Вы тут

Чужыя пад адным дахам


Больш за двац­цаць га­доў жы­хар­ка Ка­пы­ля не можа размяняць кватэру. Хто вінаваты?

Не­здар­ма ў на­ро­дзе ка­жуць: ад ка­хан­ня да ня­на­віс­ці — адзін крок. Асаб­лі­ва ка­лі гэ­та да­ты­чыц­ца бы­лых су­жэн­цаў. Моц­ныя па­чуц­ці ка­лісь­ці пры­вя­лі іх да ства­рэн­ня сям'і, але на­сту­піў мо­мант, і яны ста­лі чу­жы­мі. На­ват ня­гле­дзя­чы на тое, што іх па­він­на звяз­ваць, агуль­ных дзя­цей. Які­мі ста­нуць ад­но­сі­ны ка­лісь­ці бліз­кіх лю­дзей пас­ля раз­во­ду? Як ад­зна­ча­юць спе­цы­я­ліс­ты, пе­ра­важ­ная боль­шасць «бы­лых» ста­но­віц­ца во­ра­га­мі, і кож­ны лі­чыць ся­бе ў не­чым аб­дзе­ле­ным.

І ў цеснаце, і ў крыўдзе

У 1990 го­дзе Ган­на і Іван Жда­но­ві­чы афі­цый­на раз­вя­лі­ся. Па ра­шэн­ні Ка­пыль­ска­га су­да па­між імі бы­ла па­дзе­ле­на ква­тэ­ра. Жан­чы­не да­стаў­ся па­кой у 11,5 кв. м, муж­чы­ну — у 16,5 квад­ра­та, якія ён за­тым пры­ва­ты­за­ваў. Як сцвяр­джае бы­лая жон­ка, Іван Жда­но­віч доў­гі час не пус­каў яе ў ква­тэ­ру. Да­вя­ло­ся двой­чы звяр­нуц­ца ў суд аб пры­му­со­вым уся­лен­ні. Іс­кі бы­лі за­да­во­ле­ны. «Пас­ля гэ­та­га Іван Жда­но­віч, які на той час па­браў­ся шлю­бам з ін­шай жан­чы­най, па­чаў мя­не тэ­ра­ры­за­ваць як ма­раль­на, так і фі­зіч­на. Мне да­вя­ло­ся ка­ля двух га­доў на­ча­ваць на сва­ім ра­бо­чым мес­цы. Та­му вы­му­ша­на бы­ла пра­сіць Ка­пыль­скі ра­ён­ны вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт знай­сці маг­чы­масць раз­мя­няць ква­тэ­ру. Але рай­вы­кан­кам не вы­ра­шыў пы­тан­ня да гэ­та­га ча­су», — па­скар­дзі­ла­ся ў рэ­дак­цыю Ган­на Жда­но­віч.

Як той ка­заў, два са­лаўі на ад­ной га­лін­цы не пя­юць, а два мядз­ве­дзі ў ад­ной бяр­ло­зе не жы­вуць. Лю­дзям, якія ра­ней ме­лі агуль­ныя ін­та­рэ­сы, пад ад­ных да­хам так­са­ма ўжыц­ца вель­мі скла­да­на: верх бя­руць уза­ем­ныя крыў­ды, эмо­цыі, якія пе­ра­рас­та­юць у спрэч­кі і на­ват ру­кап­рык­лад­ства. Ме­на­ві­та на гэ­тыя аб­ста­ві­ны звяр­таў ува­гу ў ліс­це ў Ка­пыль­скі гар­вы­кан­кам (ця­пер рай­вы­кан­кам) яшчэ ў сту­дзе­ні 1995 го­да бы­лы на­чаль­нік Ка­пыль­ска­га ра­ён­на­га ад­дзе­ла ўнут­ра­ных спраў В. Піс­ку­ноў. Ма­ёр мі­лі­цыі пра­сіў мяс­цо­выя ўла­ды знай­сці маг­чы­масць раз­мя­няць жылп­ло­шчу. «Інакш на­ступ­ствы та­ко­га «су­мес­на­га» пра­жы­ван­ня цяж­ка ўя­віць», — па­пя­рэдж­ваў ён. Да­дам, што з Іва­на Жда­но­ві­ча ўзя­лі пісь­мо­вае аба­вя­за­цель­ства не пе­ра­шка­джаць бы­лой жон­цы на­вед­ваць свой па­кой, а так­са­ма жыць у ім.

Да зго­ды не прый­шлі

Уліч­ва­ю­чы цяж­кас­ці пра­жы­ван­ня пад ад­ным да­хам, па сут­нас­ці, чу­жых лю­дзей, Ка­пыль­скі вы­кан­кам пра­па­на­ваў ім ва­ры­янт раз­ме­ну ква­тэ­ры — на ад­на­па­ка­ё­вую доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ную і двух­па­ка­ё­вую без зруч­нас­цяў. Але та­кі ва­ры­янт Жда­но­ві­чаў не за­да­во­ліў.

— У 2007 го­дзе ў нас вы­зва­лі­лі­ся ад­на­ча­со­ва дзве ад­на­па­ка­ёў­кі. Ад­на з іх — па ву­лі­цы 50 га­доў БССР — не зу­сім доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ная. Між ін­шым, там бы­ла маг­чы­масць пад­вя­дзен­ня ў да­лей­шым га­зу, ва­ды. Мы пісь­мо­ва па­ве­да­мі­лі пра гэ­та Жда­но­ві­чам. Але атры­ма­лі ад­каз ад Іва­на Іва­на­ві­ча, што ён ад­маў­ля­ец­ца ад пра­па­но­вы. У вы­пад­ку, ка­лі ба­кам не ўда­ло­ся да­мо­віц­ца па­між са­бой, раз­мен мо­жа ажыц­цяў­ляц­ца ў су­до­вым па­рад­ку. Мы тры­ма­лі гэ­тыя ква­тэ­ры коль­кі маг­лі, але Ган­на Мі­ка­ла­еў­на ў суд не звяр­ну­ла­ся. Пры­нам­сі, ні­я­ка­га су­до­ва­га ра­шэн­ня мы не атры­ма­лі, — рас­каз­вае на­чаль­нік ад­дзе­ла жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі рай­вы­кан­ка­ма Ма­ры­на Ка­нон­чык. — У 2007‑м у Ка­пы­лі за­вяр­ша­ла­ся ўзвя­дзен­не двух жыл­лё­ва-бу­даў­ні­чых ка­а­пе­ра­ты­ваў. Яны лі­чы­лі­ся даў­га­бу­да­мі — бы­лі за­ма­ро­жа­ны з 1999 го­да, па­коль­кі мы не маг­лі ўкам­плек­та­ваць чар­гу, хоць і за­пра­ша­лі сю­ды ўсіх ах­вот­ных. У тым жа го­дзе па­ча­лі фар­мі­ра­вац­ца но­выя ка­а­пе­ра­ты­вы, і Ган­не Мі­ка­ла­еў­не так­са­ма пра­па­на­ва­лі аб­за­вес­ці­ся ква­тэ­рай з да­па­мо­гай іль­гот­на­га крэ­ды­ту пад 1 пра­цэнт на 40 га­доў. Але зго­ды ад яе не атры­ма­лі.

Са­праў­ды, гэ­тыя сло­вы па­цвяр­джа­юц­ца да­ку­мен­та­мі:

«У су­вя­зі з вы­зва­лен­нем ад­на­па­ка­ё­вай ква­тэ­ры ў жыл­лё­ва-бу­даў­ні­чым ка­а­пе­ра­ты­ве «Вяс­на‑2011» у Ка­пы­лі па ву­лі­цы Пар­ты­зан­скай, 36, увод у экс­плу­а­та­цыю яко­га за­пла­на­ва­ны на сне­жань 2013 го­да, пра­па­ноў­ва­ем Вам тэр­мі­но­ва пры­быць у ад­дзел жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі рай­вы­кан­ка­ма для кан­крэт­на­га вы­ра­шэн­ня пы­тан­ня аб Ва­шым ус­туп­лен­ні ў ка­а­пе­ра­тыў на бу­даў­ніц­тва 1‑па­ка­ё­вай ква­тэ­ры агуль­най пло­шчай 40,99 кв. мет­раў з да­па­мо­гай іль­гот­на­га крэ­ды­ту. Пра сваю зго­ду або ад­мо­ву про­сім у аба­вяз­ко­вым па­рад­ку па­ве­да­міць у пісь­мо­вай фор­ме ў тэр­мін да 27 снеж­ня 2013 го­да ў ад­дзел ЖКГ рай­вы­кан­ка­ма». Гэ­та бы­ла апош­няя пра­па­но­ва, пас­ля ча­го з Ган­най Жда­но­віч спы­ні­лі пе­ра­піс­ку, аб чым па­ве­да­мі­лі афі­цый­на.

— Па­чы­на­ю­чы з 2012 го­да рай­вы­кан­кам фар­мі­руе фонд ка­мер­цый­на­га жыл­ля. У нас бы­ло 5 ква­тэр, якія вы­дзе­лі­лі гра­ма­дзя­нам, што ста­я­лі ў чар­зе на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў. Ка­лі б Ган­на Мі­ка­ла­еў­на звяр­ну­ла­ся да нас, то ме­ла б пер­ша­чар­го­вае пра­ва за­ся­лен­ня ў лю­бую з ква­тэр, згод­на з да­тай па­ста­ноў­кі на ўлік, — тлу­ма­чыць Ма­ры­на Вік­та­раў­на.

— Маг­чы­ма, яна не чу­ла пра гэ­та? — пы­та­ю­ся.

— Ін­фар­ма­цыю мы раз­мяс­ці­лі на сай­це рай­вы­кан­ка­ма, у ра­ён­най га­зе­це «Сла­ва пра­цы», — тыя, хто ха­цеў з ёй азна­ё­міц­ца, ме­лі та­кую маг­чы­масць, — лі­чыць мая су­раз­моў­ца.

— Ка­мер­цый­ны фонд, як я ра­зу­мею, бу­дзе і ў да­лей­шым па­паў­няц­ца. Ці нель­га бы­ло б аса­біс­та па­тэ­ле­фа­на­ваць Ган­не Мі­ка­ла­еў­не ў тым вы­пад­ку, ка­лі ў ім з'я­віц­ца ква­тэ­ра? — ці­каў­лю­ся ў прад­стаў­ні­цы ўла­ды.

— Я б па­ра­і­ла ёй са­мой больш уваж­лі­ва са­чыць за звест­ка­мі, — ка­за­ла спе­цы­я­ліст.

Перс­пек­ты­ва за­стац­ца на ву­лі­цы…

Сён­ня Ган­на Мі­ка­ла­еў­на жы­ве ў ін­тэр­на­це. Блок раз­лі­ча­ны на 4 па­коі. Ма­лень­кая кух­ня на­гад­вае ка­мор­ку. Змя­шча­юц­ца тут толь­кі не­вя­лі­кі стол і га­за­вая плі­та, у якой пра­цуе ад­на кан­фор­ка. Га­ту­юць жыль­цы па чар­зе. Кі­да­ец­ца ў во­чы пад­ло­га ў мес­цах агуль­на­га ка­ры­стан­ня: ра­мон­ту тут не бы­ло, ма­быць, га­доў двац­цаць. Але, ба­дай, не гэ­та са­мае страш­нае для Ган­ны Жда­но­віч. Не­ка­то­рыя з су­се­дзяў па­ру­ша­юць пра­ві­лы гра­мад­ска­га пра­жы­ван­ня: п'юць, шу­мяць. Зда­ра­ец­ца, што ноч­чу і за­снуць не­маг­чы­ма. Пла­ціць за та­кія «зруч­нас­ці», са слоў ма­ёй ге­ра­і­ні, да­во­дзіц­ца ў ся­рэд­нім 200 тыс. руб­лёў што­ме­сяц. Па мер­ках Ка­пы­ля гэ­та ня­ма­ла. Акра­мя та­го, мая су­раз­моў­ца пла­ціць, згод­на з раз­дзе­ле­ным аса­біс­тым ра­хун­кам, і за свой па­кой у ква­тэ­ры па ву­лі­цы 50 га­доў БССР. А пен­сія ў Ган­ны Мі­ка­ла­еў­ны кры­ху боль­шая за 2 млн руб­лёў. Пра­жыць на яе да­во­лі скла­да­на, тым больш што да­во­дзіц­ца да­па­ма­гаць хво­рай унуч­цы. (Дач­ка ў раз­вод­зе з му­жам, аса­біс­та­га жыл­ля не мае). Як сцвяр­джае 62‑га­до­вая жан­чы­на, на­ват па­бу­да­вац­ца за кошт льгот­на­га крэ­ды­ту ў ка­а­пе­ра­ты­ве яна не маг­ла з‑за ма­тэ­ры­яль­ных цяж­кас­цяў. У 2016 го­дзе яе жылп­ло­шча ў агуль­най з бы­лым му­жам ква­тэ­ры ста­не арэнд­най, бо на пры­ва­ты­за­цыю па­коя ня­ма гро­шай. Яна спра­ба­ва­ла вы­ра­шыць пы­тан­не па раз­ме­не ква­тэ­ры са­ма­стой­на, на­ват да­ва­ла аб'­яву ў ра­ён­ную га­зе­ту, але ах­вот­ных не знай­шло­ся. Та­му Ган­на Мі­ка­ла­еў­на і па­тра­буе да­па­мо­гі рай­вы­кан­ка­ма. А яшчэ яе па­ло­хае перс­пек­ты­ва за­стац­ца на­огул на ву­лі­цы. Бу­ды­нак на­ле­жыць жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы. Дзе га­ран­тыя, што з жан­чы­най не ска­су­юць да­га­вор пра­жы­ван­ня? Ня­пэў­ныя перс­пек­ты­вы ці, мож­на ска­заць, іх ад­сут­насць, што­дзён­ныя хва­ля­ван­ні па­да­рва­лі і без та­го не вель­мі моц­нае зда­роўе Ган­ны Жда­но­віч.

Хто ж дапаможа?

Кі­раў­нік спра­ва­мі рай­вы­кан­ка­ма Вік­тар Плаш­ке­віч не мо­жа ска­заць ні­чо­га дрэн­на­га пра Ган­ну Мі­ка­ла­еў­ну, на­ват спа­чу­вае ёй па-ча­ла­ве­чы.

— Ка­пыль — го­рад не­вя­лі­кі, і ва­ры­ян­таў раз­ме­ну жылп­ло­шчы ня­ма. Згод­на з жыл­лё­вым ко­дэк­сам, рай­вы­кан­кам не мае пра­ва ра­біць раз­мен са свай­го жыл­лё­ва­га фон­ду. Гэ­та спра­ва толь­кі двух ба­коў — бы­лых му­жа і жон­кі Жда­но­ві­чаў, — кан­ста­туе Вік­тар Мак­сі­ма­віч.

Га­лоў­нае, каб у іх бы­ла ўза­ем­ная за­ці­каў­ле­насць і жа­дан­не прый­сці да па­ра­зу­мен­ня.

Між ін­шым я па­ці­ка­ві­ла­ся ў Іва­на Жда­но­ві­ча, ці па­бу­да­ваў ён ка­а­пе­ра­тыў­ную ква­тэ­ру? Пы­тан­не цал­кам за­ка­на­мер­нае. Як свед­чаць ад­ка­зы га­рад­ско­га Са­ве­та яшчэ ад 1995 го­да, ство­ра­ная сям'я Жда­но­ві­чаў (но­вая. — Аўт.) бу­дуе ква­тэ­ру ў ЖБК «Вяс­на». Пас­ля пе­ра­ез­ду ту­ды ста­рая двух­па­ка­ёў­ка бу­дзе пе­ра­да­дзе­на Ган­не Мі­ка­ла­еў­не.

Але Іван Іва­на­віч го­ра­ча за­пэў­ніў, што «ка­а­пе­ра­тыў» па­бу­да­ва­ла яго це­шча для сва­ёй унуч­кі…

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.