Вы тут

Дзяржава дапаможа сабраць дзяцей у школу


Пытанні падрыхтоўкі да новага навучальнага года абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам. Сустрэча прайшла з удзелам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Радзькова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава пры неабходнасці гатова дапамагчы сем'ям, выдзеліўшы сродкі на тое, каб сабраць дзяцей у школу. Але сродкі павінны выдзяляцца мэтавым чынам. "Калі трэба камусьці дапамагчы, значыць, трэба дапамагчы непасрэдна дзецям. Таму што вы ведаеце, у якіх бацькоў не хапае сродкаў на тое, каб адзець дзяцей. Большасць з іх, мы ведаем, што гэта за бацькі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на пытанні бяспекі: у школах з гэтага пункту гледжання ўсё павінна быць зроблена належным чынам і павінны быць няўхільна рэалізаваны адпаведныя даручэнні Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павысіць узровень дысцыпліны і арганізацыі работы ў педагагічных калектывах.

Прэзідэнт даручыў распрацаваць спецыяльную праграму, у якой будуць улічаны патрэбнасці рэгіёнаў краіны ў кадрах з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Размова ідзе аб фарміраванні ўстаноў адукацыі, сучасных каледжаў, якія на высокім прафесійным узроўні павінны рэалізоўваць адпаведныя адукацыйныя праграмы.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на развіцці вышэйшай адукацыі. У прыватнасці, на неабходнасці далейшай зладжанай работы па падрыхтоўцы практыка-арыентаваных спецыялістаў. Міністэрству адукацыі даручана разгледзець пытанне мэтавай кантрактнай падрыхтоўкі для ўдасканалення правіл прыёму ў навучальныя ўстановы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.