Вы тут

Зробім гэта па-хуткаму


«Яндэкс» склаў спіс самых папулярных дыет у беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў

Узначаліла рэйтынг дыета Дзюкана, паведамляе прэс-служба кампаніі «Яндэкс», спасылаючыся на вынікі аналізу запытаў аб пахудзенні. Дарэчы, пошукавых запытаў аб рэцэптах і гатаванні розных страў «Яндэкс» атрымлівае ў 4,5 раза больш!

У тройку самых папулярных таксама трапілі грэцкая і японская дыеты. Беларусаў таксама цікавяць сістэма пахудзення «Магі», «крамлёўскі метад» і сістэма «6 пялёсткаў». Менш запатрабаваныя метад Алены Малышавай, бялковая і кефірная дыеты.

Цікава, што кожны пяты запыт пра дыеты робяць мужчыны. Праўда, мужчыны часцей за жанчын пытаюцца пра «крамлёўскую» дыету і метад Алены Малышавай. Жанчыны цікавяцца грэцкай дыетай і «Магі».

Самая вялікая цікавасць да такой тэмы назіраецца ў студзені-лютым, акурат пасля навагодніх бясед. Кожны тыдзень беларусы робяць амаль 75 тысяч запытаў, якія датычацца розных спосабаў пахудзення. Большасць карыстальнікаў цікавяцца дыетамі. На другім месцы — практыкаванні і трэніроўкі, на трэцім — медыцынскія прэпараты. Карыстальнікі «Яндэкса» разглядаюць варыянты бегу, аэробікі, дыхальнай гімнастыкі, таблетак, спецыяльных прылад, содавых ваннаў, абгортванняў, ёгі, танцаў і нават мантраў.

Цікавасць да новых экзатычных спосабаў барацьбы з лішняй вагой хутка ўзрастае і гэтак жа хутка праходзіць. Так, летась сярод самых папулярных запытаў з'явіўся «25‑ты кадр для пахудзення». Таксама беларусаў хвалявала, як пахудзець з дапамогай актываванага вугалю. Сёлета цікавасць да гэтых метадаў значна ніжэйшая.

Акрамя спецыяльных дыетычных сістэм, карыстальнікі цікавяцца, як пахудзець з дапамогай асобных прадуктаў. Часцей за ўсё запытваюць пра імбір, зялёную каву і ягады гаджы. Калі чай і імбір папулярныя апошнія некалькі гадоў, то цікавасць да памянёных ягад з'явілася толькі сёлета. Выйшлі з моды папулярныя раней сачавіца, яблычны воцат, клятчатка, ананас.

Прыкладна ў 5 працэнтах запытаў аб тым, як пахудзець, указваюцца канкрэтныя тэрміны. Лідзіруюць і ў жанчын, і ў мужчын «10 кг за тыдзень», на другім месцы — «5 кг за тыдзень», на трэцім — «10 кг за месяц». У кожным 70‑м запыце сустракаецца слова «хутка».

Часцей за ўсё пра метады пахудзення пытаюцца ў Віцебскай вобласці, радзей за ўсё — у Гомельскай.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.