Канстытуцыйны суд Іспаніі сабраўся на экстраннае пленарнае пасяджэнне, каб прыняць рашэнне аб ісках урада краіны, які лічыць неадпаведнымі іспанскай канстытуцыі закон аб правядзенні рэферэндуму ў Каталоніі і закон аб апытаннях. У выніку інстанцыя прыняла іскі да разгляду, што азначае аўтаматычнае прыпыненне дзеяння вышэйпералічаных законаў. Такім чынам, рэферэндум, прызначаны ўладамі Каталоніі на 9 лістапада, адкладваецца, паведамляе Еl Mundо. Паводле асноўнага закона Іспаніі, дзеянне законаў замарожана на пяць месяцаў. Калі на працягу гэтага перыяду Канстытуцыйны суд не прыме рашэнне, гэты тэрмін можа быць прадоўжаны. Старшыня ўрада аўтаномнай Каталоніі Артур Мас назваў «варожым» рашэнне іспанскіх улад.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?