Вы тут

Прапусціць праз сябе


Не­аб­ход­ная псі­ха­ла­гіч­ная пад­трым­ка ўсы­на­ві­це­лям і ўсы­ноў­ле­ным бу­дзе аказ­вац­ца па ўсёй кра­і­не

У Мін­ску па­чаў пра­ца­ваць Цэнтр псі­ха­ла­гіч­най да­па­мо­гі ўсы­ноў­ле­ным і ўсы­на­ві­це­лям. Ад­крыў­ся ён пад­час пра­вя­дзен­ня Між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі «Дзя­цін­ства і сям'я ХХІ ста­год­дзя: праб­ле­мы і стра­тэ­гіі псі­ха­ла­гіч­най да­па­мо­гі і пад­трым­кі». Мы ўжо не раз пі­са­лі аб праб­ле­мах адап­та­цыі дзя­цей і баць­коў у апя­кун­скіх сем'­ях і сем'­ях усы­на­ві­це­ляў. Ця­пер гэ­тай ка­тэ­го­рыі сем'­яў бу­дуць аказ­ваць пра­фе­сій­ную да­па­мо­гу. Аб пра­цы но­ва­га цэнт­ра рас­ка­заў док­тар псі­ха­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар, кі­раў­нік ка­ар­ды­на­цый­на­га са­ве­та цэнт­ра Ле­а­нід ПЕР­ГА­МЕН­ШЧЫК.

11-30

— Не­аб­ход­насць ства­рэн­ня гэ­та­га цэнт­ра ўзнік­ла ўжо даў­но. Ця­пер у нас ёсць маг­чы­масць да­па­ма­гаць усы­на­ві­це­лям мэ­та­на­кі­ра­ва­на дзя­ку­ю­чы су­пра­цоў­ніц­тву БДПУ з італь­ян­скім не­ка­мер­цый­ным гу­ма­ні­тар­ным фон­дам PUER. Кі­раў­ні­кі фон­ду пад­тры­ма­лі ідэю ства­рэн­ня цэнт­ра і да­па­маг­лі нам фі­нан­са­ва. Спра­ва ў тым, што спе­цы­я­ліс­ты фон­ду ве­да­юць аб праб­ле­мах сем'­яў усы­на­ві­це­ляў не па чут­ках, бо са­мі су­тык­ну­лі­ся з праб­ле­ма­мі адап­та­цыі дзя­цей у італь­ян­скіх сем'­ях.

На­ша асноў­ная за­да­ча — псі­ха­ла­гіч­нае кан­суль­та­ван­не дзя­цей-сі­рот, усы­ноў­ле­ных і ўсы­на­ві­це­ляў, а так­са­ма пра­ца з апя­кун­скі­мі сем'­я­мі. Яшчэ мы бу­дзем ар­га­ні­зоў­ваць ву­чэб­ныя се­мі­на­ры для ўсы­на­ві­це­ляў і спе­цы­я­ліс­таў, якія за­бяс­печ­ва­юць са­цы­яль­на-псі­ха­ла­гіч­ную рэ­абі­лі­та­цыю і адап­та­цыю дзя­цей, хто па роз­ных пры­чы­нах за­стаў­ся без апе­кі баць­коў.

— Рас­ка­жы­це, у чым скла­да­насць да­па­мо­гі та­кім сем'­ям?

— Спра­ва ў тым, што сям'я ў на­шай кра­і­не ўво­гу­ле «за­кры­тая з'я­ва», а сям'я ў сі­ту­а­цыі ўсы­наў­лен­ня «за­кры­тая» ўдвая. Ча­му?

Пра­цэс усы­наў­лен­ня ў Бе­ла­ру­сі па­стаў­ле­ны на вель­мі якас­ны ўзро­вень. У на­шай кра­і­не іс­нуе вель­мі доб­ры Цэнтр усы­наў­лен­ня. Усе лю­дзі, якія пра­цу­юць там, ад­да­ныя гэ­тай спра­ве. Яны шмат ро­бяць для та­го, каб па­да­браць баць­коў для дзя­цей, пра­ве­рыць, ці га­то­вы яны да бу­ду­ча­га баць­коў­ства. Усы­на­ві­це­лі вы­му­ша­ны на гэ­та іс­ці: яны ву­чац­ца на спе­цы­яль­ных пад­рых­тоў­чых кур­сах, пра­хо­дзяць спе­цы­яль­ныя тэс­ты і ме­ды­цын­скія агля­ды, пры­но­сяць да­вед­кі аб ся­мей­ных да­хо­дах... Але звы­чай­на, як толь­кі баць­кі атрым­лі­ва­юць дзі­ця, яны ні­бы­та не­га­лос­на да­юць сіг­нал: «Не пе­ра­шка­джай­це нам, вы нас пра­ве­ры­лі, мы га­то­вы!» І баць­коў мож­на зра­зу­мець: ма­ла ка­му па­да­ба­ец­ца, каб у яго сям'ю пры­хо­дзі­лі, неш­та гля­дзе­лі, вы­свят­ля­лі ці пад­гляд­ва­лі, як у за­моч­ную ад­ту­лі­ну.

Але на са­мой спра­ве ўсе цяж­кас­ці па­чы­на­юц­ца та­ды, ка­лі дзі­ця аказ­ва­ец­ца до­ма. І гэ­тыя рэ­аль­ныя цяж­кас­ці ўзні­ка­юць і ў дзя­цей, і ў баць­коў. Мы бу­дзем да­па­ма­гаць ім у не­афі­цый­ным фар­ма­це.

— Сён­ня ўсё час­цей ад­бы­ва­юц­ца скан­да­лы з удзе­лам апя­кун­скіх, пры­ём­ных сем'­яў і сем'­яў усы­на­ві­це­ляў...

— Так, але праз ма­тэ­ры­я­лы жур­на­ліс­таў амаль не­маг­чы­ма ўба­чыць рэ­аль­ную кар­ці­ну, якая скла­ла­ся ў пэў­най сям'і. Ня­рэд­ка мож­на пра­чы­таць, што ві­на­ва­тыя баць­кі або дзе­ці. На­са­мрэч, ня­ма ві­на­ва­тых! Лю­дзі не змаг­лі знай­сці кан­такт, і ім па­трэб­на да­па­мо­га, а не аб­ві­на­вач­ван­ні. Да­па­мо­га па­трэб­на і дзі­ця­ці, каб спра­віц­ца з са­мім са­бой, і ма­ці, якой так­са­ма трэ­ба на­ву­чыц­ца кант­ра­ля­ваць ся­бе. І ка­лі ім да­па­маг­чы спраў­ляц­ца са сва­і­мі па­чуц­ця­мі і эмо­цы­я­мі, яны змо­гуць за­ўва­жыць, як ле­пей бу­да­ваць ад­но­сі­ны адзін з ад­ным.

— Як бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на пра­ца ў цэнт­ры?

— Мы ства­ры­лі ўсе ўмо­вы, каб лю­дзі не ба­я­лі­ся да нас звяр­тац­ца. Па-пер­шае, ка­лі па­трэб­на да­па­мо­га ана­нім­на, зна­чыць, бу­дзем гэ­та ра­біць. Ка­лі па­трэб­на ан­лайн-кан­суль­та­цыя, бу­дзем пра­ца­ваць ан­лайн! Ужо рых­ту­ец­ца сайт, дзе мож­на бу­дзе пе­ра­піс­вац­ца са спе­цы­я­ліс­та­мі. Ка­лі не­аб­ход­на пры­ехаць на дом, пры­е­дзем! Да­рэ­чы, па пра­ві­лах кры­зіс­най да­па­мо­гі, гэ­та больш пра­віль­на, чым ка­лі пры­яз­джа­юць да нас, у цэнтр. Але мы бу­дзем аказ­ваць да­па­мо­гу так, каб гэ­та бы­ло зруч­на і кам­форт­на для ўсы­на­ві­це­ляў. Так­са­ма са спе­цы­я­ліс­та­мі мож­на пра­кан­суль­та­вац­ца па тэ­ле­фо­не.

У цэнт­ры пра­цу­юць спе­цы­я­ліс­ты-псі­хо­ла­гі на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та. Гэ­та не толь­кі пра­фе­са­ры, якія чы­та­юць лек­цыі і пра­вод­зяць се­мі­нар­скія за­ня­ткі. У кож­на­га з вы­клад­чы­каў ёсць во­пыт ра­бо­ты з апя­кун­скі­мі сем'­я­мі і сем'­я­мі ў ста­не кры­зі­су. Упэў­не­ны, што не­маг­чы­ма рас­каз­ваць сту­дэн­там аб пра­цы кры­зіс­на­га псі­хо­ла­га, ка­лі ня­ма прак­ты­кі. Па кніж­ках уво­гу­ле цяж­ка ўя­віць усю скла­да­насць та­кой да­па­мо­гі.

— Вы бу­дзе­це пра­ца­ваць толь­кі ў Мін­ску ці гэ­та рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр?

— Мы пла­ну­ем ства­рыць свое­асаб­лі­вую ба­зу псі­хо­ла­гаў, якія бу­дуць пра­ца­ваць па роз­ных га­ра­дах кра­і­ны. Ця­пер шу­ка­ем прак­ты­ку­ю­чых псі­хо­ла­гаў, якіх мы пад­рых­ту­ем, і яны змо­гуць аказ­ваць да­па­мо­гу сем'­ям у сва­іх га­ра­дах. Мы бу­дзем вы­кон­ваць свое­асаб­лі­вую ка­ар­ды­на­цый­ную і аду­ка­цый­ную дзей­насць для пра­фе­сі­я­на­лаў. Больш за тое, ужо сён­ня ў нас ёсць ка­ля двац­ца­ці ва­лан­цё­раў, якія га­то­вы пра­ца­ваць і ўдзель­ні­чаць у да­па­мо­зе сем'­ям. Гэ­та сту­дэн­ты фа­куль­тэ­та псі­ха­ло­гіі БДПУ. Яны змо­гуць уба­чыць рэ­аль­ныя праб­ле­мы ў жыц­ці, а не ў кніж­ках. Яны бу­дуць пра­ца­ваць з дзець­мі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы роз­ныя гуль­ня­выя фор­мы да­па­мо­гі. І гэ­та бу­дзе ім пра­сцей зра­біць чым, на­прык­лад, мне, та­му што яны ўсё ж блі­жэй да дзя­цей па ўзрос­це. Та­му для нас да­па­мо­га сту­дэн­таў вель­мі важ­ная. Ім прак­ты­ка, а нам рэ­аль­ная да­па­мо­га. Уво­гу­ле, цэнтр бу­дзе пра­ца­ваць на ва­лан­цёр­скім ру­ху.

— Звы­чай­на лю­дзям цяж­ка пра­ца­ваць не за зар­пла­ту...

— Але я ўпэў­не­ны, што ма­ты­ва­цыя па­він­на быць пра­фе­сій­най, а толь­кі по­тым ма­тэ­ры­яль­най. Бры­га­да кры­зіс­ных псі­хо­ла­гаў пры на­шым уні­вер­сі­тэ­це пра­цуе з 1990-х га­доў. Па­мя­та­е­це, не­каль­кі га­доў та­му бе­ла­рус­кі са­ма­лёт пад­бі­лі над Са­ма­лі? Та­ды да нас звяр­ну­ла­ся авія­кам­па­нія з прось­бай да­па­маг­чы сем'­ям бе­ла­ру­саў, якія стра­ці­лі бліз­кіх. І ве­да­е­це, на­шы псі­хо­ла­гі ад­мо­ві­лі­ся ад гро­шай. Я ве­даю, пра што га­ва­ру: та­кія спра­вы ро­бяц­ца не за зар­пла­ту. Без­умоў­на, ней­кія бо­ну­сы аба­вяз­ко­ва бу­дуць, але для мно­гіх пра­фе­сі­я­на­лаў да­па­мо­га ў кры­зіс­най сі­ту­а­цыі — спра­ва го­на­ру.

— Якія яшчэ асаб­лі­вас­ці ў ва­ша­га цэнт­ра?

— У кож­на­га на­ша­га псі­хо­ла­га бу­дзе свой псі­хо­лаг! У нас вель­мі спе­цы­фіч­ная пра­ца: мы пра­цу­ем з людзь­мі, у якіх цяж­кас­ці і кры­зіс. Вось та­кая ў нас, псі­хо­ла­гаў, кар­ма! Ка­лі псі­хо­лаг не здо­лее ад­чуць бо­лю лю­дзей, якія да яго звяр­ну­лі­ся, то яму бу­дзе цяж­ка ім да­па­маг­чы. Час­та кры­зіс­ныя псі­хо­ла­гі ні­бы­та «пра­пус­ка­юць» чу­жы боль праз ся­бе, і за­ста­ец­ца аса­дак... Та­му ў кож­на­га на­ша­га спе­цы­я­ліс­та бу­дзе свой псі­хо­лаг, з якім мож­на бу­дзе аб­мер­ка­ваць ней­кія пра­фе­сій­ныя мо­ман­ты і прос­та эле­мен­тар­на вы­га­ва­рыц­ца.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.