Вы тут

«Мабільны» экстрым


Бе­ла­рус­кая ка­ман­да «МАЗ-СПОР­Таў­то» і ма­біль­ны апе­ра­тар Velcom пра­вя­ра­юць на тры­ва­ласць між­на­род­ны роў­мінг у эк­стрэ­маль­ных умо­вах ра­лі-рэй­ду «Да­кар—2014»

Бе­ла­ру­сы пад­час гон­кі ка­рыс­та­юц­ца бяс­плат­най ма­біль­най су­вяз­зю ад Velcom. На пад­ста­ве атры­ма­ных ад гон­шчы­каў звестак ма­біль­ны апе­ра­тар мо­жа аца­ніць якасць су­вя­зі ад­ра­зу ў трох кра­і­нах — Ар­ген­ці­не, Ба­лі­віі і Чы­лі. Асаб­лі­вую ці­ка­васць для спе­цы­я­ліс­таў уяў­ля­юць ма­ла­за­се­ле­ныя тэ­ры­то­рыі, у тым лі­ку пус­ты­ня Ата­ка­ма.

Чле­ны экі­па­жаў узя­лі з са­бой на «Да­кар» звы­чай­ныя тэ­ле­фо­ны. Толь­кі адзін з удзель­ні­каў па­ехаў на гон­ку са смарт­фо­нам. Экі­па­жы пад­час гон­кі ка­рыс­та­юц­ца спа­да­рож­ні­ка­вай су­вяз­зю, але яна мож­на быць ма­ла­пры­дат­най у вы­пад­ку, ка­лі га­ры­зонт за­сла­ня­юць го­ры.

Ка­му­ні­ка­цыя па спа­да­рож­ні­ка­вых ка­на­лах су­вя­зі больш зруч­ная ў пла­не шы­ро­ка­га па­крыц­ця і не­за­мен­ная там, дзе ня­ма тэх­ніч­най маг­чы­мас­ці ўста­на­віць выш­ку, на­прык­лад, у акі­я­не ці на мо­ры. А пе­ра­ва­га ма­біль­най су­вя­зі за­клю­ча­ец­ца ў па­раў­наль­на не­да­ра­гім кош­це зван­ка. Акра­мя та­го, аба­не­нту да­стат­ко­ва звы­чай­на­й ма­біль­най пры­ла­ды, каб да­зва­ніц­ца на ну­мар спа­да­рож­ні­ка­ва­га ка­му­ні­ка­та­ра. Сён­ня ма­біль­ная су­вязь у эк­стрэ­маль­ных умо­вах та­кая ж эфек­тыў­ная, як і спа­да­рож­ні­ка­вая.

Да­рэ­чы, апе­ра­тар Velcom ужо трэ­ці раз вы­сту­пае тэх­ніч­ным парт­нё­рам бе­ла­рус­кай ка­ман­ды на «Да­ка­ры».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.