Вы тут

Кур'ер па выкліку


Пошта прапаноўвае сваім кліентам новыя паслугі

У Жыткавіцкім раённым вузле паштовай сувязі функцыянуе 29 аддзяленняў, з якіх пяць гарадскіх, адно перасоўнае і 23 сельскія. Як расказала нам намеснік начальніка РВПСа Леся Кузьміч, самым буйным з іх з'яўляецца аддзяленне № 3, якое знаходзіцца ў райцэнтры па вуліцы Карла Маркса.

Тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы пад кіраўніцтвам Алены Бандзюк, працоўны стаж якой складае 30 гадоў, 18 з якіх яна займае пасаду начальніка. Дарэчы, Алена Аляксандраўна, як і яе намеснік Ірына Грышчэня, аператар Наталля Пяшэвіч, паштальёны Раіса Кулакевіч і Ева Самайловіч, дастойна працягваюць справу сваіх бацькоў-сувязістаў.

Аддзяленне працуе не толькі з насельніцтвам, але і з арганізацыямі і ўстановамі (іх больш за сто). Тут кліентам аказваецца шырокі спектр паштовых і няпрофільных паслуг, а з дапамогай плацежна-даведачнага тэрмінала яны самастойна, без аператара, могуць ажыццяўляць розныя плацяжы, разлічвацца па крэдытах банка.

Між іншым, гэта зусім не азначае, што аператараў у аддзяленні няма. Яны ёсць, і работы ім хапае. Напрыклад, Галіна Драер абслугоўвае сваіх пастаянных кліентаў на працягу 20 гадоў і мае ад іх шмат падзяк. Добра адзываюцца яны і аб паштальёнах Святлане Маркевіч, Наталлі Аліфіравец, Маі Зохна, якія вызначаюцца высокім прафесіяналізмам і ўвагай да людзей.

А наогул, падкрэслівае намеснік начальніка Жыткавіцкага РВПСа Леся Кузьміч, пошта дынамічна развіваецца, прапаноўваючы кліентам новыя паслугі: адпраўку простай пісьмовай карэспандэнцыі «1 клас» з самымі кароткімі тэрмінамі перасылкі і максімальнай вагой два кілаграмы. Са з'яўленнем паслугі лінейка «Камфорт» пры дастаўцы адпраўлення адрасат мае магчымасць выбраць час яго атрымання, а пошта адсылае СМС-паведамленне, што яно ўручана. Таксама запатрабавана і паслуга «Паштовы кур'ер», калі па тэлефоне можна выклікаць у офіс ці на дом кур'ера, каб прыняць ці даставіць паштовае адпраўленне.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.