Вы тут

Мітрапаліт Павел: «Новыя епархіі створаны для таго, каб епіскапы былі бліжэй да людзей»


Учо­ра ду­ха­вен­ства Мін­шчы­ны са­бралася ў бы­лым фар­ма­це апош­ні раз

З но­ва­га го­да на тэ­ры­то­рыі Мін­ска і Мін­скай воб­лас­ці бу­дзе дзей­ні­чаць не ад­на, а ча­ты­ры пра­ва­слаў­ныя епар­хіі. Акра­мя Мін­скай, якая су­па­дае ця­пер толь­кі з тэ­ры­то­ры­яй ста­лі­цы і Мінск­ага ра­ё­на, у цэнт­раль­ным рэ­гі­ё­не Бе­ла­ру­сі ство­ра­ны яшчэ тры но­выя епар­хіі Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы: Ба­ры­саў­ская, яе ўзна­чаль­вае бы­лы ві­ка­рый Мін­скай епар­хіі епіс­кап Ба­ры­саў­скі і Мар'­і­на­гор­скі Вень­я­мін (Ту­пе­ка), Ма­ла­дзе­чан­ская, ар­хі­рэ­ем якой пры­зна­ча­ны епіс­кап Ма­ла­дзе­чан­скі і Стаўб­цоў­скі Па­вел (Ці­ма­фе­ен­каў) і Слуц­кая, дзе ар­хі­рэ­ем вы­бра­ны і на­зва­ны епіс­ка­пам Слуц­кім і Са­лі­гор­скім ар­хі­манд­рыт Ан­то­ній (Да­ро­нін). Хі­ра­то­нія апош­ня­га пры­зна­ча­на на 28 снеж­ня ў Маск­ве.

17-40

Ар­хі­рэй Мін­скай епар­хіі мае ця­пер ты­тул Міт­ра­па­лі­та Мінск­ага і За­слаў­ска­га, Па­тры­яр­ша­га Эк­зар­ха ўсяе Бе­ла­ру­сі. Ён жа ўзна­чаль­вае ўсю Мін­скую міт­ра­по­лію, у якую ўва­хо­дзяць ча­ты­ры но­ва­ўтво­ра­ныя епар­хіі. Ра­шэн­не аб та­кіх струк­тур­ных зме­нах бы­ло пры­ня­та яшчэ ў ве­рас­ні на па­ся­джэн­ні Сі­но­да Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы, а паз­ней за­цвер­джа­на на па­ся­джэн­ні Свя­шчэн­на­га Сі­но­да Рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы. Тым не менш, учо­ра ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі са­бра­лі­ся ра­зам свя­шчэн­на­слу­жы­це­лі з усёй Мін­шчы­ны і ста­лі­цы кра­і­ны.

— Сён­ня са­праў­ды сход не­звы­чай­ны. Ён апош­ні ў та­кім фар­ма­це, — па­цвер­дзіў жур­на­ліс­там Міт­ра­па­літ Мін­скі і За­слаў­скі Па­вел, Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі. — У на­ступ­ным го­дзе на­шы свя­шчэн­на­слу­жы­це­лі бу­дуць збі­рац­ца ўжо па сва­іх епар­хі­ях.

Сэнс струк­тур­ных змен — ства­рыць умо­вы для та­го, каб епіс­ка­пы бы­лі блі­жэй да свя­та­роў і прос­тых лю­дзей, па­тлу­ма­чыў кі­раў­нік Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы.

— Вы мо­жа­це са­бе ўя­віць, што ў міт­ра­па­лі­та Мінск­ага сён­ня 409 пры­хо­даў у воб­лас­ці, больш за 500 свя­та­роў, 5 ма­нас­ты­роў, ду­хоў­ныя шко­лы. На­ват ка­лі кож­ны дзень пры­свя­чаць ад­на­му пры­хо­ду, не хо­піць го­да. А трэ­ба ж не прос­та пры­ехаць — трэ­ба слу­жыць, га­ва­рыць з людзь­мі. Фі­зіч­на не­маг­чы­ма бы­ло зра­біць гэ­та на пра­ця­гу ад­на­го го­да, — ска­заў ар­хі­рэй.

Мэ­та агуль­на­га схо­ду, які атры­маў наз­ву «Сход ду­ха­вен­ства епар­хій Мін­скай міт­ра­по­ліі», — пад­вес­ці вы­ні­кі мі­ну­ла­га ка­лян­дар­на­га го­да. Апош­ні раз па­доб­нае ме­ра­пры­ем­ства пра­во­дзі­ла­ся ў 2012 го­дзе.

Ка­жу­чы пра аса­біс­тыя вы­ні­кі пер­ша­га го­да свай­го слу­жэн­ня ў Бе­ла­ру­сі, міт­ра­па­літ Па­вел за­ўва­жыў, што яму тут ха­це­ла­ся б ка­заць не пра ся­бе, а пра бе­ла­ру­саў, якія пры­ем­на здзіў­ля­юць яго сва­ім эн­ту­зі­яз­мам, асаб­лі­ва мо­ладзь.

— Для кож­на­га ча­ла­ве­ка ха­рак­тэр­на імк­нен­не да даб­ра. Гэ­тая ры­са за­кла­дзе­на ў ча­ла­ве­чую ду­шу Твор­цам, бо Бог ёсць Да­бро. Але тыя, хто на­ву­ча­ны іс­ці гэ­тым шля­хам, атрым­лі­ва­юць ра­дасць, а тыя, што не на­ву­ча­ны, ро­бяць па­мыл­кі і не атрым­лі­ва­юць за­да­валь­нен­ня. На­ша за­да­ча — па­ка­заць пра­віль­ны шлях, — да­даў ён.

На пы­тан­не жур­на­ліс­та га­зе­ты «Звяз­да» пра сваё стаў­лен­не да бе­ла­рус­кай мо­вы, кі­раў­нік Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы ска­заў:

— Ка­лі я пры­ехаў у Бе­ла­русь, ад­ра­зу за­па­сся пад­руч­ні­ка­мі і кні­га­мі для вы­ву­чэн­ня бе­ла­рус­кай мо­вы. У мя­не не знік­ла та­кое жа­дан­не, але сён­ня ў мя­не вя­лі­кая спа­ку­са ад­клас­ці гэ­та, бо ўсе на­во­кал га­во­раць па-рус­ку і ня­ма па­трэ­бы ву­чыць бе­ла­рус­кую мо­ву. Ка­лі я аказ­ваў­ся ў ася­род­дзі, дзе ні­хто не раз­маў­ляў па-рус­ку, то вы­му­ша­ны быў ву­чыць ін­шую мо­ву. Так бы­ло з анг­лій­скай, на якой я вы­му­ша­ны быў і га­ва­рыць, і слу­жыць, і пра­па­ве­да­ваць. Ця­пер у мя­не ёсць маг­чы­масць вы­ба­ру. Я шмат ра­зу­мею, ка­лі чую бе­ла­рус­кую мо­ву, і не ад­маў­ля­ю­ся ад свай­го на­ме­ру вы­ву­чыць яе, бо ба­чу, як лю­дзі рэ­агу­юць, ка­лі ім га­во­рыш неш­та на іх род­най мо­ве.

«З ін­ша­га бо­ку, вель­мі важ­на ра­зу­мець, што мо­ва — гэ­та па­да­ру­нак Бо­га, які мо­жа аб'­яд­ноў­ваць лю­дзей і раз'­яд­ноў­ваць іх, — пра­цяг­нуў дум­ку ар­хі­рэй. — За­раз вель­мі яск­ра­вы для нас прык­лад су­сед­няй Укра­і­ны, дзе мо­ва ста­ла пры­чы­най раз'­яд­нан­ня. Спро­бы раз'­яд­нан­ня лю­дзей трэ­ба спы­няць на са­мым па­чат­ко­вым уз­роў­ні. Дзя­ка­ваць Бо­гу, што ў Бе­ла­ру­сі ня­ма моў­на­га па­дзе­лу».

З ві­таль­ным сло­вам да ду­ха­вен­ства епар­хій Мін­скай міт­ра­по­ліі звяр­нуў­ся на схо­дзе га­на­ро­вы Па­тры­яр­шы Эк­зарх Фі­ла­рэт. Ён даў ста­ноў­чую ад­зна­ку мі­ну­ла­му го­ду ў жыц­ці Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы пад кі­раў­ніц­твам но­ва­га ар­хі­па­сты­ра.

«За год бы­ло зроб­ле­на вель­мі шмат, — ска­заў ула­ды­ка Фі­ла­рэт. — З ад­на­го бо­ку, за­хоў­ва­лі­ся доб­рыя тра­ды­цыі, з ін­ша­га — пра­во­дзі­лі­ся ра­зум­ныя рэ­фор­мы. Уста­ля­ва­ны но­вы ду­хоў­на-ад­мі­ніст­ра­цый­ны цэнтр, ар­га­ні­за­ва­ны но­выя сі­на­даль­ныя ад­дзе­лы... Спа­дзя­ю­ся, што гэ­та бу­дзе не толь­кі са­дзей­ні­чаць вы­бу­доў­ван­ню ўнут­ра­ных і знеш­ніх ад­но­сін у Царк­ве, але і га­лоў­на­му — даб­ра­вес­цю».

Па­він­ша­ваў з уста­ля­ван­нем Мін­скай міт­ра­по­ліі свя­шчэн­на­слу­жы­це­ляў і Упаў­на­ва­жа­ны па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цяў Ле­а­нід Гу­ля­ка.

— Сён­ня, ка­лі ду­хоў­на-ма­раль­ны кры­зіс усё больш па­гра­жае ас­но­вам цы­ві­лі­за­цыі, цес­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не Царк­вы і дзяр­жа­вы ў спра­ве ма­раль­на­га і па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня, асаб­лі­ва пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня — най­важ­ней­шы склад­нік са­цы­яль­най ста­біль­нас­ці на бе­ла­рус­кай зям­лі, — ска­заў ён. — Яно са­дзей­ні­чае за­ха­ван­ню са­ма­быт­ных рыс і на­цы­я­наль­ных тра­ды­цый на­ша­га на­ро­да. Асаб­лі­вую знач­насць гэ­та на­бы­вае ў бу­ду­чым 2015 го­дзе, які аб'­яў­ле­ны кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы Го­дам мо­ла­дзі.

У схо­дзе ўдзель­ні­чаў так­са­ма стар­шы­ня Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма Ся­мён Ша­пі­ра. Ён ад­зна­чыў за­слу­гу Пра­ва­слаў­най царк­вы ў за­ха­ван­ні мі­ру, даб­ра­бы­ту і ўза­ем­най па­ва­гі ся­род жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі і рас­ка­заў пра дзяр­жаў­ную да­па­мо­гу ў бу­даў­ніц­тве пра­ва­слаў­ных хра­маў.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.