Вы тут

Капітальны «рамонт» пачніце з сябе


«Усё мож­на вы­пра­віць, — раз за ра­зам ка­жу я свай­му сы­ну. — Цац­ку ад­ра­ман­ту­ем, ку­бак скле­ім, гор­ла вы­ле­чым. Вы­пра­віць мож­на ўсё і заўж­ды!» І ён «вы­праў­ляе» — рас­каз­вае мне пра лі­су, якая бы­ла вы­му­ша­на вы­плю­нуць Ка­лаб­ка, бо над­та гуч­на спя­ваў сваю пе­сень­ку ў яе жы­ва­це. І су­ця­шае, ка­лі я, ад­мо­віў­шы­ся ўзяць яго «на руч­кі», па­чы­наю на­ра­каць, што, маў­ляў, не та­кая моц­ная, як та­та: «Не пе­ра­жы­вай, ты пад­рас­цеш і ста­неш муж­чы­нам!»

21-5

 

Я і праў­да лі­чу, што за вель­мі рэд­кім вы­клю­чэн­нем вы­пра­віць мож­на прак­тыч­на ўсё і заў­сё­ды. Урэш­це, за­даў­шы­ся мэ­тай, мож­на і бі­цэп­сы са­бе на­рас­ціць… Але ад­ной­чы, за­па­ліў­шы дзве свеч­кі на Ан­то­на­вым імя­нін­ным тор­це і вы­пад­ко­ва зір­нуў­шы ў люс­тэр­ка па­між кух­няй і гас­цёў­няй, між­во­лі ад­зна­чы­ла, што бі­цэп­сы ў мя­не і так не­бла­гія (пэў­на, прак­ты­ка­ван­ні з ка­ляс­кай у на­шым до­ме без ліф­та не прай­шлі да­рэм­на). Вось толь­кі агуль­нае ві­до­ві­шча мя­не не над­та па­ра­да­ва­ла — зда­ец­ца, яшчэ не так даў­но я па­мя­та­ла ся­бе зу­сім ін­шай…

Да на­ра­джэн­ня Ан­то­на «пы­тан­ні ўзрос­ту» мя­не не над­та зай­ма­лі. У мя­не бы­ла не­бла­гая пра­ца, бы­лі гро­шы і ра­зам з імі — упэў­не­насць у веч­най ма­ла­до­сці. Ёсць жа роз­ныя «бо­так­сы», раз­ва­жа­ла я, да­пус­ка­ю­чы ка­лі-не­будзь на­ват плас­тыч­ную апе­ра­цыю. І шчы­ра здзіў­ля­ла­ся, ка­лі чу­ла ад ка­го-не­будзь, што не­да­ра­валь­на за­во­дзіць дзі­ця пас­ля юбі­лею, які ў на­ро­дзе не пры­ня­та свят­ка­ваць. Маў­ляў, ма­ці-ба­бу­ля — тое яшчэ вы­пра­ба­ван­не для дзі­ця­чай псі­хі­кі. Гэ­та з да­сяг­нен­ня­мі су­час­най кас­ме­та­ло­гіі?

Ад­зна­чыў­шы ў кам­па­ніі па­спя­хо­вых сяб­ро­вак сваё 40‑год­дзе, я не­ўза­ба­ве на­ра­дзі­ла сы­на і… на пра­цяг­лы час за­бы­ла­ся на сяб­ро­вак, кас­ме­то­ла­гаў і на са­му ся­бе. Ка­лі ж мне, па­збаў­ле­най сну на доў­гія ме­ся­цы, зноў за­ха­це­ла­ся «ў лю­дзі», вы­свет­лі­ла­ся, што гро­шай на кас­ме­то­ла­га, а тым больш на бо­такс ра­зам з плас­тыч­най апе­ра­цы­яй ужо ня­ма.

Але ў мя­не за­ста­ло­ся штось­ці ін­шае. Мая жа­ле­за­бе­тон­ная ўпэў­не­насць, што ўсё мож­на вы­пра­віць.

Ве­да­е­це, як ху­дзе­ла мая най­леп­шая сяб­роў­ка? Боль­шую част­ку свай­го жыц­ця яна бы­ла жан­чы­най не прос­та з фор­ма­мі, а з фор­ма­мі ма­ну­мен­таль­ны­мі. Але толь­кі ў 40 га­доў пе­ра­ста­ла гра­шыць на «спад­чын­насць» і «аб­мен рэ­чы­ваў» і за­пі­са­ла­ся ў фіт­нес-за­лу. Спа­чат­ку Тац­ця­на зай­ма­ла­ся праз дзень, по­тым што­дзён­на, але фор­мам яе ні­чо­га не ра­бі­ла­ся. І так бы­ло амаль тры га­ды! А по­тым сяб­роў­ка тра­пі­ла ў Аме­ры­ку і на фо­не там­тэй­шых жан­чын упер­шы­ню ад­чу­ла ся­бе ледзь не дзюй­мо­вач­кай. З гэ­тым но­вым усве­дам­лен­нем і вяр­ну­ла­ся ў сваю фіт­нес-за­лу. Праз лі­ча­ныя ме­ся­цы сяб­роў­ку не па­зна­ваў ні­хто.

Да­рэ­чы, я і са­ма доб­ра па­мя­таю, як, пры­ехаў­шы па мя­не ў пі­я­нер­скі ла­гер, ма­ці бе­га­ла ва­кол аў­то­бу­са, упар­та не за­ўва­жа­ю­чы маю «па­ста­ле­лую» по­стаць — кар­мі­лі там вы­дат­на, і за ней­кія дзве ла­гер­ныя зме­ны я ста­ла шы­рэй­шай за ма­ту­лю. Той жні­вень­скі дзень стаў для мя­не «мо­ман­там іс­ці­ны» — уво­сень я за­пі­са­ла­ся у сек­цыю гім­нас­ты­кі ў пры­га­рад­най спар­тыў­най шко­ле, ба­ла­зе бра­лі ту­ды, не зва­жа­ю­чы на ва­гу і ўзрост. У ад­роз­нен­не ад ма­ла­дзей­шых сяб­ро­вак, тра­піць у рэс­пуб­лі­кан­скую збор­ную мне, вя­до­ма, «не свя­ці­ла», але я ўсё ж за­сво­і­ла там дзве рэ­чы, што знач­на спрас­ці­лі мае бу­ду­чае жыц­цё. А ме­на­ві­та: най­леп­шая ды­е­та — ды­е­та на ўсё жыц­цё, а доб­рая фі­гу­ра — гэ­та най­перш доб­рая па­ста­ва. На­ват пад­час ця­жар­нас­ці я на тое не за­бы­ва­ла­ся. Але по­тым га­ла­ва пай­шла та­кім кру­гам… І ад­ной­чы я зла­ві­ла ся­бе на дум­цы, што ўжо не та­кая юная і жва­вая, каб зай­мац­ца вы­ха­ван­нем ма­ло­га га­рэ­зы. І ім­гнен­на ўба­чы­ла па­цвяр­джэн­не гэ­та­га ў люс­тэр­ку.

А кры­ху паз­ней, у ка­то­ры раз спра­бу­ю­чы ад­шу­каць най­больш эфек­тыў­ны спо­саб вы­ха­ван­ня для свай­го ма­ло­га, я на­тра­пі­ла на чар­го­вую не­тра­ды­цый­ную тэ­о­рыю пад наз­вай «эпі­ге­не­ты­ка», за­сна­валь­ні­кам якой стаў аме­ры­кан­скі ге­не­тык з кла­січ­най ме­ды­цын­скай аду­ка­цы­яй і проз­ві­шчам Ліп­тан. Яму ўда­ло­ся аб­са­лют­на на­ву­ко­вым чы­нам рас­тлу­ма­чыць прын­цып дзе­ян­ня пла­цэ­ба, у вы­ні­ку ча­го ён прый­шоў да вы­сно­вы, што ад­ны­мі толь­кі дум­ка­мі лю­бы ча­ла­век мо­жа ўплы­ваць на ўлас­ны ар­га­нізм якім за­ўгод­на чы­нам. І на­ват мя­няць свой ге­не­тыч­ны код. Толь­кі «пра­цу­юць» тут не па­вяр­хоў­ныя дум­кі, а тыя, што на­шмат глы­бей — у пад­свя­до­мас­ці.

Ёсць роз­ныя ме­то­ды­кі, з да­па­мо­гай якіх свае глы­бін­ныя пе­ра­ка­нан­ні мож­на па­спра­ба­ваць змя­ніць. Ме­на­ві­та па­спра­ба­ваць — 100‑пра­цэнт­на дзейс­ных ме­то­дык не пры­ду­ма­на. Але не­ка­то­рым лю­дзям уда­ец­ца на­строй­ваць улас­ны мозг на зда­ро­вы лад аў­та­ма­тыч­на. Пад­час сва­іх экс­пе­ры­мен­таў Ліп­тан прый­шоў да вы­сно­вы, што та­кія шчас­ліў­чы­кі вы­рас­та­юць з дзя­цей, якія су­тык­ну­лі­ся з най­мен­шай коль­кас­цю псі­хіч­ных траў­маў у дзя­цін­стве (ка­лі дак­лад­на — ва ўзрос­це да шас­ці га­доў). Ме­на­ві­та та­му двое лю­дзей з ад­ноль­ка­вай ге­не­тыч­най схіль­нас­цю, на­прык­лад, да ра­ка­вых за­хвор­ван­няў пра­жы­вуць вель­мі роз­нае жыц­цё. Адзін прай­грае ба­раць­бу з хва­ро­бай, а дру­гі з ёй на­ват не су­тык­нец­ца… Ка­лі ўсё так і ёсць, дык Ан­джа­лі­на Джа­лі, на­пэў­на, мае ра­цыю, ро­бя­чы апе­ра­цыю за апе­ра­цы­яй для пра­фі­лак­ты­кі ра­ку. Дзя­цін­ства там бы­ло да­лё­ка не шчас­лі­вым…

За­тое ў мя­не бы­ла ба­бу­ля, якая з ліш­кам кам­пен­са­ва­ла лю­быя дзі­ця­чыя рас­ча­ра­ван­ні. І гэ­та яна ня­стом­на паў­та­ра­ла — усё мож­на вы­пра­віць. На­ват ка­лі та­бе ба­лю­ча, вар­та рас­пра­віць пле­чы — і хму­рыя мар­шчы­ны з тва­ру пач­нуць збя­гаць са­мі са­бой. Між ін­шым, так і ёсць.

Ця­пер я гля­джу­ся ў люс­тэр­ка знач­на час­цей. І ўсё час­цей мне па­да­ба­ец­ца тое, што я там ба­чу. Маг­чы­ма, са­праў­ды да­па­маг­лі па­ра­ды Агі­дэ­ліі, на блог якой я свое­ча­со­ва на­тра­пі­ла (у ін­тэр­нэт-пра­сто­ры та­кое імя на­ле­жыць адзі­най жан­чы­не-кас­ме­то­ла­гу, якая ра­шу­ча ма­ні­фес­туе су­праць роз­ных «уко­лаў пры­га­жос­ці» і ін­шых тра­ды­цый­ных пры­ёмаў су­час­най кас­ме­та­ло­гіі). Дзя­ку­ю­чы ёй я пе­ра­ка­на­ла­ся, што са­мыя дзейс­ныя кас­ме­тыч­ныя срод­кі ў мя­не заўж­ды бы­лі пад ру­кою. Зрэш­ты, ба­бу­ля так­са­ма ву­чы­ла ка­лісь­ці, што на­стой ра­мон­ку і ваўч­коў ра­зам з але­ем ла­ван­ды — ча­роў­ныя срод­кі не толь­кі для не­маў­ля­ці. Мая лю­бая ба­бу­ля, якая вый­шла за­муж пя­ты раз, го­ра­ча за­ка­хаў­шы­ся ў 68 га­доў…

Ма­ры­на Бе­ра­зен­ская

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.