Вы тут

Выдатнiкi выбiраюць вы­со­кія тэх­на­ло­гіі


Ула­даль­ні­кі двух ста­баль­ных сер­ты­фі­ка­таў зай­ма­лі­ся з рэ­пе­ты­та­ра­мі і на фа­куль­та­ты­вах

На­браць сто ба­лаў на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні — за­да­ча цяж­кая, але вы­ка­наль­ная. Сё­ле­та пят­нац­цаць абі­ту­ры­ен­таў па­ка­за­лі най­вы­шэй­шыя рэ­зуль­та­ты пры зда­чы тэс­таў па бе­ла­рус­кай мо­ве, двац­цаць пяць ча­ла­век без­па­мыл­ко­ва вы­ка­на­лі за­дан­ні па мо­ве рус­кай. А вось ула­даль­ні­кі ад­ра­зу двух ста­баль­ных сер­ты­фі­ка­таў — сё­ле­та рэд­касць. Толь­кі тры абі­ту­ры­ен­ты ў кра­і­не да­маг­лі­ся та­ко­га вы­ні­ку, фак­тыч­на за­бяс­пе­чыў­шы са­бе мес­цы ў леп­шых ВНУ Бе­ла­ру­сі. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» звя­заў­ся з дву­ма ге­ро­я­мі ўступ­най кам­па­ніі і да­ве­даў­ся аб сак­рэ­тах іх пос­пе­ху.

Вы­пуск­нік ся­рэд­няй шко­лы №7 го­ра­да Ба­ра­на­ві­чы Дзміт­рый ІГ­НАТ­ЧЫК на «вы­дат­на» здаў тэс­ці­ра­ван­ні па бе­ла­рус­кай мо­ве і ма­тэ­ма­ты­цы. Да­рэ­чы, да абі­ту­ры­енц­ка­га «хет-тры­ка» хлоп­цу не ха­пі­ла зу­сім тро­хі: у трэ­цім тэс­це па фі­зі­цы ён да­пус­ціў уся­го ад­ну па­мыл­ку, якая па­ні­зі­ла ад­зна­ку да 96. Сак­рэт свай­го пос­пе­ху Дзміт­рый ба­чыць у доб­рай пра­цы на­стаў­ні­каў, якія рых­та­ва­лі яго да ЦТ:

2

2

— Да зда­чы тэс­ці­ра­ван­ня я доў­га і ўпар­та рых­та­ваў­ся. Больш за ўсё быў упэў­не­ны ў ма­тэ­ма­ты­цы, менш за ўсё — у мо­ве. Ма­тэ­ма­ты­ка бы­ла ма­ім лю­бі­мым прад­ме­там у шко­ле. На пра­ця­гу ўся­го пе­ры­я­ду на­ву­чан­ня я ёй ці­ка­віў­ся. На­ша школь­ная на­стаў­ні­ца, Тац­ця­на Маш­ні­на, да­па­маг­ла мне па­лю­біць гэ­ты прад­мет і ад­крыць для ся­бе шмат но­ва­га. Уво­гу­ле, з дак­лад­ны­мі на­ву­ка­мі ў мя­не праб­лем не бы­ло. З мо­вай, якую ў лю­бым вы­пад­ку прый­шло­ся б зда­ваць, скла­да­ней. Але, зноў-та­кі дзя­ку­ю­чы на­стаў­ні­цы, якая пе­ра­ка­на­ла мя­не зда­ваць ме­на­ві­та бе­ла­рус­кую мо­ву і пад­рых­та­ва­ла да тэс­ці­ра­ван­ня, усё атры­ма­ла­ся цу­доў­на.

 

Зра­зу­ме­ла, на­ват са­мыя леп­шыя на­стаў­ні­кі не да­па­мо­гуць вуч­ню-абі­бо­ку і лай­да­ку. Кошт двух ста­баль­ных сер­ты­фі­ка­таў — сот­ні га­дзін да­дат­ко­вай пра­цы, ад­сут­насць воль­на­га ча­су і гра­шо­выя вы­дат­кі. Акра­мя рэ­пе­ты­та­ра па фі­зі­цы, Дзміт­рый 4 ра­зы на ты­дзень на­вед­ваў фа­куль­та­ты­вы па ма­тэ­ма­ты­цы, а па су­бо­тах у шко­ле да­дат­ко­ва зай­маў­ся бе­ла­рус­кай мо­вай. Яшчэ адзін склад­нік пос­пе­ху, на які звяр­тае ўва­гу хло­пец, — уда­ча. На трох тэс­ці­ра­ван­нях яму трап­ля­лі­ся ва­ры­ян­ты са зна­ё­мы­мі за­дан­ня­мі, якія ён умеў і лю­біў вы­кон­ваць.

Па­сту­паць хло­пец збі­ра­ец­ца ў БДУ­ІР, на спе­цы­яль­насць «Пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій» фа­куль­тэ­та кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так. Та­ко­му вы­ба­ру па­спры­яў удзел Дзміт­рыя ў тэ­ма­тыч­най зме­не дзі­ця­ча­га ла­ге­ра «Зуб­ра­ня», пад­час якой хло­пец з'ез­дзіў на эк­скур­сію ў Парк вы­со­кіх тэх­на­ло­гій і ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі. З та­го ча­су ён і за­га­рэў­ся ма­рай пра­ца­ваць у сфе­ры ІT.

— Ця­пер я пла­ную па­спя­хо­ва скон­чыць сваё на­ву­чан­не ва ўні­вер­сі­тэ­це, стаць моц­ным спе­цы­я­ліс­там і знай­сці доб­рую пра­цу, — ка­жа Дзміт­рый. — Ну і на­ла­дзіць аса­біс­тае жыц­цё, вя­до­ма. Ка­лі ка­заць пра неш­та гла­баль­нае, то я ха­цеў бы па­ванд­ра­ваць па све­це. Бо на зям­лі так шмат ці­ка­вых і не­звы­чай­ных мес­цаў, што цэ­ла­га жыц­ця мо­жа не ха­піць, каб па­ба­чыць усё.

------

На фа­куль­тэт кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так збі­ра­ец­ца па­сту­паць і дру­гі ўла­даль­нік двух сер­ты­фі­ка­таў з мак­сі­маль­ным ба­лам — ця­пер мін­ча­нін, а ра­ней жы­хар го­ра­да Гор­кі, вы­пуск­нік мін­скай гім­на­зіі №75 Мі­кі­та ЛАТУШ­КІН. Ме­на­ві­та для аду­ка­цыі сы­на і дач­кі Мі­кі­та­вы баць­кі тры га­ды та­му з рай­цэнт­ра пе­ра­еха­лі жыць і пра­ца­ваць у ста­лі­цу. Ві­да­воч­на, не­здар­ма, бо сын ча­кан­ні сям'і ўжо апраўд­вае.

У ад­роз­нен­не ад па­пя­рэд­ня­га ге­роя, хло­пец лі­чыць, што асноў­ным склад­ні­кам яго пос­пе­ху ста­ла пра­ца з рэ­пе­ты­та­ра­мі. Мі­кі­та пер­са­наль­на зай­маў­ся з пе­да­го­га­мі па ўсіх трох прад­ме­тах: рус­кай мо­ве, ма­тэ­ма­ты­цы і фі­зі­цы. Ме­на­ві­та пер­шае тэс­ці­ра­ван­не па рус­кай мо­ве ста­ла для хлоп­ца най­гор­шым:
3

3

— Тэст па рус­кай мо­ве я, шчы­ра ка­жу­чы, «за­ва­ліў». На­пэў­на, ска­за­ла­ся рас­ха­ло­джа­насць і ня­ўваж­лі­васць: у не­ка­то­рых за­дан­нях за­мест чле­наў ска­за па­чаў вы­зна­чаць час­ці­ны мо­вы. Аб тым, што зра­біў усё ня­пра­віль­на, да­ве­даў­ся ўве­ча­ры, ка­лі з сяб­рам раз­бі­раў тэст. Вя­до­ма, пе­ра­пу­жаў­ся, бо ка­лі б на гэ­тыя па­мыл­кі на­кла­лі­ся якія-не­будзь не за­ўва­жа­ныя мной, усё бы­ло б зу­сім дрэн­на. Але вы­нік усё ж та­кі не­бла­гі — 79. Та­кая крыўд­ная па­мыл­ка на пер­шым жа ЦТ моц­на вы­бі­ла мя­не з ка­ля­і­ны, але, на­пэў­на, пра­сты­му­ля­ва­ла мак­сі­маль­на ад­каз­на па­ста­віц­ца да ас­тат­ніх.

 

Два дру­гія тэс­ці­ра­ван­ні ста­лі для Мі­кі­ты вы­пра­ба­ван­нем. Хло­пец рас­каз­вае, як не мог за­снуць з-за стрэ­су, а ра­ні­цай вель­мі ба­ле­лі во­чы. Дрэн­на спа­ла­ся і яго баць­кам. Тэс­ты па ма­тэ­ма­ты­цы і фі­зі­цы Мі­кі­та вы­ка­наў за 80 і 100 хві­лін адпаведна, але ра­ней за вы­зна­ча­ны тэр­мін па да­мо­ве з баць­ка­мі з аў­ды­то­рыі не вы­хо­дзіў — ліш­ні раз пра­вя­раў і пе­ра­чыт­ваў, хоць і быў упэў­не­ны аб­са­лют­на ва ўсіх ад­ка­зах.

Вы­нік, без­умоў­на, за­да­во­ліў Мі­кі­ту і яго сям'ю, а так­са­ма пры­нёс доў­га­ча­ка­ную па­лёг­ку. Ця­пер хло­пец пла­нуе тро­хі ад­па­чыць і... пры­няц­ца за вы­ву­чэн­не бу­ду­чай спе­цы­яль­нас­ці са­ма­стой­на.

— На маю дум­ку, цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не не дае мак­сі­маль­най аб'­ек­тыў­нас­ці пры ацэн­цы кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка, — дзе­ліц­ца дум­ка­мі Мі­кі­та. — Тры га­дзі­ны да­ец­ца для ўсіх, і не мае зна­чэн­ня, хут­ка ты ўсё зра­біў ці па­воль­на. За час, які ў мя­не за­ста­ваў­ся пас­ля на­пі­сан­ня тэс­таў, я мог па­ка­заць, што ве­даю і ўмею знач­на больш. Бо ба­лаў мне маг­ло і не ха­піць. На­пэў­на, гэ­та га­лоў­ны не­да­хоп тэс­ці­ра­ван­ня, які я ад­чуў на са­бе.

Пла­на­ван­нем сва­ёй бу­ду­чы­ні хло­пец па­куль што не зай­ма­ец­ца. Мі­кі­та спа­дзя­ец­ца, што час, які ён пра­вя­дзе ва ўні­ве­рсі­тэ­це, да­зво­ліць яму не толь­кі атры­маць прак­тыч­ныя ве­ды, а яшчэ і за­ры­ен­та­вац­ца ў сфе­ры ІT, каб по­тым зай­мац­ца лю­бі­май пра­цай і знай­сці шчас­це ў жыц­ці.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА і з аса­біс­та­га ар­хі­ва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.