ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2014 годзе будзе прадастаўляць крэдыты на закупку беларускай тэхнікі на тэрыторыі Украіны на льготных умовах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 24 ад 14 студзеня 2014 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Дакументам адобраны праект дагавора паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Публічным акцыянерным таварыствам акцыянерным банкам «Укргазбанк» аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ва Украіне тавараў, вырабленых у Беларусі. Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам № 466 ад 24 верасня 2009 года «Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь». Гэты дакумент з'яўляецца сур'ёзнай падтрымкай беларускіх экспарцёраў. Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.