Вы тут

Прынука


—Што вы во­чы ўта­ро­пі­лі! — гарк­нуў Ду­ба­тоўк. — Ста­ліч­на­га ча­ла­ве­ка не ба­чы­лі, мядз­ве­дзі, ці што? Ану, да­па­ма­жы­це гос­цю, па­кла­дзі­це на яго блю­да тое, што вам па гус­ту.

Ва­ла­са­тыя зя­пы за­ўсмі­ха­лі­ся, ла­пы па­ча­лі ру­хац­ца. Хут­ка на ма­ім блю­дзе ля­жаў вя­ліз­ны гусь з брус­ніч­ным ва­рэн­нем, ін­ды­ко­вая нож­ка з яб­лы­ка­мі, са­лё­ныя гры­бы, дзя­ся­так кал­ду­ноў, а з усіх ба­коў толь­кі і чут­на бы­ло:

—А вось пам­пуш­кі з час­на­ком… А вось, па­не, ка­ва­лак шы­нач­кі дзі­ка­га яп­ру­ка, на­пер­ча­ны, аг­нём га­рыць. Па­мяц­цю ма­ці за­клі­на­ю­чы — вазь­мі­це… А вось цу­доў­ная… А вось не­звы­чай­ны…

—Як у нас па-бе­ла­рус­ку час­ту­юць, — ра­га­таў гас­па­дар, па­ба­чыў­шы, што я зу­сім раз­гу­біў­ся.

Пе­ра­да мною вы­рас­ла га­ра. Я па­спра­ба­ваў пра­тэс­та­ваць, але вы­клі­каў та­кі вы­бух абу­рэн­ня (у ад­на­го з гас­цей на­ват слё­зы па­цяк­лі, праў­да, ён быў тро­хі на­пад­піт­ку), што я здаў­ся.

unnamed

Па­мя­та­е­це гэ­ты ўры­вак з «Дзі­ка­га па­ля­ван­ня ка­ра­ля Ста­ха» Ка­рат­ке­ві­ча? Та­кая сцэн­ка са­праў­ды бы­ла не рэд­кас­цю не толь­кі на шля­хец­кіх бя­се­дах, але і — з па­праў­кай на ўзро­вень даб­ра­бы­ту — на ся­лян­скіх свя­точ­ных за­стол­лях. Гэ­ты звы­чай — на­стой­лі­ва­га за­пра­шэн­ня, упрош­ван­ня, ледзь не пры­му­шэн­ня гос­ця ес­ці і піць — на­зы­ваў­ся пры­ну­кай. Рас­паў­сю­дзіў­ся ён у Рэ­чы Па­спа­лі­тай, ві­даць, у эпо­ху «сар­ма­тыз­му» (ХVІІ-ХVІІІ ста­год­дзі), але яшчэ і ў ХІХ, і на­ват на па­чат­ку ХХ быў до­сыць рас­паў­сю­джа­ным. Пры­ну­ка аба­вяз­ва­ла абод­ва ба­кі: па­куль гас­па­дар не вы­каз­ваў да­стат­ко­вай на­стой­лі­вас­ці (а лі­чы­ла­ся, што трэ­ба зла­дзіць са­ма ме­ней тры «се­ан­сы» ўпрош­ван­ня), госць му­сіў дэ­ман­стра­тыў­на ес­ці ў «паў­гу­бы», ледзь да­кра­нац­ца да пры­сма­каў, быц­цам птуш­ка Бо­жая, усім сва­ім вы­гля­дам па­каз­ва­ю­чы абы­яка­васць і ад­сут­насць апе­ты­ту. Без гэ­та­га на­кід­вац­ца на па­час­ту­нак лі­чы­ла­ся быц­цам бы і не­пры­стой­ным. Ін­шыя сля­ды ста­ра­даў­ня­га звы­чаю ві­даць у тра­ды­цыі аба­вяз­ко­ва­га пра­маў­лен­ня тос­та кож­ным гос­цем па чар­зе або ў рас­паў­сю­джа­ных не­ка­лі «ку­ляў­ках» — ад­мыс­ло­вых па­су­дзі­нах для піц­ця без пад­ста­вак, якія мож­на бы­ло вы­піць толь­кі да дна. Вось як пры­ну­ку апіс­вае Ко­лас у «Но­вай Зям­лі»:

Са­дзяц­ца гос­ці, ды не зра­зу,

За стол не ле­зуць для па­ка­зу,

Бо так шля­хет­насць вы­ма­гае.

Ідзе тут спрэч­ка не­ма­лая,

Ка­лі пач­нуць тут ад­маў­ляц­ца:

—Ся­дай, Язэп! — Ня­хай са­дзяц­ца,

А я пры­ткну­ся по­тым з краю.

—Ах, вось дзіў­ны!.. — Ну, ну, ся­даю!

—Пан Фа­бі­ян, і ты, Кан­дра­це,

Яхім, і Ян, і Юр­ка — бра­це!

Ну, про­ша ж, про­ша! — Па­са­дзі­лі,

Та­кім жа чы­нам упра­сі­лі

Жа­нок пры­сес­ці тут на ўсло­не…

Так што ка­лі пра не­ка­га за­бы­ва­лі­ся або ад­но­сі­ны па­між гас­па­да­ром і гос­цем бы­лі ўво­гу­ле на­цяг­ну­тыя, прын­цы­по­выя пры­хіль­ні­кі гэ­тай нор­мы эты­ке­ту еха­лі да­до­му паў­га­лод­ны­мі, пра­маў­ля­ю­чы: «Бы­ло ўсё, бы­ло ча­го ес­ці і вы­піць, толь­кі пры­ну­кі не бы­ло».

Ха­ця бы­ва­лі і та­кія ама­та­ры вы­піць і пад'­ес­ці, якія гэ­тыя не­фар­маль­ныя пра­ві­лы іг­на­ра­ва­лі, спа­кой­на ла­су­ю­чы­ся ўсі­мі ба­гац­ця­мі ста­ла, не ча­ка­ю­чы ўпрош­ван­няў. «Я госць без пры­ну­кі, не люб­лю ма­рыць гас­па­да­ра» — ка­за­лі яны ў сваё апраў­дан­не, якое зра­бі­ла­ся пры­каз­кай. Ча­сам яна іра­ніч­на апіс­ва­ла на­ват са­праўд­нае на­хаб­ства.

Са­мо сло­ва пры­ну­ка — ру­сін­скае, укра­ін­ска-бе­ла­рус­кае, але ў вы­ні­ку ўвай­шло і ў поль­скую мо­ву, вы­цес­ніў­шы ў гэ­тым кан­крэт­ным зна­чэн­ні ўлас­на поль­скае сло­ва zасhetа. Маг­чы­ма, і сам звы­чай мае ру­сін­скае па­хо­джан­не. На па­чат­ку гэ­та­га го­да ў Су­пра­слі пад Бе­ла­сто­кам ад­крыў­ся ці не адзі­ны бе­ла­рус­кі рэ­ста­ран у Поль­шчы, і яго на­зва­лі Рrуnukа. Тут мож­на па­каш­та­ваць дра­ні­кі з ма­чан­кай і баб­ку са шквар­ка­мі і цы­бу­ляй, саль­ці­сон з хрэ­нам, се­ляд­ца «па-мін­ску» — па­да­ва­на­га на га­ра­чай буль­бе, дэ­серт­ную «яг­ля­ную» (з про­са) ка­шу на апель­сі­на­вым со­ку і ін­шыя пры­сма­кі. Так што, хоць та­кі рэ­ста­ран у Поль­шчы і адзі­ны, але ў наз­ве ўсё роў­на мне чу­юц­ца лёг­кія нот­кі да­ко­ру: ча­му пра та­кое трап­нае слоў­ца за­бы­лі­ся ў са­мой Бе­ла­ру­сі, ча­му ў нас так да­гэ­туль не на­зы­ва­юць на­шы рэ­ста­ра­цыі і ка­вяр­ні? Хай са­бе ў па­чат­ко­вым вы­гля­дзе пры­ну­ка сён­ня вы­гля­да­ла б за­над­та моц­ным па­ру­шэн­нем аў­та­но­міі асо­бы і пра­воў спа­жыў­ца, але ха­ця б на­мёк на ста­ра­жыт­ны звы­чай вар­та бы­ло б дзе-ні­дзе і ад­на­віць. Бо тра­ды­цый­ная бе­ла­рус­кая гас­цін­насць ледзь не звя­ла­ся, аж­но трэ­ба ад­мыс­ло­вы Год гас­цін­нас­ці аб­вя­шчаць… Так што тым, хто лі­чыць, што бе­ла­рус­кі сэр­віс му­сіць быць па-са­вец­ку ня­зму­ша­ным, аба­вяз­ко­ва трэ­ба на­га­даць аб пры­ну­цы. Мо­жа, вар­та для та­кіх пры­му­со­выя кур­сы пры­ну­кі ар­га­ні­за­ваць?

Алесь Белы

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.