Вы тут

Больш чым паўкіламетровы сцяг з'явіцца ў небе над Быхавам


Ён разгорнецца за парашутыстам Паўлам Навіцкім. Гэта самае вялікае палотнішча не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД і Балтыі. І такім своеасаблівым рэкордам будзе адзначаны Дзень беларускага пісьменства 1 верасня.

Першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адзначыла, што ў гэтага свята невыпадкова нацыянальны характар. Бо ўжо сёлета мы маем надзвычай добрыя вынікі на ніве айчыннага кнігавыдання. За першае паўгоддзе было надрукавана 5960 найменняў кніг агульным тыражом 15 мільёнаў экзэмпляраў. Аднак павышаецца не толькі іх колькасць, але і якасць. Як доказ таму намеснік міністра інфармацыі адзначыла, што ў верасні, пасля Свята пісьменства, прадстаўнікі нашай краіны паедуць атрымліваць Гран-пры міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі",

якое было прысуджана за кнігу "Полацк". Дыпломамі былі адзначаны і іншыя беларускія выданні, сярод якіх "Полацкае Евангелле", "Гісторыя беларускай чыгункі", "Беларусь сінявокая".

Навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" з Дабрадатным Агнём ад Гроба Гасподняга пачне свой шлях ужо сёння, адкрываючы Свята беларускага пісьменства. У Кафедральным саборы адбудзецца святочнае богаслужэнне. Лілія Ананічпадсумавала:

— Ужо ў 20-ы раз па многіх гарадах, вёсках роднай Беларусі навукоўцы, асветнікі, дзеячы беларускай культуры, мастацтва разам з непагаснай лампадай духоўнасці панясуць слова пра нашу Бацькаўшчыну, пра тое, што мы сёння сцвярджаем разам, будуючы суверэнную Беларусь.

1377684686366_28-21

 

Выдавецкі дом "Звязда", газета "Звязда" будуць ладзіць міжнародны "круглы стол" па тэме "Сугучча: мова і літаратура ў кантэксце гісторыка-культурнай спадчыны" з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, пра што расказаў дырэктар — галоўны рэдактар Алесь Карлюкевіч. Пройдзе і прэзентацыя праекта "Сугучча сэрцаў", які ўяўляе сабой 11 зборнікаў твораў беларускай літаратуры, перакладзеных на рускую мову, і літаратуры адной з краін СНД. Усё гэта стане падсумаваннем міжнародных стасункаў беларускіх пісьменнікаў.

Праграма Свята беларускага пісьменства разлічана на розны ўзрост і густ: ад самых маленькіх да людзей сталага веку, ад аматараў даўніны да тэатралаў. На кожнай пляцоўцы дзействы будуць ісці цэлы дзень.

На адкрыццё басейна ў Быхаве завітае Аляксандра Герасіменя. На стэндзе "Магілёўскіх ведамасцяў" будзе прысутнічацьпісьменніца Вольга Батракова, творы якой выдаюцца масавымі тыражамі ў Беларусі і іншых краінах.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.