Вы тут

Пашыраны магчымасці для атрымання моладдзю льготных крэдытаў на куплю спажывецкіх тавараў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка падпісаў указ нумар 95, якім удасканальваецца прадастаўленне маладым спецыялістам і моладзі ва ўзросце да 31 года льготных крэдытаў на набыццё дамашняй маёмасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота: БелТА

У адпаведнасці з дакументам павялічаны максімальны памер крэдытавання з Br5,5 тыс. да Br12,2 тыс. Пашыраны пералік даступных да набыцця ў крэдыт тавараў (цяпер ён уключае ўсе тавары беларускай вытворчасці).

Права атрымання крэдыту распаўсюджана на выпускнікоў, якія самастойна працаўладкаваліся ў сельскіх населеных пунктах, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, а таксама добраахвотна паступілі на ваенную службу па кантракце.

Пашырана кола арганізацый, працаўладкаванне ў якія дае права на атрыманне льготнага крэдыту (у яго ўключаны ўсе дзяржарганізацыі і арганізацыі з доляй уласнасці дзяржавы 50 працэнтаў і больш працэнтаў).

У той жа час узмоцнена адказнасць крэдытаатрымальніка ў выпадку неадпрацоўкі абавязковага тэрміну па размеркаванні — будзе праводзіцца пераразлік памераў працэнтаў за карыстанне крэдытам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.