Вы тут

Вяр­ну­лі­ся з вай­ны


Но­выя проз­ві­шчы не­ўза­ба­ве з'я­вяц­ца на пом­ні­ку па­лег­лым пры аба­ро­не і вы­зва­лен­ні бы­хаў­скай вёс­кі Абі­да­ві­чы.

Ня­даў­на тут пе­ра­па­ха­ва­лі астан­кі 15 чыр­во­на­ар­мей­цаў, якія за­гі­ну­лі ў пер­шы ме­сяц Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Яны бы­лі зной­дзе­ны по­шу­ка­ві­ка­мі ма­гі­лёў­ска­га атра­да «ВІК­КРУ» і 52-га асоб­на­га спе­цы­я­лі­за­ва­на­га ба­таль­ё­на Мі­на­ба­ро­ны пад­час вах­ты па­мя­ці. Толь­кі ў трох з гэ­тых бай­цоў ака­за­лі­ся смя­рот­ныя ме­даль­ё­ны. Па іх уста­на­ві­лі, што ўсе яны ро­дам з Укра­і­ны.

— Іх род­ным бы­лі на­кі­ра­ва­ны элект­рон­ныя ліс­ты з пра­па­но­вай неш­та па­ве­да­міць пра сал­дат, — рас­па­вёў кі­раў­нік вай­ско­ва-по­шу­ка­ва­га атра­да «ВІК­КРУ» Мі­ка­лай Ба­ры­сен­ка. — На два­іх з за­гі­ну­лых мы атры­ма­лі фо­та. Зра­бі­лі фо­та­ка­ла­жы, якія збі­ра­лі­ся пе­ра­даць сва­я­кам, але тыя, на жаль, не пры­еха­лі. Та­му мы вы­ра­шы­лі па­кі­нуць іх у на­шым му­зеі.

Як ад­зна­чыў по­шу­ка­вік, усе тры чыр­во­на­ар­мей­цы бы­лі ра­да­вы­мі, адзін з іх — ку­ля­мёт­чык. На той мо­мант, ка­лі іх на­пат­ка­ла смерць, ста­рэй­ша­му споў­ні­ла­ся 30 га­доў. Па­куль дак­лад­на не­вя­до­ма, у якой ды­ві­зіі яны ва­я­ва­лі. У лі­пе­ні 41-га Дняп­роў­скі ру­беж па­між Бы­ха­вам і Ра­га­чо­вам аба­ра­ня­лі 187-я Чар­ні­гаў­ская страл­ко­вая ды­ві­зія і 102-я Пал­таў­ская.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та з ар­хі­ва атра­да «ВІК­КРУ».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.