Вы тут

КАБ МАРЫ КОЖНАГА ЗБЫЛІСЯ!


Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» павіншаваў з надыходзячым Новым годам і Калядамі пацыентаў 3-й дзіцячай гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік урада пажадаў усім — і дзецям, і іх бацькам, абслуговаму персаналу — у першую чаргу моцнага здароўя. «Для дзяцей яшчэ і цікавых захапленняў, а таксама каб са школы яны прыносілі толькі выдатныя адзнакі, радуючы сваімі поспехамі бацькоў, дзядуляў і бабуль», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр адзначыў: «Стала ўжо добрай традыцыяй, калі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы — кіраўніцтва і члены ўрада, парламента, Адміністрацыі Прэзідэнта і сам кіраўнік дзяржавы прыходзяць да дзяцей. Прычым не толькі
з нагоды Новага года, паколькі ў рэспубліцы пытанням сям'і і дзяцінства ўдзяляецца шмат увагі».

Паколькі Новы год гэта перш за ўсё сямейнае свята, Міхаіл Мясніковіч пажадаў дзецям хутчэйшага выздараўлення, каб яны змаглі сустрэць гэта цудоўнае свята ў асяроддзі родных і блізкіх. Напярэдадні Новага года прэм'ер-міністр не мог прыйсці з пустымі рукамі і падарыў установе аховы здароўя тэлевізар. Цяпер маленькія пацыенты змогуць глядзець свае любімыя тэлеперадачы, што аблегчыць іх знаходжанне ў бальніцы. Зразумела, не абышлося і без ласункаў.

Самыя цёплыя пажаданні гучалі і падчас навагодняга ранішніка, які адбыўся ў сценах мінскай дапаможнай школы-інтэрната №7. Гэтая навучальная ўстанова вядомая тым, што ў ёй набывае веды дзятва, якой з-за стана здароўя неабходны спецыяльныя навучальныя праграмы. Вучацца тут таксама і так званыя сацыяльныя сіроты.

Казачныя Дзед Мароз і Снягурка збіраюцца наведаць школьнікаў праз пару дзён. Па сакрэце кажучы, яны з дапамогай валанцёраў рыхтуюць зараз падарункі — згодна з пажаданнямі, выказанымі ў дзіцячых лістах. А сёння вучні сустракалі рэальных гасцей, якія таксама паспрыялі таму, каб навагоднія мары збыліся.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Аляксандр РАДЗЬКОЎ прыехаў на гэты ранішнік з падарункам, неабходным дзецям для вучобы і адпачынку. Ён перадаў школе вялізны лічбавы тэлевізар. Салодкія падарункі парадавалі малых не меней.

Яўген ПЯСЕЦКІ. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.