Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 2 мая выпускае ў абарачэнне серыю «Медалісты ХХІІ Зімніх Алімпійскіх гульняў у Сочы» з трох паштовых марак і блока.
На іх — вядомыя прозвішчы, вядомыя твары: біятланісткі, трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, Героя Беларусі Дар'і Домрачавай; фрыстайлісткі, алімпійскай чэмпіёнкі Алы Цупер; фрыстайліста, алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра; біятланісткі, бронзавага прызёра Надзеі Скардзіны... Упершыню ў гісторыі нашай камандай было заваявана 8-е месца ў медальным заліку па колькасці заваяваных алімпійскіх узнагарод.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь.
У дзень выпуску паштовых марак і блока на сталічным паштамце адбудзецца спецыяльнае гашэнне «Першы дзень».
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.