Сталічныя выратавальнікі аператыўна ліквідавалі загаранне ў цэху вядомай «Камунаркі».
Здарэнне адбылося ўдзень у аднапавярховым цагляным цэху, дзе ў спецыяльным апараце абсмажваюць арэхі. Дарэчы, агрэгат быў 1976 года выпуску. У ім і загарэліся адкладанні на плошчы каля чатырох квадратных метраў. Праблему ліквідавалі менш чым за 20 хвілін. Ніхто не пацярпеў. Папярэдне мяркуецца, што менавіта з-за нясвоечасовай ачысткі апарата ад адкладанняў і адбылося іх загаранне.
Сяргей РАСОЛЬКА
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.