Вы тут

Я па раі не су­мую...


І на пля­жах Мін­ска мож­на доб­ра ад­па­чыць

Ана­маль­ная спё­ка, што сё­ле­та па­нуе ў краіне, за­ста­ві­ла жы­ха­роў ста­лі­цы шу­каць са­бе схо­ві­шча ад сон­ца. Як і заў­сё­ды, мно­гія мін­ча­не зра­бі­лі вы­бар на ка­рысць пля­жаў, што зна­хо­дзяц­ца ў го­ра­дзе або не­па­да­лёк ад яго. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» на­ве­да­лі не­каль­кі ста­ліч­ных пля­жаў і аца­ні­лі якасць ва­ды і да­дат­ко­ва­га сэр­ві­су.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што боль­шасць мін­чан пры вы­ба­ры мес­ца ад­па­чын­ку ка­рыс­та­ец­ца прын­цы­пам «што блі­жэй да до­му», кож­ны з пля­жаў ста­лі­цы мае свае пе­ра­ва­гі і не­да­хо­пы, якія трэ­ба ўліч­ваць, збі­ра­ю­чы­ся ку­пац­ца і за­га­раць.

--------

7Пляж на бе­ра­зе ва­да­схо­ві­шча Драз­ды ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ас­тат­ніх най­мен­шай коль­кас­цю да­дат­ко­вых па­слуг і па­раў­наль­на не­вы­со­кай раз­ві­тас­цю інф­ра­струк­ту­ры. Праў­да, пэў­ныя зру­хі апош­нім ча­сам зра­бі­лі гэ­тае мес­ца больш пры­ваб­ным для ад­па­чын­ку. Акра­мя раз­дзя­валь­няў, якія ра­ней бы­лі адзі­най пры­кме­тай цы­ві­лі­за­цыі на бе­ра­зе ва­да­схо­ві­шча, ця­пер тут ёсць ім­пра­ві­за­ва­ная ка­вяр­ня, дзе мож­на на­быць піт­во і ежу. А вось ва­лей­боль­ная пля­цоў­ка, якая ра­ней ка­рыс­та­ла­ся по­пы­там, ця­пер пус­туе.

Зрэш­ты, гэта не пу­жае на­вед­ні­каў пля­жа ў Драз­дах, у пер­шую чар­гу — жы­ха­роў най­блі­жэй­шых ра­ё­наў Мін­ска: Вяс­нян­кі, Ма­сю­коў­шчы­ны, а ця­пер яшчэ і Ле­бя­дзі­на­га. У дзень ві­зі­ту тут бы­ло да­во­лі шмат лю­дзей, асаб­лі­ва за­ўваж­на гэ­та бы­ло па аў­та­ма­біль­най пар­коў­цы, якая раз­лі­ча­на на не­вя­лі­кую коль­касць мес­цаў. Праў­да, зу­сім по­бач пра­хо­дзіць ве­ла­да­рож­ка, чым з ра­дас­цю ка­рыс­та­юц­ца ўла­даль­ні­кі двух­ко­ла­вых транс­парт­ных срод­каў.

— Я пры­хо­джу сю­ды шмат га­доў, з са­ма­га дзя­цін­ства, — рас­па­вя­дае жы­хар­ка Вяс­нян­кі Але­на. — Ра­ней — з баць­ка­мі, а ця­пер з сяб­ра­мі. Зга­джу­ся, што на пля­жы шмат ча­го не ха­пае, але мя­не гэ­та ма­ла хва­люе. Бо ёсць га­лоў­нае — ва­да. Мо­жа, вар­та бы­ло б толь­кі па­кла­па­ціц­ца пра бе­раг, на­сы­паць пяс­ку. Ён тут ка­мя­ніс­ты, і я чу­ла пра вы­пад­кі, ка­лі лю­дзі на­ват рэ­за­лі но­гі аб пры­бя­рэж­ныя ка­мя­ні.

Бе­раг у Драз­дах са­праў­ды ма­ла па­доб­ны да пля­жа ў звык­лым ра­зу­мен­ні — тут рас­це тра­ва, за­мест пяс­ку пер­шыя кро­кі ку­паль­шчы­кі ро­бяць па вост­рых ка­мя­нях. Маг­чы­ма, мяс­цо­вы пляж прый­дзец­ца да­спа­до­бы тым, хто не лю­біць вя­лі­кай глы­бі­ні: бе­раг тут спус­ціс­ты, і на­ват за мет­раў двац­ца­ць ад су­шы ва­ды да­рос­ла­му ча­ла­ве­ку — па пле­чы. На­ват у эк­стра­нным вы­пад­ку да­па­мо­га прый­дзе мак­сі­маль­на хут­ка — вы­ра­та­валь­ная стан­цыя зна­хо­дзіц­ца зу­сім бліз­ка.

Та­к­са­ма Драз­ды па­він­ны спа­да­бац­ца ама­та­рам су­мя­шчэн­ня ад­па­чын­ку ў ва­дзе са смач­най вя­чэ­рай на воль­ным па­вет­ры. Бо ле­са­парк, які пры­мы­кае да пля­жа з ус­хо­ду, мож­на ста­віць у прык­лад са­мо­му пля­жу. Мес­цы для ад­па­чын­ку тут аб­ста­ля­ва­ны вы­дат­на: аку­рат­ныя аль­тан­кі з вог­ні­шча­мі ці на­ват ман­га­ла­мі, які­мі мо­жа ка­рыс­тац­ца лю­бы ах­вот­ны.

--------

8У ад­роз­нен­не ад Драз­доў, пляж на Цнян­скім ва­да­схо­ві­шчы аб­ста­ля­ва­ны боль­шай коль­кас­цю са­мых роз­ных «пры­ем­нас­цяў». Акра­мя та­го, Цнян­ка лі­чыц­ца ад­ным з са­мых чыс­тых ва­да­ёмаў ста­лі­цы. Маг­чы­ма, ме­на­ві­та та­му ка­рыс­та­ец­ца по­пы­там не толь­кі ў жы­ха­роў Зя­лё­на­га Лу­га, але і ва ўсіх мін­чан.

— Сё­ле­та я ўпер­шы­ню на гэ­тым пля­жы, — рас­каз­вае жы­хар­ка Мас­коў­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы Але­ся. — Мы ра­зам з сяб­ра­мі на пра­ця­гу тыд­ня ад­па­чы­ва­лі на ва­да­ёмах Мін­ска і Мінск­ага ра­ё­на. Ця­пер дай­шлі і да Цнян­кі. Што тут са­праў­ды не па­да­ба­ец­ца — дык гэ­та ад­сут­насць пры­бі­раль­няў. Мне ка­за­лі, што не­дзе не­па­да­лё­ку яны ёсць, але коль­кі я ні шу­ка­ла, так іх і не знай­шла. У ас­тат­нім усё доб­ра.

Пляж на Цнян­цы так­са­ма пяс­ча­ным на­зваць мож­на толь­кі з вя­лі­кай на­цяж­кай. Тра­ва пад­сту­пае да са­май ва­ды, а рэд­кі пя­сок не па­доб­ны да пляж­на­га і ўвесь за­сы­па­ны не­да­кур­ка­мі.

Для ма­лень­кіх дзе­так на бе­ра­зе ўста­ля­ва­ны так зва­ны «жаб­нік», та­му за бяс­пе­ку ма­лень­кіх плыў­цоў мож­на не пе­ра­жы­ваць. Ды і за сваю так­са­ма — уз­доўж бе­ра­га раз­мер­ка­ва­ны вы­ра­та­валь­ныя лод­кі.

Пад­сіл­ка­вац­ца і на­та­ліць сма­гу мож­на або ў ка­вяр­ні, што ста­іць ад­ра­зу на бе­ра­зе, або ў ма­лень­кіх кі­ёс­ках з ма­ро­зі­вам і ква­сам. Ёсць тут і фан­тан­чы­кі з ва­дой для піц­ця, але на­вед­ні­кі ка­рыс­та­юц­ца імі як ду­шам з-за ад­сут­нас­ці апош­ня­га. Для тых, ка­го спё­ка не ад­вяр­ну­ла ад за­ня­ткаў спор­там, ёсць не­каль­кі ва­лей­боль­ных пля­цо­вак і пра­кат ка­та­ма­ра­наў. Да­ехаць да Цнян­ска­га ва­да­схо­ві­шча так­са­ма мож­на на ве­ла­сі­пе­дзе — ве­ла­да­рож­ка тут па­ды­хо­дзіць да са­май ва­ды.

--------

Най­ста­рэй­шы штуч­ны ва­да­ём Мін­ска — Кам­са­моль­скае во­зе­ра — са­праў­ды мо­жа лі­чыц­ца і най­лепш аб­ста­ля­ва­ным для куль­тур­на­га ад­па­чын­ку. Ня­даў­няя рэ­кан­струк­цыя пар­ку Пе­ра­мо­гі яшчэ больш змя­ні­ла знеш­ні вы­гляд во­зе­ра і па­зі­тыў­на ад­бі­ла­ся на якас­ці мяс­цо­ва­га пля­жа.

— Мне па­да­ба­ец­ца ад­па­чы­ваць тут, — дзе­ліц­ца ўра­жан­ня­мі ту­рэц­кі госць бе­ла­рус­кай ста­лі­цы Гёк­хан, — гэ­та, без­умоў­на, не мо­ра, але ёсць свае плю­сы. Я ў прэс­най ва­дзе ні­ко­лі не ку­паў­ся, і па­куль што мне па­да­ба­ец­ца. Праў­да, ва­да за­над­та цём­ная, я не ўпэў­не­ны, што яна чыс­тая. Што да­ты­чыц­ца сэр­ві­су, то мя­не ўсё за­да­валь­няе. Для та­ко­га го­ра­да, як Мінск, мець та­кія пля­жы вель­мі доб­ра.

Са­праў­ды, ка­лі ад­штур­хоў­вац­ца ад інф­ра­струк­ту­ры, то Кам­са­моль­скае во­зе­ра ўпэў­не­на зай­мае пер­шае мес­ца ся­род ва­да­ёмаў Мін­ска. Тут ёсць усё не­аб­ход­нае: раз­дзя­валь­ні, піт­ная ва­да, пры­бі­раль­ні, ка­вяр­ні і — на­рэш­це — гра­мад­скі душ.

Асоб­на мож­на вы­лу­чыць шмат­лі­кія гор­кі і пля­цоў­кі для дзя­цей. Кам­са­моль­скае во­зе­ра быц­цам ство­ра­на для та­го, каб пры­яз­джаць сю­ды сям'­ёй. У не­ка­то­рых мес­цах пляж са­праў­ды вы­гля­дае пля­жам — бе­раг за­сы­па­ны дроб­ным пя­соч­кам. Глы­бі­ня ва­да­ёма не­вя­лі­кая, па­раў­наль­ная з Драз­да­мі. Пы­тан­ні мо­жа вы­клі­каць толь­кі якасць ва­ды, бо яна мае цём­ны ко­лер.

--------

Га­лоў­ная вы­сно­ва з на­ша­га не­вя­лі­ка­га па­да­рож­жа па ва­да­ёмах ста­лі­цы — для доб­ра­га ад­па­чын­ку не­аба­вяз­ко­ва ехаць на бе­ра­гі Між­зем­на­га, Чор­на­га ці яко­га-не­будзь ін­ша­га мо­ра. У бе­ла­рус­кай ста­лі­цы ёсць дзе ад­па­чыць, га­лоў­нае — ве­даць, ча­го ты ча­ка­еш ад гэ­та­га ад­па­чын­ку. Зра­зу­ме­ла, пляж­ная інф­ра­струк­ту­ра ў Бе­ла­ру­сі раз­ві­ва­ец­ца па­воль­на, бо та­кая спё­ка, як ця­пер, для на­шай кра­і­ны рэд­касць. Але пэў­ныя зру­хі ёсць на ўсіх ва­да­ёмах, і яшчэ не­каль­кі га­доў та­му сі­ту­а­цыя з пля­жа­мі бы­ла на­шмат гор­шай. Зрэш­ты, ця­пер у мін­чан вы­бар вя­лі­кі: тыя, хто не ўпэў­не­ны ў якас­ці ва­ды і пры­бя­рэж­на­га сэр­ві­су, заўж­ды мо­гуць сха­вац­ца ад спё­кі ў но­вым аква­пар­ку.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.