Вы тут

Заўсёды маладая «Алеся»


У На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі прай­шоў «круг­лы стол» на тэ­му «Жан­чы­ны Бе­ла­ру­сі: Асо­бы, па­дзеі, ча­со­піс», пры­све­ча­ны свят­ка­ван­ню 90-год­дзя ча­со­пі­са «Але­ся».

[caption id="attachment_63562" align="alignnone" width="600"]6-31 Мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч він­шуе з юбі­ле­ем ча­со­пі­са на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра РВУ «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» — га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра «Але­сі» Ла­ры­су Ра­коў­скую.[/caption]

Мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ за­чы­та­ла він­ша­ван­не ка­лек­ты­ву «Але­сі» ад кі­раў­ні­ка кра­і­ны Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі.

— Ста­рон­кі «Але­сі» па­каз­ва­юць раз­віц­цё не толь­кі жа­но­ча­га ру­ху, яны па­каз­ва­юць, як раз­ві­ва­ла­ся на­ша кра­і­на, — сказала Лі­лія Станіславаўна. — Жан­чы­на — гэ­та ду­ша сям'і, на­ро­да і на­цыі, яна фар­мі­руе ду­хоў­ны код гра­мад­ства. Па­гар­таў­шы ста­рон­кі гэ­та­га вы­дан­ня, мы мо­жам уба­чыць, які­мі бы­лі на­шы ба­бу­лі і што лю­бі­лі на­шы ма­мы. Ча­со­піс дае са­мую шы­ро­кую па­літ­ру жыц­ця бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Ха­це­ла­ся б, каб ён, ня­гле­дзя­чы на свой уз­рост, заў­сё­ды за­ста­ваў­ся ма­ла­дым і юным, та­му што жан­чы­ны так­са­ма заў­сё­ды за­ста­юц­ца ма­ла­ды­мі. Сён­ня яны зай­ма­юць важ­ныя па­са­ды ў гра­мад­скіх, дзяр­жаў­ных струк­ту­рах, на прад­пры­ем­ствах, у ар­га­ні­за­цы­ях і пры гэ­тым вы­хоў­ва­юць дзя­цей, з'яў­ля­юц­ца доб­ры­мі гас­па­ды­ня­мі і жон­ка­мі. Бе­раг­чы ду­хоў­на-ма­раль­ныя каш­тоў­нас­ці ў на­шай кра­і­не — у гэ­тым асноў­ная за­да­ча жа­но­ча­га ча­со­пі­са.

— Сён­ня ма­ла якія ча­со­пі­сы і га­зе­ты ма­юць та­кую ба­га­тую гіс­то­рыю, — да­лу­чы­ла­ся да він­ша­ван­няў су­стар­шы­ня гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын» Ан­та­ні­на МО­РА­ВА.— Мя­ня­лі­ся наз­вы ча­со­пі­са, руб­ры­кі, мя­ня­лі­ся рэ­дак­та­ры і эпо­хі, але за­ста­ва­ла­ся заў­сё­ды ад­но — змест. За­да­чы, якія бы­лі па­стаў­ле­ны пе­рад вы­дан­нем 90 га­доў та­му, ак­ту­аль­ныя і сён­ня. Гэ­та праб­ле­мы жан­чын, сям'і і вы­ха­ван­ня дзя­цей. Ча­со­піс рас­каз­вае пра лё­сы жан­чын, да­па­ма­гае па­ра­да­мі, аду­коў­вае — дзе­ліц­ца ра­дас­цю.

6-29

Гу­тар­ка за круг­лым ста­лом атры­ма­ла­ся ці­ка­вая. І гэ­та не дзіў­на, бо ў ёй удзель­ні­ча­лі лю­дзі, якія ме­лі са­мае не­па­срэд­нае да­чы­нен­не да вы­пус­ку ча­со­пі­са і да яго праб­ле­ма­ты­кі. На ме­ра­пры­ем­стве пры­сут­ні­ча­лі жан­чы­ны, якія ўзна­чаль­ва­лі «Але­сю» ў роз­ныя га­ды: Ма­рыя Кар­пен­ка, Ра­і­са Ба­ра­ві­ко­ва, Та­ма­ра Бун­та, а так­са­ма стар­шы­ня цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў куль­ту­ры На­тал­ля Аў­дзе­е­ва, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар РУП «Бел­пош­та» Іры­на Сак­со­нава, на­мес­нік стар­шы­ні Са­ю­за жан­чын, стар­шы­ня ад­дзя­лен­ня «Ся­лян­ка» Рэ­гі­на Да­ві­до­віч. Вёў «круг­лы стол» на­мес­нік ды­рэк­та­ра РВУ «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» — га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «По­лы­мя» Алесь Ба­дак.

Сён­ня «Але­ся» — ад­но з най­ста­рэй­шых вы­дан­няў Бе­ла­ру­сі, адзі­ны ў кра­і­не дзяр­жаў­ны ча­со­піс для жан­чын. Пер­шы ну­мар «Бе­ла­рус­кай ра­бот­ні­цы і ся­лян­кі» (так та­ды на­зы­ва­ла­ся вы­дан­не) уба­чыў свет у кан­цы ліс­та­па­да 1924 го­да. На пра­ця­гу ўсёй гіс­то­рыі рэ­дак­та­ра­мі ча­со­пі­са бы­лі вы­ключ­на жан­чы­ны.

З пер­ша­га каст­рыч­ні­ка 2014 го­да ча­со­піс «Але­ся» вы­да­ец­ца «Вы­да­вец­кім домам «Звяз­да». За­сна­валь­ні­ка­мі ча­со­пі­са з'яў­ля­юц­ца Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі і гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын».

На­тал­ля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.