Вы тут

Падатковыя парушэнні «пацягнулі» на 1 млрд рублёў


Інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Кастрычніцкім раёне г. Магілёва ў ходзе правядзення тэматычнай пазапланавай аператыўнай праверкі крамы індывідуальнага прадпрымальніка выяўлена парушэнне парадку рэалізацыі тавараў.

Спецыялістамі было высветлена, што збыт тканін ажыццяўляўся без наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё (паступленне). Таму падатковым органам быў арыштаваны тавар агульным коштам 1 055,6 млн рублёў, а матэрыялы праверкі для прыняцця рашэння ў адпаведнасці з заканадаўствам накіраваны ў суд, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе міністэрства. Інспектары таксама высветлілі, што для прыёму наяўных грашовых сродкаў прадпрымальнік выкарыстоўваў касавы апарат, які не быў зарэгістраваны ў падатковых органах. Лёс арыштаванай маёмасці вырашыць гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці. За выяўленыя парушэнні прадпрымальніка чакае буйны штраф.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.