Вы тут

Ма­ляў­ні­чы свет Ула­дзі­мі­ра На­прэ­ен­кі


У Ма­гі­лё­ве ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя аль­бо­ма вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка

1Ад ма­ляў­ні­чых пей­за­жаў Ула­дзі­мі­ра На­прэ­ен­кі так і вее жы­ва­твор­най пра­ха­ло­дай. Пе­ра­ка­нац­ца ў гэ­тым мож­на ў Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным мас­тац­кім му­зеі імя Мас­ле­ні­ка­ва, дзе за­хоў­ва­ец­ца ка­ля 200 ра­бот мас­та­ка. Ме­на­ві­та боль­шасць пе­ра­да­дзе­ных гэ­тай уста­но­ве ра­бот і ўвай­шла ў аль­бом 70-га­до­ва­га май­стра. Пад­рых­та­ваць яго да­па­маг­лі су­пра­цоў­ні­кі му­зея і тыя, хто не­абы­яка­ва ста­віц­ца да твор­час­ці мас­та­ка.

Ула­дзі­мір На­прэ­ен­ка на­ра­дзіў­ся ў кас­цю­ко­віц­кай вёс­цы Ан­то­наў­ка, а пер­шыя кро­кі ў жы­ва­пі­се ра­біў з да­па­мо­гай ма­гі­лёў­ска­га мас­та­ка, вы­пуск­ні­ка Мас­коў­ска­га Стро­га­наў­ска­га ву­чы­лі­шча Мар­ка Во­ла­ха­ва. Пад­час сва­ёй пра­цы ў Ві­цеб­ску мас­так за­ха­піў­ся твор­час­цю Мар­ка Ша­га­ла. Пад яго ўплы­вам на­пі­са­ны шэ­раг па­лот­наў.

Шмат сіл і та­лен­ту мас­так Ула­дзі­мір На­прэ­ен­ка ўклаў ва ўва­саб­лен­не бе­ла­рус­кіх края­ві­даў. Апош­нія пей­за­жы зроб­ле­ны на яго ві­цеб­скім ле­ці­шчы ў Га­ра­доц­кім ра­ё­не. Як ад­зна­чыў сам, на твор­часць яго на­тхняе лю­бі­мая жон­ка Люд­мі­ла.

А яшчэ мас­та­ка ве­да­юць як ча­ла­ве­ка вя­лі­кай ду­шы, які заў­сё­ды га­то­вы зай­мац­ца даб­ра­чын­нас­цю. Як гэ­та бы­ло на ня­даў­няй вы­стаў­цы ў Сер­біі. Срод­кі ад яе ён пе­ра­даў гэ­тай кра­і­не як да­па­мо­гу ад на­ступ­стваў па­то­пу.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.