Вы тут

Пад шэпт зімовых руж


Сталічны мадэльер Юлія Латушкіна любіць чорны і белы колеры, але ў сваёй новай калекцыі жаночых вячэрніх сукенак некалькі акцэнтаў яна зрабіла менавіта на чырвоны колер. Дакладней, колер пунсовых руж. І гэта стала своеасаблівай інтрыгай паказу адзення, які адбыўся гэтымі днямі ў Нацыянальнай школе прыгажосці. Калекцыю сезона вясна-лета 2014, над якой мастачка працавала тры месяцы, яна назвала сапраўды загадкава — «Шэпт руж».

1387610897854_1

— Спачатку я планавала паказаць 50 строяў, але на момант дэманстрацыі ў калекцыі «Шэпт руж» было ўжо 74 адзінкі адзення з трыкатажу, аксаміту і шоўку, — падзялілася інфармацыяй пра свой новы праект Юлія Латушкіна.

1387610900139_2

Подыум, на якім адбывалася дэманстрацыя, быў літаральна ўсланы пялёсткамі, а пасярэдзіне залы красаваўся вялізны букет пунсовых руж.

1387610903190_3

Анатоль Кляшчук.
Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.