Вы тут

Па­ра? Па­ра!


Коль­касць нар­ка­ма­наў рас­цеІ не трэ­ба ду­маць, што гэ­та «не на­шы дзе­ці»

У мі­ну­лыя га­ды і ця­пер з на­го­ды вы­пуск­ных ве­ча­роў ка­ля школ за­га­дамі вы­кан­ка­маў за­ба­ра­ня­ец­ца про­даж спірт­но­га.

Апош­нім ча­сам па­трэб­ны ін­шыя за­ха­ды, бо ста­но­ві­шча ўжо на­шмат сур'­ёз­ней. Да школ, апра­ну­тыя як на свя­та, на­хаб­на па­ды­хо­дзяць ма­ла­дыя, упэў­не­ныя ў са­бе асо­бы. І пра­па­ну­юць яны не ві­но аль­бо га­рэл­ку, а так зва­ныя ку­рыль­ныя су­ме­сі.

Дня­мі су­стрэў зна­ё­ма­га ў змроч­ным ста­не.

— Пля­мен­ні­ка па­ха­ваў, — ад­ка­заў ён на маё пы­тан­не. — І вось што жах­лі­ва: та­му бы­ло толь­кі двац­цаць пяць га­доў, метр дзе­вя­нос­та, спарт­смен, не піў і не ку­рыў».

— І што зда­ры­ла­ся? — па­ці­ка­віў­ся я.

— Пай­шоў да сва­ёй ка­хан­кі, і тая пра­па­на­ва­ла яму так зва­ную «мар­ку». Па­спы­таць — што гэ­та за рэч. Са­ма не ры­зык­ну­ла, а яму ўпхну­ла. Сла­бо, маў­ляў? Ну той і па­час­та­ваў­ся. Праз паў­га­дзі­ны — ко­ма. А праз ме­сяц — у ма­гі­лу.

На па­ха­ван­ні тая «сяб­роў­ка» пла­ка­ла і рва­ла на са­бе ва­ла­сы. Але ж бы­ло­га не вер­неш…

Нар­ка­ма­нія і ўво­гу­ле нар­кат­ра­фік, мут­ная плынь яко­га з не­бы­ва­лай сі­лай за­кра­ну­ла ўвесь Ста­ры і Но­вы свет, да­сяг­ну­ла Бе­ла­ру­сі. Да вя­до­мых опі­ум­ных нар­ко­ты­каў да­лу­ча­юц­ца куды больш не­бяс­печ­ныя «мар­кі» і «спай­сы». Гэ­тыя звыш­моц­ныя псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы пра­соч­ва­юц­ца да нас з‑за мя­жы. Кра­і­на ў апош­ні час лі­та­раль­ная ага­лом­ша­на хва­ляй са­ма­за­бой­стваў, за­бой­стваў і псі­хіч­ных вар'­яц­тваў, ша­лен­стваў на гэ­тай гле­бе.

Па­клаў пад язык та­кую «мар­ку», аль­бо вы­ку­рыў «ка­ся­чок» — і пай­шоў у акно праз шкло з дзя­ся­та­га па­вер­ха сам ці за кам­па­нію з сяб­роў­кай. Пас­ля пер­шай спро­бы зна­ём­ства са «спай­сам» пад­лет­кі час­та ад­ра­зу ад­праў­ля­юц­ца ў зна­ка­мі­тую псіх­баль­ні­цу ў На­він­ках. З перс­пек­ты­вай ужо ні­ко­лі не вяр­нуц­ца да нар­маль­на­га ста­ну.

У зна­ка­мі­тай фан­тас­тыч­ный апо­вес­ці бра­тоў Стру­гац­кіх «Слі­мак на схі­ле» — на маю дум­ку, ад­на­го з леп­шых фан­тас­тыч­ных тво­раў мі­ну­ла­га ста­год­дзя, — апі­са­на сі­ту­а­цыя, ка­лі ах­вя­ра ка­та­стро­фы, ге­рой па мя­нуш­цы Маў­чун, які па­ку­туе на ам­не­зію, трап­ляе ў не­вя­до­мы свет, у чу­жую цы­ві­лі­за­цыю. Там з ле­су да аба­ры­ге­наў пры­хо­дзяць мерц­вя­кі — бія­ро­ба­ты, мэ­та якіх — вы­кра­даць жан­чын. «Маў­чун!» — ад­ра­зу клі­чуць мяс­цо­выя, і той вы­цяг­вае з‑за па­зу­хі скаль­пель і рас­праў­ля­ец­ца з бія­ро­ба­та­мі.

Пры­клад­на тое ж здзейс­ніў ня­даў­на ў да­чы­нен­ні да свай­го сяб­ра-нар­ка­ма­на адзін са спа­жыў­цоў «спай­су» (ра­зам ку­ры­лі) — рас­па­ла­са­ваў на­жом, каб па­ці­ка­віц­ца, ці не з'яў­ля­ец­ца той бія­ро­ба­там. А по­тым і ся­бе за­ад­но пра­ве­рыў, зра­біў­шы сэ­пу­ку (ці ха­ра­кі­ры) — вы­ва­ліў свае вант­ро­бы з жы­ва­та і па­чаў іх раз­гляд­ваць.

Ка­ля баль­ніц ця­пер ня­рэд­ка мож­на су­стрэць ма­ла­ле­так, якія про­сяць гро­шай, — гэ­та нар­ка­ма­ны.

— Дзя­дзеч­ка (цё­тач­ка)! Дай­це коль­кі гро­шай — га­ла­даю!

Яны ўця­ка­юць це­раз плот з нар­ка­ла­гіч­ных ад­дзя­лен­няў, жаб­ру­юць, каб на­быць до­зу, а по­тым — зноў у баль­ні­цу.

Тра­ге­дыя ў тым, што ў та­кіх пад­лет­каў за­леж­насць ад нар­ко­ты­каў ужо сфар­мі­ра­ва­ла­ся, і фі­нал праг­на­зу­ец­ца ад­ноль­ка­вы: пе­ра­да­зі­роў­ка — і ў леп­шы свет…

Іх вы­ра­та­ван­не нель­га ўскла­даць толь­кі на баць­коў, бо гэ­та не мае сэн­су ў боль­шас­ці вы­пад­каў.

Зна­ё­мы ўрач са­джаў сы­на на лан­цуг і пры­чэп­лі­ваў да ра­ды­я­та­ра на­руч­ні­ка­мі. Не да­па­маг­ло. Вы­зва­ле­ны праз ме­сяц, ён ад­ра­зу за­гі­нуў ад пе­ра­да­зі­роў­кі.

Ле­тась на ад­ным з тэ­ле­фо­ру­маў пра­ва­слаў­ны свя­тар П. Смір­ноў пра­па­на­ваў «бам­біць опі­ум­ныя план­та­цыі Аф­га­ні­ста­на».

Вя­до­ма, што нар­кат­ра­фік ла­бі­ру­юць шмат­лі­кія між­на­род­ныя струк­ту­ры, і та­кі ме­тад на­ўрад ці зной­дзе пад­трым­ку. Але бяс­кон­ца здзіў­ляе тое, што ча­ла­вец­тва за­сво­і­ла кос­мас, здзейс­ні­ла не­ве­ра­год­нае — па­лё­ты на Ме­сяц, а вось па­ка­раць па мак­сі­му­ме па­стаў­шчы­коў і рас­паў­сюдж­валь­ні­каў «спай­саў» ды «ма­рак» — усё яшчэ сла­бо. Быц­цам не ба­чаць, што ро­біц­ца пад но­сам, не мо­гуць даць ім ра­ды. У шмат якіх кра­і­нах све­ту, тым не менш, за рас­паў­сюдж­ван­не і ган­даль «нар­ка­той» вы­но­сяць пры­су­ды ад вель­мі пра­цяг­лых тэр­мі­наў зня­во­лен­ня да смя­рот­ных. У Кі­таі, Сін­га­пу­ры, Іра­не і мно­гіх ін­шых кра­і­нах. Гэ­так жа, як, ска­жам, за пе­да­фі­лію і г. д.

Пар­ла­мент на­шай кра­і­ны абя­цае ўдас­ка­на­ліць за­ка­на­даў­ства су­праць нар­кат­ра­фі­ку ў больш жорст­кім кі­рун­ку. Даў­но трэ­ба. Па свед­чан­нях су­пра­цоў­ні­каў ад­дзе­лаў па ба­раць­бе з нар­ка­ма­ні­яй, амаль у кож­ным шмат­ква­тэр­ным до­ме ў га­ра­дах кра­і­ны ўжо ёсць ад­на-дзве ква­тэ­ры, дзе ганд­лю­юць нар­ко­ты­ка­мі ці ўжы­ва­юць іх. У вы­ні­ку не­бяс­пе­ка рас­паў­сюдж­ва­ец­ца не толь­кі на гэ­ты дом, але і на ўвесь ра­ён.

Кож­ны з нас су­ты­ка­ец­ца з уплы­вам нар­ка­ма­ніі на на­ша жыц­цё. Не­як не­за­ўваж­на яна ўвай­шла ў на­шу паў­ся­дзён­насць. Хто з нас не су­стра­каў ма­ла­дых лю­дзей з дзіў­ным по­зір­кам і не­адэ­кват­ны­мі па­во­дзі­на­мі? Мы па­куль яшчэ не асэн­соў­ва­ем да кан­ца ўсёй не­бяс­пе­кі та­кіх су­стрэч…

У ба­раць­бу су­праць нар­ка­ма­ніі па­він­ны ак­тыў­на ўклю­чыц­ца прад­стаў­ні­кі мас­тац­тва, лі­та­ра­ту­ры, кі­но. А на­шай цэн­зу­ры вар­та кры­ху змя­ніць кі­ру­нак і больш ува­гі на­да­ваць аб­ме­жа­ван­ню транс­ля­цыі сту­жак для ма­ла­дзёж­най аў­ды­то­рыі, у якіх ві­да­воч­на (ці скры­та!) ука­ра­ня­ец­ца ў пад­свя­до­масць спо­саб жыц­ця, не­раз­рыў­на звя­за­ны з нар­ко­ты­ка­мі і ал­ка­го­лем.

Без­умоў­на, вар­та спя­шац­ца. Коль­касць нар­ка­ма­наў рас­це. І не трэ­ба ду­маць, што гэ­та «не на­шы дзе­ці». І не вар­та цы­ры­мо­ніц­ца і азі­рац­ца на сла­ву­тую па­літ­ка­рэкт­насць.

Нар­ка­ды­ле­ры па­він­ны атрым­лі­ваць са­мыя жорст­кія па­ка­ран­ні — аж да смя­рот­на­га. Як-не­будзь пе­ра­жы­вём іс­тэ­рыч­ны віск лі­бе­ра­лаў і іх аген­таў уплы­ву.

Па­дзеі ня­даў­ніх дзён га­во­раць са­мі за ся­бе: на­ват Еў­ро­па па­чы­нае абу­джац­ца ад ле­вых ідэй. Та­му свед­чаць, на­прык­лад, па­дзеі ў Фран­цыі, дзе ле­выя губ­ля­юць ула­ду, а ў шмат­лі­кіх га­ра­дах вы­бар­шчы­кі га­ла­су­юць за пра­вы сек­тар і яго лі­да­ра — Ма­рын Ле Пэн.

Так­са­ма сур'­ёз­на па­ды­хо­дзяць апош­нім ча­сам да гэ­тай над­звы­чай ак­ту­аль­най праб­ле­мы ў Швей­ца­рыі, Ву­гор­шчы­не, Фін­лян­дыі.

Мяр­кую, і бе­ла­ру­сы, ка­лі пры­муць адэ­кват­ныя ме­ры су­праць сла­ву­та­га лі­бе­ра­ліз­му і муль­ты­куль­ту­ра­ліз­му і іх на­ступ­стваў, пры­му­сяць толь­кі па­ва­жаць ся­бе. Інакш лю­бую кра­і­ну мож­на за­ха­піць і зні­шчыць яе эт­ніч­ны рэ­сурс не тан­ка­мі і са­ма­лё­та­мі ды ўво­дам вай­скоў­цаў. Мож­на прос­та на­вад­ніць які­мі дроб­нень­кі­мі «мар­ка­мі» — амаль без ва­гі, якія не­аб­ду­ма­на кла­дуц­ца дур­ня­мі пад язык. Над гэ­тым і вар­та за­ду­мац­ца. І не­ад­клад­на дзей­ні­чаць.

Калі пра­ва­ахоў­ні­кі ве­да­юць, з‑за якіх ме­жаў да нас плы­вуць нар­ко­ты­кі, ча­му не пры­ма­юць ад­па­вед­ныя ме­ры?

Мі­лі­цыя па­він­на дзей­ні­чаць на апя­рэ­джан­не, але гэ­та ім да­зво­ляць зра­біць больш дас­ка­на­лыя за­ко­ны. Урэш­це са­міх нар­ка­ма­наў вар­та за­трым­лі­ваць тут жа ў пры­то­нах і прымяняць да іх жорст­кія ме­ры па­ка­ран­ня.

«Па­ра!» — як ка­за­лі ў кры­тыч­ных сі­ту­а­цы­ях ста­ра­жыт­ныя ге­роі Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, узя­тыя, да­рэ­чы, з рэ­аль­ных гіс­та­рыч­ных па­дзей.

І нам — па­ра!

Юры СТАН­КЕ­ВІЧ .

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.