Вы тут

Іх за­бра­ла мо­ра...


Чвэрць ста­год­дзя та­му на атам­най пад­вод­най лод­цы «Кам­са­мо­лец» за­гі­ну­лі на­шы зем­ля­кі

7 кра­са­ві­ка 1989 го­да ў Нар­веж­скім мо­ры па­та­ну­ла са­вец­кая атам­ная пад­вод­ная лод­ка К-278 «Кам­са­мо­лец». З 69 ча­ла­век экі­па­жа за­гі­ну­лі 42 ма­ра­кі. Ся­род іх і на­шы зем­ля­кі: ка­пі­тан-лей­тэ­нант, ка­ман­дзір гру­пы дыс­тан­цый­на­га ўпраў­лен­ня Сяр­гей Ня­жу­цін з Лі­ды, ка­пі­тан ІІІ ран­гу Ана­толь Іс­пян­коў з Шу­мі­лін­ска­га ра­ё­на, стар­шы мат­рос Яў­ген Вяр­шы­ла з Мя­дзе­ла і стар­шы мат­рос, ка­ман­дзір ад­дзя­лен­ня ру­ля­вых-сіг­наль­шчы­каў Ігар Апа­на­се­віч з Клец­ка. Усе яны ўзна­га­ро­джа­ны ор­дэ­на­мі Чыр­во­на­га Сця­га па­смя­рот­на.

Дом пад ну­ма­рам 20

З хва­ля­ван­нем іду па ву­лі­цы Мі­ра. А вось і дом пад ну­ма­рам 20. Іга­ру так­са­ма бы­ло 20, ка­лі яго не ста­ла... Дом па­та­нае ў зе­ля­ні­не, над да­хам зві­сае ўсы­па­ная са­ка­ві­ты­мі яга­да­мі ча­рэш­ня, на град­ках чыр­ва­не­юць клуб­ні­цы... Сту­каю ў дзве­ры. На мя­не да­пыт­лі­ва гля­дзіць жан­чы­на з да­час­на па­сі­ве­лы­мі ва­ла­са­мі.

— Вы Але­на Ан­то­наў­на? Ма­ці Іга­ра?

— Так, а вы ад­куль бу­дзе­це? — ці­ка­віц­ца яна.

У су­сед­нім па­коі на сця­не фо­та­зды­мак сы­на ў рам­цы. У жа­лоб­най вар­це сяб­ры — мат­ро­сы. Ор­дэн Чыр­во­на­га Сця­га, які пе­рад­алі на веч­нае за­хоў­ван­не баць­кам, ад­дае бляс­кам у со­неч­ных пром­нях.

Раз­мо­ва спа­чат­ку да­ец­ца з цяж­кас­цю.

— Як жы­ву? — пе­ра­пыт­вае яна. — Муж па­мёр. Але я не адзі­но­кая. У мя­не шмат сяб­ро­вак, сын, уну­кі. Ды і ёсць чым за­няць ся­бе: шыю і су­се­дзям, і са­бе роз­ныя рэ­чы — я ж краў­чы­ха па спе­цы­яль­нас­ці, пра­ца­ва­ла ў мяс­цо­вым кам­бі­на­це бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня. Гас­па­дар­кі не тры­маю. Ага­род толь­кі. Два ра­зы на ты­дзень пры­хо­дзіць са­цы­яль­ны ра­бот­нік, пры­но­сіць з кра­мы пра­дук­ты, да­па­ма­гае ў хат­ніх спра­вах. Ма­лод­шы сын жы­ве не­да­лё­ка, у Клец­ку, кі­ла­мет­ры за два ад мя­не. Унуч­ка ву­чыц­ца ў Ба­ра­на­ві­чах на тэх­но­ла­га, унук за­кан­чвае Жы­ро­віц­кі ка­ледж, бу­дзе тэх­ні­кам-элект­ры­кам. Не за­бы­ва­юць, на­вед­ва­юц­ца. Унук да­па­мог ад­ра­ман­та­ваць пад­му­рак до­ма — тын­коў­ка аб­сы­па­ла­ся. У Іга­ра так­са­ма маг­ла б быць сям'я, дзе­ці. Але ж... Боль сці­хае, ка­лі зай­ма­ю­ся спра­вай, хат­ні­мі кло­па­та­мі. Але ж ус­плы­вае зноў і зноў у кож­ную воль­ную хві­лі­ну...

Але­на Ан­то­наў­на за­хоў­вае спі­сы з проз­ві­шча­мі ма­ра­коў, што слу­жы­лі ра­зам з сы­нам, іх ад­ра­сы, фо­та­здым­кі, пес­ні і вер­шы, кні­гі, пры­све­ча­ныя «Кам­са­моль­цу». Ра­ней ёй час­та тэ­ле­фа­на­ва­лі са­слу­жыў­цы Іга­ра, да­сы­ла­лі пісь­мы. Але ж у кож­на­га з іх свае паў­ся­дзён­ныя кло­па­ты, праб­ле­мы. Ды і з ця­гам ча­су тра­гіч­ныя па­дзеі ўспры­ма­юц­ца не так вост­ра, як на­па­чат­ку. Але­на Ан­то­наў­на тры­мае су­вязь толь­кі з Ула­дзі­ле­най Яфі­маў­най і Фе­лік­сам Эд­мун­да­ві­чам Вяр­шы­ла з Мя­дзе­ла, чый сын за­гі­нуў ра­зам з Іга­рам.

— Стэ­ле­фа­ноў­ва­ем­ся, на­ві­на­мі па­дзе­лім­ся, на зда­роўе па­скар­дзім­ся. Сё­ле­та нас за­пра­ша­лі ў Санкт-Пе­цяр­бург. У Мі­ка­ла­е­ва-Ба­га­яў­лен­скім мар­скім са­бо­ры, дзе ўста­ноў­ле­на ме­ма­ры­яль­ная дош­ка ў го­нар за­гі­нулых пад­вод­ні­каў, прай­шлі па­мят­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Але ні я, ні Вяр­шы­лы не змаг­лі па­ехаць: зда­роўе не да­зва­ляе, — з жа­лем кан­ста­туе жан­чы­на.

Яго на­зы­ва­лі «бац­ма­нён­кам»

Ігар час­та пі­саў да­до­му, дзя­ліў­ся ра­дас­ця­мі (ка­ман­дзір аб'­явіў яму ўдзяч­насць), пла­на­мі на бу­ду­чы­ню. Апош­ні ліст прый­шоў у па­чат­ку са­ка­ві­ка: «Доб­ры дзень, род­ныя! Па­ве­дам­ляю вам важ­ную на­ві­ну: я на­доў­га іду ў па­ход. І ліс­ты пі­саць не бу­дзе маг­чы­мас­ці. Так што, не хва­люй­це­ся. Блі­жэй­шую вес­тач­ку ча­кай­це ў чэр­ве­ні. Ігар 24 лю­та­га 1989 го­да».

А 9 кра­са­ві­ка баць­кі атры­ма­лі тэ­ле­гра­му, што Ігар за­гі­нуў пры вы­ка­нан­ні служ­бо­ва­га аба­вяз­ку.

— Ча­му ме­на­ві­та ён, мой сы­но­чак? Ён жа быў пер­шы па­моч­нік у до­ме. Я час­та хва­рэ­ла. Дык ён і ў ха­це пры­бя­рэ, і па­ла­ві­кі вы­тра­се, і па­ес­ці пры­га­туе. Ад­ной­чы пры­вез­лі торф, а муж на ра­бо­це. Ігар ра­зам з ма­лод­шым Але­гам яго ўпа­рад­ка­ва­лі. А ве­ча­рам пры­сеў ка­ля мя­не мой сы­но­чак на ла­вач­цы, а ў яго ўсе ру­кі ў кры­ва­вых ма­за­лях. Сэр­ца сціс­ну­ла­ся ад жа­лю...

З бра­там яны вель­мі сяб­ра­ва­лі. На ад­на­го па­сва­рыш­ся — дру­гі за­сту­па­ец­ца. І ў шко­ле Ігар меў шмат сяб­роў. Вя­до­ма, уся­кае бы­ва­ла ў жыц­ці, але не ма­гу па­скар­дзіц­ца, што ён мне да­стаў­ляў ней­кія не­пры­ем­нас­ці.

Аб пра­фе­сі­я­на­ліз­ме, сме­лас­ці, уза­е­ма­вы­руч­цы, умен­ні ах­вя­ра­ваць са­бой дзе­ля вы­ра­та­ван­ня ін­шых, свед­чаць і са­слу­жыў­цы Іга­ра Апа­на­се­ві­ча, якім па­шчас­ці­ла за­стац­ца ў жы­вых.

«Доб­ры дзень, па­ва­жа­ныя Але­на Ан­то­наў­на і Алег Іва­на­віч! Звяр­та­ец­ца да вас міч­ман Вік­тар Слю­са­рэн­ка, адзі­ны з пад­вод­ні­каў, хто вы­жыў ва ўсплы­ва­ю­чай вы­ра­та­валь­най ка­ме­ры пад­вод­най лод­кі «Кам­са­мо­лец». Даў­но ха­цеў вам на­пі­саць, але ўся­ля­кі раз цяж­ка бы­ло па­чаць. Ка­лі ўспа­мі­наю хлоп­цаў, лод­ку, на сэр­цы та­кое па­чуц­цё, ні­бы кры­ва­то­чыць ста­рая, не­за­гой­ная ра­на. Па­вер­це, ба­лю­ча і гор­ка. Але мой аба­вя­зак пе­рад імі, каб усе ве­да­лі аб іх подз­ві­гу, каб вы, баць­кі ма­ра­ка Паў­ноч­на­га фло­ту га­на­ры­лі­ся Іга­рам, яго доб­лес­цю, муж­нас­цю і ад­ва­гай.

Іга­ра на­зы­ва­лі «бац­ма­нён­кам». Спе­цы­я­ліс­там ён быў не­за­мен­ным, пе­рад са­мым вы­ха­дам у мо­ра здаў на пер­шы клас. У па­хо­дзе з Тка­чом ён нёс вах­ту на цэнт­раль­ным пасту ка­ля пуль­та кі­ра­ван­ня ло­дач­ны­мі ру­ля­мі. Ваш сын доб­ра ад­чу­ваў ата­ма­ход, як во­пыт­ны ва­дзі­цель ма­шы­ну. Асаб­лі­ва доб­ра яму ўда­ва­ла­ся ўтрым­лі­ваць лод­ку на пе­рыс­коп­най глы­бі­ні. Гэ­та вя­лі­кае май­стэр­ства, асаб­лі­ва ка­лі на­вер­се шторм. Ігар ха­цеў стаць міч­ма­нам. У асо­бе ва­ша­га сы­на ўсе ба­чы­лі на­дзей­ную зме­ну Тка­чу. Двац­ца­ці­га­до­вы боц­ман — гэ­та рэд­касць на фло­це. І што вы­бар ка­ман­да­ван­ня вы­паў на Іга­ра, ужо га­во­рыць са­мо за ся­бе...»

«Ігар пай­шоў сам, інакш па­сту­піць не мог»

«У той дзень лёс звёў нас у ад­ной ава­рый­най пар­тыі. З шос­та­га ад­се­ка міч­ман Ка­ла­ці­лін па­ве­да­міў, што на­зі­рае ўцеч­ку ды­му. Праз не­каль­кі се­кунд у яго ўда­рыў вог­нен­ны стру­мень. Шос­ты пе­ра­ўтва­рыў­ся ў па­ла­ю­чую топ­ку. З пя­та­га ледзь па­спе­лі пра­кры­чаць: «Па­жар!» Там ус­пых­ну­лі па­ры мас­ла. На лю­дзях за­га­рэ­ла­ся адзен­не. Ма­ра­кі ту­шы­лі адзін ад­на­го, збі­ва­лі агонь з ру­ка­воў, пля­чэй. Ка­лі пад­вод­ні­каў уда­ло­ся вы­вес­ці з ад­се­ка, ску­ра зві­са­ла лах­ма­на­мі з іх аб­га­рэ­лых рук.

Уз­нік­ла не­аб­ход­насць пра­нік­нуць у шос­ты ад­сек, ка­лі ён ужо вы­га­раў, каб уклю­чыць сіс­тэ­му па­жа­ра­ту­шэн­ня на сё­мым. Ава­рый­ную пар­тыю сфар­мі­ра­ва­лі з ча­ты­рох доб­ра­ах­вот­ні­каў. У яе ўвай­шлі ка­ман­дзір ІІІ ран­гу Юдзін, Ігар і двое стра­ху­ю­чых. Іга­ра Апа­на­се­ві­ча іс­ці ў пек­ла ні­хто не пры­му­шаў. І ні­хто б не па­пра­кнуў яго за ад­мо­ву. Але гэ­та бы­ло не ў яго ха­рак­та­ры. Ігар пай­шоў сам — інакш па­сту­піць не мог. Доб­ра­ах­вот­ні­кі пра­бра­лі­ся ў пя­ты ад­сек і па­спра­ба­ва­лі ад­чы­ніць люк у на­ступ­ным, але ў іх ні­чо­га не вый­шла з-за роз­на­га ціс­ку па­між ад­се­ка­мі. Кла­пан жа вы­раў­ноў­ван­ня ціс­ку зна­хо­дзіў­ся ў цяж­ка­да­ступ­ным мес­цы. Ад­чы­ніць яго ўзяў­ся Ігар. З вя­лі­кай цяж­кас­цю ён пад­поўз да кла­па­на, яму па­да­лі ключ. І хло­пец, ле­жа­чы на спі­не, па­чаў дзей­ні­чаць. Ды ні­чо­га не вый­шла: кла­пан за­клі­ні­ла. «Ка­лі Ігар вы­браў­ся ад­туль, мы аб­сле­да­ва­лі пе­ра­га­род­ку па­між пя­тым і шос­тым ад­се­ка­мі: яна бы­ла ма­лі­на­ва­га ко­ле­ру. За ёй пра­цяг­ваў­ся па­жар. Вяр­нуў­шы­ся ў цэнт­раль­ны пост, Юдзін аб усім да­ла­жыў ка­ман­дзі­ру І ран­гу Ва­ні­ну. Праз ней­кі час пры­ня­лі но­вае ра­шэн­не — уклю­чыць сіс­тэ­му па­жа­ра­ту­шэн­ня на шос­ты ад­сек. Зноў Юдзін і Ігар удвух пай­шлі ў пя­ты ад­сек і па­да­лі фрэ­он на шос­ты. Больш я Іга­ра не ба­чыў. Аб яго смер­ці ве­даю толь­кі ад вы­жыў­шых пад­вод­ні­каў», — за­кан­чвае свой ліст Слю­са­рэн­ка.

У га­зе­це «Пад­вод­нік За­па­ляр'я» ўда­ло­ся ад­шу­каць пуб­лі­ка­цыю за 4 кра­са­ві­ка 1988 го­да. У ёй ка­рэс­пан­дэнт рас­ка­заў пра гра­мат­ныя дзе­ян­ні Іга­ра Апа­на­се­ві­ча пад­час ву­чэн­няў. Роў­на праз год гэ­так жа з ве­дан­нем спра­вы, без па­ні­кі, наш зям­ляк дзей­ні­чаў у ава­рый­най сі­ту­а­цыі. І, маг­чы­ма, яго пра­фе­сі­я­на­лізм, па­мно­жа­ны на сме­ласць і ад­ва­гу, вы­ра­та­ваў жыц­цё ас­тат­нім чле­нам экі­па­жа.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.