоўных матэрыялаў, павінен быць адзначаны Знакам якасці.

Нельга больш жыць напалову, давайце дыхаць на поўныя грудзі. Калі ідзём далей сваім шляхам, значыць, хопіць таптацца на месцы. Свету насаджаюць спажывецкі канвеер. Адны вечна спажываюць, іншыя за гэты кошт узбагачаюцца. Апетыт прыходзіць падчас ежы. І чым хутчэй круціцца гэты канвеер, тым горшымі становяцца прадукты. Руліць цывілізацыя пластыку і хіміі. Але Беларусь — гэта іншае. Мы ствараем сваю цывілізацыю якасці, і гэта абавязкова ацэняць.

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.