Вы тут

85 чалавек валодаюць паловай багаццяў свету


Эка­на­міч­ная ня­роў­насць у све­це ўзрас­ла да та­кой сту­пе­ні, што су­куп­нае ба­гац­це 85 най­ба­га­цей­шых лю­дзей пла­не­ты (гэ­та ка­ля 1,7 трыль­ё­на до­ла­раў) раў­ня­ец­ца агуль­на­му ба­гац­цю 3,5 млрд звы­чай­ных лю­дзей — па­ло­вы на­сель­ніц­тва пла­не­ты, па­ве­дам­ляе га­зе­та «Взгляд» са спа­сыл­кай на апуб­лі­ка­ва­ны дак­лад у The Guardіan.

У дак­ла­дзе «Пра­ца для ня­мно­гіх» сцвяр­джа­ец­ца, што ня­роў­насць з'я­ві­ла­ся вы­ні­кам за­хо­пу ўла­ды з бо­ку эка­на­міч­най элі­ты, якая атрым­лі­вае маг­чы­мас­ці ціс­ку на ўра­ды з мэ­тай пра­соў­ван­ня вы­гад­най ёй па­лі­ты­кі. Так, па ста­тыс­ты­цы амаль па­ло­вай су­свет­на­га ба­гац­ця (46%) ва­ло­дае адзін пра­цэнт на­сель­ніц­тва, яко­му ўво­гу­ле на­ле­жыць 110 трыль­ё­наў до­ла­раў. Гэ­та ў 65 ра­зоў больш, чым фі­нан­са­выя срод­кі най­бяд­ней­шай част­кі на­сель­ніц­тва.

Пра­цэс за­ся­родж­ван­ня су­свет­на­га ба­гац­ця ў ру­ках усе мен­шай коль­кас­ці лю­дзей пра­цяг­ва­ец­ца. Ле­тась міль­яр­дэ­ра­мі ста­лі 210 ча­ла­век. У вы­ні­ку іх коль­касць па­вя­лі­чы­ла­ся да 1426, а іх агуль­нае ба­гац­це скла­ла 5,4 трыль­ё­на до­ла­раў. У якас­ці пры­кла­ду раз­мер­ка­ван­ня ба­гац­ця ў кра­і­нах, якія раз­ві­ва­юц­ца, пры­во­дзіц­ца сі­ту­а­цыя ў Ін­дыі. Там за апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе коль­касць міль­яр­дэ­раў вы­рас­ла з 6 да 61 ча­ла­ве­ка, і яны за­ся­ро­дзі­лі ў сва­іх ру­ках су­куп­ныя срод­кі ў па­ме­ры 250 міль­яр­даў до­ла­раў. Да 2008 го­да на міль­яр­дэ­раў у Ін­дыі пры­па­ла 26% ад ба­гац­ця ўся­го на­сель­ніц­тва, та­ды як у 2003 го­дзе гэ­ты па­каз­чык скла­даў 1,8%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.