Вы тут

На здароўі нельга эканоміць


Дарэчы, што тычыцца здароўя людзей, то менавіта на балансе гэтай гаспадаркі знаходзіцца адзіная ў раёне вясковая лазня.

— На жаль, не так шмат людзей туды ходзіць, як хацелася б, — кажа Валянцін Мікалаевіч. — Гэта, пэўна, з-за таго, што вяскоўцы лепш жыць сталі: больш чым у 100 дамах праведзены водаправод. Ёсць гарачая вада, таму посуд у тазіку людзі ўжо не мыюць. Гэта таксама добра. Але ўсё ж, лічу, у лазню трэба хадзіць. Бо лазня — гэта здароўе. Тым больш мы нядаўна зрабілі там капітальны рамонт: пафарбавалі, асвяжылі. Некаторыя кажуць, трэба яе закрыць, каб не працавала ва ўбытак. Але я лічу, што здароўе ніколі не можа быць ва ўбытак.

Сярэдні ўзрост работнікаў КСУП «Коленскае», што парадавала, 38-39 гадоў. Паводле слоў дырэктара, гэтую планку трымаюць больш як 10 гадоў.

— Не так даўно з Гомеля пераехала да нас маладая сям'я. Ён інжынер, яна дыспетчарам працавала, нядаўна пайшла ў дэкрэтны водпуск. Эканаміст ужо трэці год пасля адпрацоўкі працуе, бухгалтары — дзяўчаты маладыя. Летась для сваіх работнікаў пабудавалі 4 дамкі па прэзідэнцкай праграме. Маем на балансе маласямейны інтэрнат на 16 пакояў. Утрымліваць моладзь дапамагае і добрае размяшчэнне: умоўна 8 кіламетраў ад Жыткавіч, недалёка Тураў, Столін, Лельчыцы. Чыгунка побач. Ды і сваімі аўтобусамі штодзень развозім работнікаў на працу і з працы. У нас ёсць сталовая. Прычым смачна кормім не толькі тых, хто ўдзельнічае ў палявых работах, але і іншых работнікаў. Абеды абыходзяцца ім вельмі танна: 20-25 працэнтаў ад іх кошту вылічваем з заробку. Каб плённа працаваць, чалавек павінен быць здаровым. Таму я заўсёды кажу, што на здароўі людзей нельга эканоміць. Стараемся забяспечыць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, спецадзеннем. Зімой даяркам безрукаўкі пад халат даём, каб цяплей было, зручней.

BUZHAN2014_HR-1198

Я, калі падпісваю зарплату, заўсёды звяртаю ўвагу на тое, колькі сродкаў пайшло на выплату бальнічных. Гэтыя лічбы пра многае сведчаць. Апошнім часам, што радуе, работнікі хварэюць няшмат. З мільярда налічанага фонду зарплаты толькі 10 млн — бальнічныя лісты. Прыемна, калі па цяжарнасці і родах плацім. Дзяўчаты радуюць: за ліпень — 32 мільёны. І практычна кожны месяц так. А што тычыцца бальнічных, то трэба імкнуцца, каб іх зусім не было.

Заўважыла, што падчас размовы Валянцін Мікалаевіч увесь час малюе на паперцы стрэлкі. Цікаўлюся, што яны сімвалізуюць.

— Я заўсёды, колькі сябе памятаю, малюю ракеты і стрэлкі — ляцець трэба толькі наперад. І цяпер, чуеце, тэлефон разрываецца.

Валянцін Мікалаевіч бярэ ключы ад машыны і накіроўваецца да выхаду. Пры гэтым паспявае даць мне загадзя падрыхтаваную паперку з імёнамі перадавікоў вытворчасці: «Падзякуйце ім за працу на старонках газеты». Выконваю сваё абяцанне.

На звяздоўскую «дошку» гонару трапілі лепшыя сярод лепшых:

Мікалай Жук, Мікалай Дамарад, Станіслаў Козел, Аляксандр Трафімовіч, Уладзімір Ханеня, Андрэй Кароткі, Аляксандр Дрынеўскі, Мікалай Гулюта, Міхаіл Пяшэвіч, Раман Ляўковіч, Мікалай Юхневіч, Уладзімір Гулюта, Уладзімір Пятрашка, Віктар Галавач, Аляксандр Пяшэвіч, Іван Андык, Таццяна Паўчанец, Валянціна Пяшэвіч, Таццяна Грышай...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.