Вы тут

Ска­ра­ціць нель­га па­кі­нуць


У баць­коў па­він­на быць маг­чы­масць ву­чыць сва­іх дзя­цей па-бе­ла­рус­ку.

"Бе­ла­рус­кі сег­мент у аду­ка­цый­най пра­сто­ры ста­лі­цы трэ­ба па­шы­раць", — за­явіў з тры­бу­ны га­рад­ско­га фо­ру­му пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Мі­ха­іл МІ­РОН­ЧЫК.

Тра­ды­цый­на на жні­вень­скім фо­ру­ме ра­бот­ні­каў сіс­тэ­мы ста­ліч­най аду­ка­цыі вы­зна­ча­юц­ца пры­яры­тэт­ныя кі­рун­кі аду­ка­цый­на­га і вы­ха­ваў­ча­га пра­цэ­су ва ўста­но­вах аду­ка­цыі і за­да­чы на на­ступ­ны год.

— Адзін з эле­мен­таў вы­ха­ван­ня гра­ма­дзя­ні­на і па­тры­ё­та — гэ­та фар­мі­ра­ван­не ў ма­ла­до­га па­ка­лен­ня на­цы­я­наль­най са­ма­свя­до­мас­ці. А з гэ­тым у нас па­куль усё не так ад­на­знач­на. Да­вай­це па­гля­дзім на вы­ні­кі вы­пуск­ных эк­за­ме­наў, — пра­па­на­ваў Мі­ха­іл Мі­рон­чык. — Адзі­нац­ца­ці­клас­ні­кі мо­гуць вы­бі­раць, якую з дзвюх дзяр­жаў­ных моў яны бу­дуць зда­ваць на вы­пуск­ных эк­за­ме­нах: рус­кую ці бе­ла­рус­кую (або і тую, і дру­гую — ад рэд). У гэ­тым го­дзе 65% вы­пуск­ні­коў зда­ва­лі на эк­за­ме­не бе­ла­рус­кую мо­ву і 91% — рус­кую. Што ці­ка­ва: на вы­со­кім і да­стат­ко­вым уз­роў­ні аба­вяз­ко­вы эк­за­мен па за­меж­ных мо­вах зда­лі 76% вы­пуск­ні­коў, эк­за­мен па рус­кай мо­ве зда­лі на вы­со­кім і да­стат­ко­вым уз­роў­ні 63,9% вы­пуск­ні­коў, а па бе­ла­рус­кай мо­ве — толь­кі 45,8%. І гэ­та пры тым, што, згод­на з апош­нім пе­ра­пі­сам, боль­шасць мін­чан усве­дам­ля­юць ся­бе бе­ла­ру­са­мі. Як ка­жуць, за дзяр­жа­ву крыўд­на!

204915-02

204915-02

 

У Мін­ску дзей­ні­ча­юць пяць гім­на­зій з бе­ла­рус­кай мо­вай на­ву­чан­ня, якія вель­мі год­на вы­кон­ва­юць мі­сію па ад­ра­джэн­ні і за­ха­ван­ні не толь­кі бе­ла­рус­кай мо­вы, але і куль­тур­ных тра­ды­цый. На іх ба­зе пра­цу­юць му­зеі і цэнт­ры на­цы­я­наль­най куль­ту­ры. Ра­зам з тым, у апош­нім на­ву­чаль­ным го­дзе ў 148 кла­сах з бе­ла­рус­кай мо­вай у ста­лі­цы на­ву­ча­лі­ся ўся­го 1,6% ад агуль­най коль­кас­ці мін­скіх школь­ні­каў. За апош­нія пяць га­доў гэ­ты па­каз­чык ска­ра­ціў­ся ў 1,5 ра­за. За апош­нія тры га­ды ў асоб­ных ра­ё­нах у да­школь­ных уста­но­вах, шко­лах і гім­на­зі­ях уво­гу­ле знік­лі бе­ла­рус­ка­моў­ныя кла­сы і гру­пы.

— Нам не ха­це­ла­ся б да­ваць ідэа­ла­гіч­ную ацэн­ку та­кой ра­бо­це кі­раў­ні­коў, але гэ­та, з кі­раў­ніц­ка­га пунк­ту по­гля­ду, не­эфек­тыў­ны аду­ка­цый­ны ме­недж­мент. Без­умоў­на, знач­на пра­сцей ска­ра­ціць, за­крыць, лік­ві­да­ваць... Між ін­шым, ма­ла­дых баць­коў, якія ха­це­лі б ву­чыць дзя­цей па-бе­ла­рус­ку, у го­ра­дзе шмат. І з імі трэ­ба пра­ца­ваць. Та­ды менш бу­дзе вы­па­даў у бок дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі і дзяр­жаў­най ідэа­ло­гіі. Не вар­та за­бы­ваць і пра пе­ра­ем­насць у на­ву­чан­ні. У го­ра­дзе дзей­ні­чае да­стат­ко­ва раз­ві­тая сет­ка бе­ла­рус­ка­моў­ных груп у дзі­ця­чых сад­ках. Але баць­кі, ад­да­ючы дзі­ця ў бе­ла­рус­ка­моў­ны са­док, па­він­ны быць упэў­не­ны­мі, што за­тым іх дзі­ця змо­жа пра­доў­жыць на­ву­чан­не на бе­ла­рус­кай мо­ве ў шко­ле, лі­цэі, ка­ле­джы, ВНУ. Лі­чу, што ў гэ­тым пы­тан­ні вель­мі шмат за­ле­жыць ад аса­біс­тай па­зі­цыі кі­раў­ні­ка ўста­но­вы аду­ка­цыі, але, на жаль, кі­раў­ні­коў апан­та­ных ідэ­яй бе­ла­рус­кас­ці, бе­ла­рус­ка­моў­на­га на­ву­чан­ня, у нас па­куль вель­мі ма­ла, — да­даў стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

На дум­ку Мі­ха­і­ла Мі­рон­чы­ка, ра­шэн­не пе­ра­нес­ці зда­чу эк­за­ме­ну па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў 11-ы клас бы­ло вель­мі пра­віль­ным. Ка­лі дзе­вя­ці­клас­ні­кі за­свой­ва­юць ву­чэб­ны ма­тэ­ры­ял на ўзроў­ні ме­ха­ніч­на­га за­па­мі­нан­ня, то адзі­нац­ца­ці­клас­ні­кі ўжо здоль­ны ўсве­дам­ляць гіс­та­рыч­ныя фак­ты, пра­во­дзіць па­ра­ле­лі, вы­строй­ваць ла­гіч­ныя лан­цуж­кі і ў да­лей­шым на­клад­ваць "гіс­та­рыч­ную мат­ры­цу" мі­ну­ла­га на су­час­насць. За­да­ча на­стаў­ні­ка — не прос­та да­па­маг­чы вуч­ням пад­рых­та­вац­ца па эк­за­ме­на­цый­ных бі­ле­тах, а сфар­мі­ра­ваць у іх усвя­дом­ле­нае стаў­лен­не да гіс­то­рыі сва­ёй кра­і­ны.

Па тра­ды­цыі, удзел у га­рад­скім фо­ру­ме пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў узяў стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лай ЛА­ДУЦЬ­КА, які, звяр­та­ю­чы­ся да дэ­ле­га­таў фо­ру­му, за­явіў, што "вы­со­кую план­ку ста­ліч­най сіс­тэ­ме аду­ка­цыі трэ­ба аба­вяз­ко­ва ўтры­маць".

— Но­вы час ста­віць пе­рад на­мі но­выя пы­тан­ні і за­да­чы. Мі­ну­лы на­ву­чаль­ны год, трэ­ба пры­знаць, ака­заў­ся для ўсіх нас вель­мі скла­да­ным. Сур'­ёз­най праб­ле­май, з якой мы не змаг­лі спра­віц­ца, ста­ла рас­паў­сюдж­ван­не ў ма­ла­дзёж­ным ася­род­ку нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў. Гэ­тай на­ва­ле мы па­він­ны ска­заць ра­шу­чае "не", — пад­крэс­ліў стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма. — І тым больш мы не мо­жам да­пус­ціць рас­паў­сюдж­ван­не спай­саў і ін­шых нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў ва ўста­но­вах аду­ка­цыі. Яшчэ ад­на праб­ле­ма — па­гар­шэн­не ста­ну зда­роўя пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня. Вы­ні­кі ме­ды­цын­скіх агля­даў школь­ні­каў не мо­гуць нас не на­сця­рож­ваць. Пры­чым ме­ды­кі сцвяр­джа­юць, што боль­шасць за­хвор­ван­няў, якія вы­яў­ля­юц­ца ў дзя­цей, бы­ло на­бы­та пад­час на­ву­чан­ня. Уз­ні­кае пы­тан­не: а на­вош­та мы вы­зва­ля­лі ад уро­каў су­бо­ту? Шос­ты школь­ны дзень па­ві­нен быць пры­све­ча­ны за­ня­ткам спор­там і фіз­куль­ту­рай. Усе на­шы га­рад­скія спар­тыў­ныя збу­да­ван­ні па­він­ны быць ад­кры­ты для на­вед­ван­ня школь­ні­ка­мі. Ства­раць умо­вы для вя­дзен­ня зда­ро­ва­га ак­тыў­на­га ла­ду жыц­ця вуч­няў — за­да­ча не толь­кі баць­коў, але і пе­да­га­гіч­на­га ка­лек­ты­ву. Ды­рэк­та­рам і школ і клас­ным кі­раў­ні­кам трэ­ба на­да­ваць больш ува­гі гэ­та­му пы­тан­ню.

Мі­ка­лай Ла­дуць­ка па­ве­да­міў, што ў Мін­ску ўжо ёсць не­каль­кі но­вых школ, якія ма­юць улас­ныя ба­сей­ны. "І ў бу­ду­чым мы аба­вяз­ко­ва бу­дзем уліч­ваць гэ­ты мо­мант. Аб­ста­ля­ван­не ба­сей­на ў шко­ле, без­умоў­на, вы­ма­гае да­дат­ко­вых вы­дат­каў, але гэ­та і ін­вес­ты­цыі ў зда­роўе школь­ні­каў", — да­даў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка.

Да но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да ў ста­лі­цы бу­дзе ўве­дзе­на ў строй яшчэ ад­на но­вая су­пер­су­час­ная шко­ла на тэ­ры­то­рыі но­ва­га ста­ліч­на­га комп­лек­су "Ма­як Мін­ска". А да кан­ца ка­лян­дар­на­га го­да па­він­на су­стрэць сва­іх вуч­няў но­вая шко­ла ў мік­ра­ра­ё­не Ка­мен­ная Гор­ка, якая да­зво­ліць раз­гру­зіць су­сед­нія шко­лы. "Ра­зам з тым, праб­ле­мы з дэ­фі­цы­там мес­цаў у дзі­ця­чых сад­ках па­куль за­ста­юц­ца", — кан­ста­та­ваў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка. І ў пер­шую чар­гу гэ­тыя праб­ле­мы ты­чац­ца но­ва­бу­доў­ляў у Фрун­зен­скім і Мас­коў­скім ра­ё­нах ста­лі­цы. "Да кан­ца го­да нам трэ­ба аба­вяз­ко­ва за­клас­ці яшчэ два дзі­ця­чыя сад­кі", — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі пла­на­мі мэр ста­лі­цы.

Стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма з за­да­валь­нен­нем ад­зна­чыў, што коль­касць пер­шых кла­саў у но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе ў ста­лі­цы па­вя­лі­чыц­ца, а гэ­та зна­чыць, што мы вы­бі­ра­ем­ся з дэ­ма­гра­фіч­най ямы. Як ста­ноў­чы факт ён вы­лу­чыў так­са­ма і тэн­дэн­цыю да на­паў­нен­ня уста­ноў пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі вы­пуск­ні­ка­мі мін­скіх школ. Зна­чыць, па­ча­ла пры­но­сіць плён пра­ве­дзе­ная ва ўста­но­вах аду­ка­цыі праф­ары­ен­та­цый­ная ра­бо­та. Не сак­рэт, што ра­бо­чыя ру­кі ста­лі­цы вель­мі па­трэб­ны...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 У апош­нім на­ву­чаль­ным го­дзе ў 148 кла­сах з бе­ла­рус­кай мо­вай ў ста­лі­цы на­ву­ча­лі­ся ўся­го 1,6% ад агуль­най коль­кас­ці мін­скіх школь­ні­каў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.