Вы тут

Жанчыны таксама сябруюць


Ка­жуць, што жа­но­чай друж­бы не бы­вае. Бы­вае, бы­вае! Інакш як на­зваць гэ­тую яе амаль па­та­ла­гіч­ную па­трэ­бу ба­чыць мя­не што­дня, лез­ці ва ўсе мае спра­вы са сва­і­мі па­ра­да­мі, раз­гля­даць «пад лу­пай» май­го чар­го­ва­га зна­ё­ма­га і на­да­ку­чаць, на­да­ку­чаць, на­да­ку­чаць…

На­огул, жа­но­чае сяб­роў­ства — гэ­та штось­ці асаб­лі­вае! Спа­чат­ку яна зайз­дрос­ціць тва­ёй сва­бо­дзе, су­кен­цы, пра­цы… По­тым моц­на пе­ра­жы­вае, ка­лі ты ня­ўда­ла вый­шла за­муж, не мо­жаш «улез­ці» ў су­кен­ку ці зволь­ні­ла­ся, на­рэш­це, з аб­рыд­лай пра­цы.

18-13

Сяб­роў­ства — гэ­та ка­лі яна ва­юе з тва­ім му­жам, ад­стой­ва­ю­чы тваю пра­ва­ту, на­ват ка­лі ты зу­сім не ма­еш ра­цыі; цяг­не ў твой дом на­бы­тыя на апош­нія гро­шы пра­дук­ты, ка­лі твае фі­нан­сы зу­сім «рас­та­лі» пад­час по­шу­каў но­вай пра­цы. Яна веч­на кор­па­ец­ца ў тва­ёй ду­шы са шчы­рым жа­дан­нем на­вес­ці там па­ра­дак… На­ват у да­лё­кай па­езд­цы, ка­лі ты, ма­ю­чы на­мер за­быц­ца на час аб праб­ле­мах, зай­ма­еш верх­нюю па­лі­цу ку­пэ, раз­горт­ва­еш лю­бі­мую кні­гу і… На та­бе! Зві­ніць ма­біль­ны, і зна­ё­мы го­лас па­ве­дам­ляе, што вось, маў­ляў, мес­ца са­бе не зна­хо­джу, та­му што ты там ад­на, бес­тал­ко­вая, і аба­вяз­ко­ва ці за­блу­дзіш­ся, ці што-не­будзь важ­нае за­бу­дзеш, і на­огул, тры­май­ся да­лей ад не­зна­ё­мых му­жы­коў, усе яны сво… А ў су­сед­кі зноў но­вы па­лю­боў­нік… А тое фут­рач­ка, якое ты ку­пі­ла пе­рад ад'­ез­дам, яно та­бе, ве­да­еш, не­як не вель­мі, і ка­лі вы­ра­шыш пра­да­ваць, то я, так і быць, куп­лю… Тэ­ле­фон на­гра­ва­ец­ца, ты ад­чу­ва­еш, што вось-вось уза­рвеш­ся, су­се­дзі па ку­пэ раз­драж­нё­на ва­ро­ча­юц­ца. Але ад­мо­віц­ца ад раз­мо­вы — ні-ні, та­му што та­ды бу­дзеш мець усе маг­чы­мыя не­пры­ем­нас­ці, па­чы­на­ю­чы з «Не ха­чу з та­бой больш раз­маў­ляць!» да «Пай­ду, на­п'ю­ся атру­ты…»

Ка­ра­цей, на­ша жыц­цё без сяб­ро­вак бы­ло б скла­да­ным і сум­ным. Скла­да­ным, бо вель­мі час­та хо­чац­ца па­дзя­ліц­ца сва­і­мі пе­ра­жы­ван­ня­мі, а ка­лі ня­ма вер­най сяб­роў­кі — то ня­ма з кім. Сум­ным, ка­лі ня­ма з кім па­дзя­ліць ра­дасць — ра­зам па­смя­яц­ца з чар­го­вай се­рыі «Ад­чай­ных хат­ніх гас­па­дынь», аб­мер­ка­ваць су­сед­ку з пер­ша­га ці апош­ня­га (не ў гэ­тым сут­насць!) па­вер­ха, ус­пом­ніць пры­го­ды пад­час ад­па­чын­ку…

Ад­нак ёсць ся­род нас і тыя, ка­му не па­шан­ца­ва­ла з сяб­роў­кай. Чы­ясь­ці «раз­нес­ла» па ўсім го­ра­дзе чу­жую тай­ну, дру­гая за­вя­ла ра­ман з чу­жым му­жам, трэ­цяя пад­ма­ну­ла… Без­умоў­на, праб­ле­мы і не­па­ра­зу­мен­ні ўзні­ка­юць у лю­бых ад­но­сі­нах, і жа­но­чая друж­ба не вы­клю­чэн­не. Ні­хто не за­стра­ха­ва­ны ад кру­тых жыц­цё­вых па­ва­ро­таў. Але са­праўд­нае сяб­роў­ства можа пе­ра­адо­лець усё, бо яго га­лоў­ная каш­тоў­насць — гэ­та шчы­рыя ча­ла­ве­чыя зно­сі­ны. Та­кое су­стра­ка­ец­ца не час­та, і ім трэ­ба да­ра­жыць. Што ж ра­біць, каб ні­што не маг­ло азмро­чыць друж­бу?

Не «змеш­вай­це» муж­чын

Ва­шы ка­ва­ле­ры — гэ­та ва­шы ка­ва­ле­ры, а яе — гэ­та яе. Па­клон­нік сяб­роў­кі — та­бу, ён хут­чэй іс­то­та, якая не мае по­лу, і як па­тэн­цы­яль­ны муж­чы­на не па­ві­нен раз­гля­дац­ца. І ка­лі ад­на з вас па­ру­шы­ла гэ­тае пра­ві­ла (жыц­цё ёсць жыц­цё!), то га­ва­рыць пра сяб­роў­ства ўжо не пры­хо­дзіц­ца.

Не пра­ва­куй­це зайз­драсць

Усе мы лю­дзі роз­ныя, у нас роз­ныя ўмо­вы жыц­ця, му­жы, дзе­ці, на­чаль­ні­кі. Мо­жа так зда­рыц­ца, што вы пры­га­жэй­шая за сваю сяб­роў­ку, у вас ба­га­ты муж, які но­сіць вас на ру­ках. А вось сяб­роў­ка ма­ла та­го што па­таў­сце­ла пас­ля ро­даў, дык і гро­шай не ха­пае, і муж «гу­ляе». Ка­лі ў вас ві­да­воч­ная пе­ра­ва­га, не хва­лі­це­ся, не пра­ва­куй­це зайз­драсць. Гэ­та ні да чо­га доб­ра­га не пры­вя­дзе. Будзь­це сціп­лы­мі, рас­каз­ва­ю­чы пра свае ўда­чы; дзя­лі­це­ся пе­ра­жы­ван­ня­мі. Хай сяб­роў­ка ўба­чыць, што і ў вас ёсць праб­ле­мы.

Не пры­ні­жай­це

Ня­мно­гія лю­дзі мо­гуць па­хва­ліц­ца жа­лез­най сі­лай во­лі. Та­му ка­лі ва­ша сяб­роў­ка сла­ба­ха­рак­тар­ная (на­прык­лад, ня­гле­дзя­чы на за­ліш­нюю ва­гу, не мо­жа ўтры­мац­ца ад ша­ка­лад­кі), не пры­ні­жай­це яе сло­ва­мі «ды ку­ды та­бе — у люс­тэр­ка па­гля­дзі».

Не пра­сі­це ў доўг

Як вя­до­ма, даў­гі ма­юць здоль­насць раз­бу­раць доб­рыя ад­но­сі­ны і пе­ра­тва­раць сяб­роў у во­ра­гаў. Та­му ста­рай­це­ся не пра­сіць і не да­ваць у доўг. А ка­лі па­зы­чы­лі, будзь­це га­то­выя да та­го, што вы гэ­тыя гро­шы па­да­ры­лі. Прос­та са спа­га­ды. На­огул, рэ­ка­мен­ду­ец­ца не ўмеш­ваць у ста­сун­кі фі­нан­сы — яны заў­сё­ды ўсё псу­юць. Ад­да­дуць не ў час, не ўсю су­му, да­вя­дзец­ца на­гад­ваць пра па­зы­ку… Якое ўжо тут сяб­роў­ства…

Не су­дзі­це стро­га

Сяб­роў­кі час­та звяр­та­юц­ца ад­на да ад­ной па па­ра­ду ў хві­лі­ны смут­ку, рас­ча­ра­ван­ня, пра­цоў­ных ня­ўдач. У та­кія мо­ман­ты лю­дзі най­больш ураз­лі­выя. На­ват ка­лі вы лі­чы­це, што сяб­роў­ка дзей­ні­ча­ла не­прад­бач­лі­ва, не­пры­го­жа, не су­дзі­це яе за­над­та стро­га. Яна ж прый­шла да вас па ра­зу­мен­не, а не па «ра­шэн­не су­да».

Воль­га ЦЫ­БУЛЬ­СКАЯ.

_______________________________________________________________________

Пра­вер­це ся­бе

Якая вы сяб­роў­ка?

Тое, як мы ся­бе па­во­дзім з сяб­ра­мі, мо­жа шмат што пра нас рас­ка­заць. Пра­тэс­ці­руй­це ся­бе і зра­бі­це вы­сно­вы.

Пы­тан­ні тэс­ту:

1. Сяб­роў­ка пра­па­нуе прай­сці­ся па кра­мах, а ў вас ня­ма ні гро­шай, ні на­строю. Што вы бу­дзе­це ра­біць?

а) Па­го­дзі­це­ся, каб да­па­маг­чы ёй з па­куп­ка­мі.

б) Пой­дзе­це, каб раз­ве­яц­ца.

в) Ад­мо­ві­це­ся, каб не за­сму­чац­ца ліш­ні раз.

2. У кра­ме вам абедз­вюм спа­да­ба­ла­ся су­кен­ка, якая за­ста­ла­ся ў адзі­ным эк­земп­ля­ры. Ва­шы дзеянні…

а) Са­сту­пі­це яе сяб­роў­цы.

б) Пра­па­ну­е­це ку­піць су­кен­ку ў склад­чы­ну і на­сіць па чар­зе.

в) Уга­во­ры­це яе ад­даць су­кен­ку вам.

3. Сяб­роў­ка па­зна­ё­мі­ла вас са сва­ім но­вым ка­ва­ле­рам, які вам зу­сім не спа­да­баў­ся. Ва­ша рэ­ак­цыя?

а) Па­ста­ра­еце­ся па­сяб­ра­ваць з ім.

б) Пра­маў­чы­це — га­лоў­нае, каб па­да­баў­ся ёй.

в) Ска­жа­це ёй усё, што пра яго ду­ма­е­це.

4. Ці дзе­лі­це­ся вы сак­рэ­та­мі з сяб­роў­кай?

а) Рас­каз­ва­е­це ёй усё.

б) Дзе­лі­це­ся мно­гім, але ёсць рэ­чы, пра якія яна не ве­дае.

в) Тай­ны на тое і тай­ны, каб ні з кім імі не дзя­ліц­ца.

5. Як вы рэ­агу­е­це, ка­лі сяб­роў­ка вас кры­ты­куе?

а) Пры­ма­е­це ўсё бліз­ка да сэр­ца.

б) Пры­слу­хоў­ва­е­це­ся, ка­лі кры­ты­ка аб­грун­та­ва­ная.

в) У ад­каз га­во­ры­це пра яе за­га­ны.

6. Сяб­роў­ка пра­па­нуе сха­дзіць у кі­но, але вам гэ­ты фільм зу­сім не ці­ка­вы. Вы па­го­дзі­це­ся?

а) Вя­до­ма, трэ­ба склас­ці ёй кам­па­нію.

б) Так, але з умо­вай, што по­тым пой­дзе­це на ваш лю­бі­мы фільм.

в) Не, ня­хай на­ват не ўга­вор­вае.

7. Ва­ша ра­ман­тыч­нае спат­кан­не ў са­мым раз­га­ры, аж­но тэ­ле­фа­нуе сяб­роў­ка і про­сіць тэр­мі­но­ва пры­ехаць да яе. Што вы зро­бі­це?

а) Кі­не­це­ся на да­па­мо­гу.

б) Па­спра­бу­е­це па тэ­ле­фо­не вы­свет­ліць, што зда­ры­ла­ся.

в) Па­про­сі­це яе па­тэ­ле­фа­на­ваць ра­ні­цай.

Вы­ні­кі тэс­ту

Ка­лі ў вас боль­шасць ад­ка­заў «а», то вы — «сяб­роў­ка-па­душ­ка». Вы — без­ад­моў­ная аль­тру­іст­ка, га­то­вая на мно­гае дзе­ля друж­бы. На вас заў­сё­ды мож­на аба­пер­ці­ся: і ў цяж­кую хві­лі­ну, і ў ра­дас­ны мо­мант. Але ўсё ж не вар­та за­бы­ваць і пра сваё аса­біс­тае жыц­цё, інакш вы ры­зы­ку­е­це за­граз­нуць у чу­жых праб­ле­мах і кло­па­тах.

Ка­лі ў вас боль­шасць ад­ка­заў «б», то вы — «сяб­роў­ка-дып­ла­мат». Вы да­ра­жы­це сва­і­мі сяб­ра­мі, але пры гэ­тым ста­ра­еце­ся тры­маць дыс­тан­цыю. Вы заў­сё­ды мо­жа­це знай­сці кам­пра­міс, які б за­да­во­ліў усіх. Ка­лі трэ­ба, то вы га­то­вы прый­сці на да­па­мо­гу, але ста­ран­на ўсё ўзва­жы­це, перш чым ах­вя­ра­ваць сва­і­мі ін­та­рэ­са­мі.

Ка­лі ў вас боль­шасць ад­ка­заў «в», то вы — «сяб­роў­ка-ра­ка­він­ка». Улас­ныя ін­та­рэ­сы для вас на пер­шым мес­цы, а ха­лод­ны раз­лік не па­кі­дае мес­ца для эмо­цый. Маг­чы­ма, вы не да­вя­ра­е­це лю­дзям і ба­і­це­ся ад­крыц­ца пе­рад імі? Усё ж та­кі вар­та ча­сам вы­ла­зіць са сва­ёй «ра­ка­він­кі», бо са­праўд­нае сяб­роў­ства здоль­нае даць шмат ста­ноў­чых эмо­цый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.