Вы тут

Мост назвалі «Берасцейскім»


Учора адбылося ўрачыстае адкрыццё новага моста першай чаргі Заходняга абходу Брэста. Гэты мост быў патрэбны як паветра. У ранішнія гадзіны пік гараджане, якія дабіраліся ў цэнтр з мікрараёнаў «Вулька» і «Кавалёва», прастойвалі ў заторах ад дваццаці да сарака хвілін. Як толькі адкрылі рух па новым мосце ў раёне Брэсцкай крэпасці, сітуацыя кардынальна змянілася. Паводле афіцыйнай інфармацыі гарвыканкама, заторы паменшыліся на трэць. Усе мы, хто ездзіць штодня, адчулі значную палёгку.

1381873512340_16-22

А новы мост цераз Мухавец, які фактычна злучыў Маскоўскі і Ленінскі раёны абласнога цэнтра, выглядае прыгожым і велічным. Своеасаблівы шарм яму прыдаюць металічныя аркі-канструкцыі па баках. Даўжыня моста складае 181 метр, яго шырыня — 40 метраў. Кошт аб'екта склаў крыху больш за 280 мільярдаў рублёў.
Падчас адкрыцця старшыня аблвыканкама Канстанцін СУМАР адзначыў, што будаўніцтва такога важнага аб'екта ў раёне Брэсцкай крэпасці азначае, што горад у сваім развіцці ўсё бліжэй падыходзіць да таго гістарычнага месца, адкуль ён пачынаўся 1000 гадоў таму. Таму мост і назвалі ў гонар старажытнага Бярэсця.
Аб тым, што мост атрымаў назву «Берасцейскі», першы раз аб'явілі за хвіліну да таго, як была перарэзана сімвалічная стужка.
Губернатар падкрэсліў таксама, што ўвод моста значна аблегчыць жыццё насельніцтва зарэчнай часткі Маскоўскага раёна. Менавіта тут імкліва забудоўваецца горад. І зараз у гэтым раёне жыве пятая частка брастаўчан. А за бліжэйшыя некалькі гадоў насельніцтва вырасце яшчэ прыкладна на 50 тысяч чалавек.
Жыхарка менавіта гэтага мікрараёна Наталля Коцур прыйшла на ўрачыстае адкрыццё і шчыра дзякавала будаўнікам будтрэста №8 і іншых арганізацый, а таксама кіраўніку дзяржавы, які прыняў рашэнне прафінансаваць узвядзенне моста ў Брэсце. Пазней чыноўнікі гарадскога ўпраўлення капітальнага будаўніцтва пацвердзілі, што толькі дзякуючы асабістай увазе Прэзідэнта краіны ўдалося пабудаваць аб'ект менш чым за паўтара года. А мост быў вельмі патрэбны гораду.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.