Вы тут

Людзi i метры


Праблема жылля ў Магілёве заўсёды стаяла вельмі востра. На 1 студзеня наўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў у абласным цэнтры стаяла больш за 31 тысячу чалавек. У льготным спісе значыцца больш 2000 сем'яў, сваёй чаргі чакаюць 1229 сем'яў, якія пражылі ў інтэрнатах больш за 10 гадоў, і каля 6000 маладых сем'яў, якія маюць дваіх дзяцей. А які быў мінулы год? Ці ўдалося часткова вырашыць жыллёвую праблему з дапамогай арэнднага жылля? З гэтымі пытаннямі карэспандэнт «Звязды

» звярнулася да мэра горада Уладзіміра ЦУМАРАВА.

10537— У фонд жылля камерцыйнага выкарыстання ўвайшлі 50 новых кватэр і 71 паўторнага засялення. Для прыкладу: толькі на 1 кватэру ў новым арэндным доме па вуліцы Алтайскай былі пададзены 33 заявы. Першачарговае права на «камерцыйнае» жыллё маюць тыя, хто стаіць на ўліку ахвотных палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Калі з іх боку заяў няма, шанц прадастаўляецца ўсім астатнім. Пры наяўнасці свабодных арэндных кватэр інфармацыя пра іх (месцазнаходжанне, памер платы за карыстанне, адрасы і тэлефоны для звароту) размяшчаецца на сайце Магілёўскага гарвыканкама. Базавая стаўка за карыстанне такім жыллём складае 0,2 базавай велічыні за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.

Наогул толькі за леташнія студзень-лістапад уведзена ў эксплуатацыю больш за 109 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля, у тым ліку 18 шматкватэрных дамоў (больш за 91 тысячу квадратных метраў), дзе ключы ад кватэр атрымалі 1505 сем'яў. Здадзена 40 сацыяльных кватэр,131 кватэра для адсялення грамадзян з непрыдатных для пражывання дамоў, 104 кватэры для шматдзетных сем'яў.

А як справы з праблемнымі і састарэлымі дамамі?

— У жніўні-кастрычніку мінулага года ўведзены ў строй праблемныя шматпавярховікі ў мікрараёне «Спадарожнік», па вуліцы Алтайскай і завулку Новы.

Акрамя таго, за леташнія студзень-лістапад гарвыканкам выдзеліў 72 кватэры (14 з іх паўторнага засялення) людзям, жыллё якіх было прызнана непрыдатным для пражывання або аварыйным.

Ці шмат у горадзе будынкаў, якія пустуюць ці, як кажуць, неэфектыўна выкарыстоўваюцца? Як вырашаецца іх лёс?

— У Магілёве знаходзіцца 20 аб'ектаў нерухомасці. Сярод іх аб'екты камунальнай уласнасці, рэспубліканскай, абласной, а таксама тыя, якія раней знаходзіліся ў камунальнай уласнасці, але потым былі перададзены суб'ектам гаспадарання. У дачыненні да аб'ектаў, якія знаходзяцца ў гарадской уласнасці, сфарміраваны каляндарныя графікі ўключэння іх у гаспадарчы абарот, па кожным вызначаны кірунак, тэрміны і асобы, адказныя за выкананне.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.