Вы тут

Скончыліся вакцыны супраць гепатыту В?


Зрабіла за мяжой першую прышчэпку ад гепатыту В. Наступную прышчэпку (бо ўсяго іх патрэбна тры) хацела зрабіць на радзіме. Аднак у некалькіх медустановах мне адмовілі з-за адсутнасці вакцыны. Няўжо ў Мінску недахоп вакцын супраць гепатыту В?

Ірына, г. Мінск.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач г. Мінска Наталля ЖУКАВА:

— У арганізацыях аховы здароўя сталіцы ёсць паўгадавы запас вакцыны для прафілактыкі гепатыту В у дзяцей (вакцынацыя дзяцей пачынаецца ў першыя 12 гадзін пасля нараджэння ў радзільным доме, а потым праводзіцца ў паліклініцы ва ўзросце 1 і 5 месяцаў), а таксама амаль гадавы запас вакцыны для папярэджання гепатыту В у дарослых. Вакцыны набыты за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту для забеспячэння выканання Нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак.

Дарослым бясплатная вакцынацыя праводзіцца пры наяўнасці пэўных паказанняў: у пэўных прафесійных групах (медыцынскія работнікі; спецыялісты, занятыя на вытворчасці лекавых сродкаў, донарскай крыві і інш.), пры наяўнасці павышанай рызыкі заражэння на гепатыт В (асобы, якія знаходзяцца ў кантакце з хворым на гепатыт В і інш.).

Асобы, якім бясплатная вакцынацыя не прапануецца, могуць вакцынавацца за ўласны кошт. Для гэтага варта звярнуцца ў Мінскі гарадскі цэнтр вакцынапрафілактыкі, які працуе на базе Дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы г. Мінска. Па нумары 258-76-12 можна запісацца на папярэднюю кансультацыю і выкананне прышчэпкі. Для фарміравання належнай абароны патрабуецца выкананне трох прышчэпак з інтэрваламі паміж першай і другой — 1 месяц, першай і трэцяй — 6 месяцаў.

(Такія медыцынскія цэнтры, як «Нардзін», «Ладэ», «Экамедсэрвіс»

, якія таксама займаюцца вакцынацыяй, зараз вакцынацыю менавіта супраць гепатыту В не праводзяць. — С.Б.).

У нашай краіне з 1997 года прышчэпкі ад гепатыту В выконваліся толькі асобным дзецям, а з 2000 года — усім нованароджаным і дзецям ва ўзросце 13 гадоў. Паўтараць вакцынацыю ў дарослым жыцці гэтым дзецям не давядзецца. А вось дарослым, якія нарадзіліся да ўвядзення падобнай імунізацыі, можна рэкамендаваць зрабіць гэта ў любы зручны момант. Усё ж такі гепатыт В, як, дарэчы, і гепатыт С, перадаецца не толькі з кроўю, але і падчас неабароненых палавых кантактаў. Ёсць верагоднасць заражэння і ў бытавых умовах для тых, хто пражывае з такімі інфіцыраванымі. На жаль, вакцыны супраць гепатыту С пакуль не вынайдзена. Гэта абумоўлівае большае распаўсюджванне гепатыту С у апошнія гады.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.