Вы тут

На выхадныя — сонечна і цёпла


Антыцыклон, што рухаецца да нас з боку Заходняй Еўропы, істотна палепшыць надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшыя дні, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін-прыроды Вольга Фядотава.

Ужо сёння ў нашай краіне чакаецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад плюс 20 градусаў па поўначы, да 26 цяпла па поўдні Беларусі. Павышаны фон атмасфернага ціску захаваецца ў нас і ў выхадныя. Таму ападкаў не прадбачыцца, а ўначы і раніцай чакаецца туман. Тэмпература паветра ў ноч на суботу знізіцца да плюс 6-12 градусаў, а ўдзень сонейка прыгрэе да 22-28 цяпла. У ноч на нядзелю крыху пацяплее і стане ўжо плюс 7-14 градусаў. Удзень тэмпературны фон будзе дасягаць 23-28 цяпла, а па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да плюс 30 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.