Вы тут

Мінская ткачыха


Пра­гра­міст­ка на пен­сіі ро­біць па­ясы

Свят­ла­на Сон­чык вы­раб­ляе па­ясы ўжо чац­вёр­ты год. У свой час жан­чы­на за­ду­ма­ла­ся, чым бу­дзе зай­мац­ца на пен­сіі?.. Уба­чы­ла ў мет­ро аб'­яву, што Бе­ла­рус­кі са­юз май­строў ар­га­ні­зоў­вае кур­сы па роз­ных ві­дах ра­мёст­ваў, у тым лі­ку ткац­тва, з гэ­та­га ўсё і па­ча­ло­ся...

30-8

Яшчэ ра­ней дач­ка Свят­ла­ны ў шко­ле ха­дзі­ла ў гур­ток па вы­ра­бе га­бе­ле­наў, і ма­ці над­звы­чай ўпа­да­ба­ла тое, што ра­бі­ла дзяў­чо. Жан­чы­на вы­ра­шы­ла так­са­ма за­сво­іць май­стэр­ства вы­ра­бу га­бе­ле­наў. Ад­нак пер­шыя тры ме­ся­цы на кур­сах ву­чы­лі ткац­тву па­ясоў роз­ны­мі спо­са­ба­мі — з тых ча­соў яна «за­хва­рэ­ла» на па­ясы.

Ад кам­п'ю­та­ра — да на­ту­раль­ных рэ­чы­ваў

Да та­го, як за­няц­ца вы­ра­бам па­ясоў, жан­чы­на 40 га­доў пра­ца­ва­ла пра­гра­міс­там. Ка­жа, што ця­пер ёй цяж­ка на­ват па­ды­сці да кам­п'ю­та­ра — ві­даць, пе­ра­пра­ца­ва­ла з ім за га­ды пра­фе­сій­най дзей­нас­ці. На­ват элект­рон­ную пош­ту про­сіць пра­вя­раць дач­ку.

Ёсць у май­стры­хі зна­ё­мая, якая сён­ня вы­раб­ляе пер­ні­кі, а да­гэ­туль так­са­ма ўсё жыц­цё пра­ца­ва­ла з кам­п'ю­та­рам — ця­пер ёй так­са­ма не хо­чац­ца на­ват па­ды­хо­дзіць да гэ­та­га агрэ­га­та. Свят­ла­на ад­зна­чае:

— Та­кі доў­гі час я пра­ца­ва­ла «ад» і «да», та­му на пен­сіі раб­лю вы­ключ­на тыя рэ­чы, што мне па­да­ба­юц­ца. І на­ват за­ка­зы пры­маю не ўсе, а толь­кі тыя, што да­спа­до­бы. На­пра­ца­ваў­шы­ся з элект­рон­най ма­шы­най, ця­пер вель­мі ха­чу быць блі­жэй да ўся­го на­ту­раль­на­га. Та­му я пра­цую з іль­ном, воў­най, ба­воў­най, і атрым­лі­ваю ад гэ­та­га над­звы­чай­ную аса­ло­ду.

Муж Свят­ла­ны на­па­чат­ку быў су­праць но­ва­га за­хап­лен­ня жон­кі. Маў­ляў, раз­вя­ла ў до­ме май­стэр­ню і столь­кі ча­су губ­ляе ў ёй. Ад­нак па­сту­по­ва ён пры­звы­ча­іў­ся. З ад­ной па­езд­кі на­ват пры­вёз пры­го­жыя драў­ля­ныя гу­зі­кі да яе вы­ра­баў.

Чым больш чыр­во­на­га, тым глы­бей на Па­лес­се

Асаб­лі­ва да­спа­до­бы Свят­ла­не Сон­чык прый­шло­ся ткац­тва «на до­шчач­ках». Па не­ка­то­рых звест­ках, гэ­та­му ві­ду ра­мяст­ва ўжо шэсць ты­сяч га­доў. Рас­па­чы­на­ла­ся яно аку­рат на сла­вян­скіх зем­лях.

Спо­саб ткац­тва на­зы­ва­ец­ца так, бо ра­ней пры­ла­ды для яго вы­раб­ля­лі ў асноў­ным з драў­ні­ны, ча­сам з кос­ці і ка­ме­ню. Ад­нак ця­пер тое ж пры­ста­са­ван­не час­та вы­раб­ля­юць прос­та са скле­е­на­га кар­до­ну, у якім дзір­ка­ко­лам ро­бяц­ца ад­ту­лі­ны. Чым больш «до­шча­чак», тым больш шы­ро­кае па­лат­но, за­ў-ва­жае май­стар. Пры­чым атрым­лі­ва­ец­ца яно вель­мі тры­ва­лым.

У Свят­ла­ны ёсць на­бор тра­ды­цый­ных узо­раў, які­мі здаў­на ка­рыс­та­лі­ся ў ткац­тве:

— Ра­ней по­яс быў аба­вяз­ко­вай част­кай адзен­ня. У гар­дэ­ро­бе на­шых прод­каў па­ясы ме­лі­ся як свя­точ­ныя, так і для пра­цы: пер­шыя, як пра­ві­ла, бы­лі больш яр­кі­мі і пры­го­жы­мі. Ко­ле­ра­вая га­ма на Бе­ла­ру­сі бы­ла над­звы­чай раз­на­стай­най, у кож­ным ра­ё­не вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся свае ко­ле­ры. А па­пу­ляр­ная сён­ня бе­ла-чыр­во­ная га­ма бы­ла рас­паў­сю­джа­на на Па­лес­сі.

Не­ка­то­рыя ўзо­ры для сва­іх па­ясоў жан­чы­на пры­дум­вае са­ма. За адзін з іх, ство­ра­ны ўлас­най фан­та­зі­яй (да та­го ж по­яс з'яў­ля­ец­ца двух­ба­ко­вым), Свят­ла­на Сон­чык атры­ма­ла дып­лом пер­шай сту­пе­ні на кон­кур­се тка­чоў Мін­скай воб­лас­ці. У гэ­тым по­ясе, да­рэ­чы, вы­раз­на ві­даць сім­вал на­шай кра­і­ны — ва­лош­ка...

Ці­ка­ва і тое, што, у за­леж­нас­ці ад на­строю май­стры­хі, у яе вы­ра­бы пад­бі­ра­юц­ца ад­мыс­ло­выя ко­ле­ры. Та­кім чы­нам, па­ясы ў ней­кім сэн­се ад­люст­роў­ва­юць яе эма­цый­ны стан.

30-9

«Ха­пі­ла на пу­цёў­ку ў Грэ­цыю»

Сён­ня асноў­ныя па­куп­ні­кі пра­дук­цыі, якую вы­раб­ляе Свят­ла­на, — гэ­та мо­ладзь, што за­хап­ля­ец­ца фальк­ло­рам і эт­на­гра­фі­яй. Доб­ра рас­пра­да­ец­ца ўсё на фольк-фэс­це «Ка­мя­ні­ца», які на па­чат­ку ве­рас­ня ла­дзіц­ца пад Мінск­ам. На ры­цар­скія тур­ні­ры, па сло­вах жан­чы­ны, лю­дзі так­са­ма пры­хо­дзяць не толь­кі ў ся­рэд­ня­веч­ных, але і ў на­род­ных стро­ях. На­бы­ва­юць па­ясы для свай­го гар­дэ­ро­ба і тыя ўмель­цы, якія зай­ма­юц­ца ін­шы­мі ві­да­мі ра­мёст­ваў.

З вя­лі­кай ах­во­тай тка­ныя па­ясы за­маў­ля­юць у якас­ці па­да­рун­ка тыя лю­дзі, што збі­ра­юц­ца ў ін­шую кра­і­ну. Не­па­срэд­на з-за мя­жы так­са­ма ёсць по­пыт. На­прык­лад, дач­ка пісь­мен­ні­ка Але­ся Са­віц­ка­га на­бы­ла ў май­стры­хі два па­ясы — для дач­кі і зя­ця, якія жы­вуць у Аме­ры­цы.

З та­ко­га за­хап­лен­ня для ду­шы Свят­ла­на мае і та­кую-ся­кую ка­пей­ку:

— Вя­до­ма, і пэў­ны пры­бы­так гэ­та пры­но­сіць. Ка­лі я зай­ма­ла­ся на кур­сах, акра­мя мя­не ту­ды за­пі­са­лі­ся толь­кі 4 ча­ла­ве­кі з уся­го Мін­ска, та­му за­ня­так гэ­ты да­во­лі рэд­кі. Я ад­даю свае вы­ра­бы ў су­ве­нір­ныя, ра­мес­ніц­кія кра­мы, са­ма ганд­люю імі на роз­ных фэс­тах. Пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, які ў нас пра­во­дзіў­ся, за­ра­бі­ла да­во­лі доб­ра — ха­пі­ла на ту­рыс­тыч­ную пу­цёў­ку ў Грэ­цыю.

Най­леп­шы су­ве­нір за мя­жу

Па­ясы, вы­раб­ле­ныя май­стры­хай, мо­гуць каш­та­ваць як 200, так і 600 і больш ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Акра­мя па­ясоў, які­мі, як вя­до­ма, пад­пя­раз­ва­юць ка­шу­лі, Свят­ла­на пра­па­нуе і па­пру­гі (тыя са­мыя вы­ра­бы, толь­кі са спраж­кай) — та­кі су­час­ны ва­ры­янт для мод­ні­каў. Ёсць і «фе­неч­кі» — пле­це­ныя бран­за­ле­ты на ру­ку.

Вы­ра­бы, які­мі асаб­лі­ва га­на­рыц­ца Свят­ла­на — гэ­та льня­ныя су­мач­кі з устаў­ка­мі з га­бе­ле­на, тка­ны­мі або пле­це­ны­мі руч­ка­мі. Яны над­звы­чай зруч­ныя, асаб­лі­ва ў лет­нюю спё­ку, мяр­куе жан­чы­на.

— Гэ­тыя льня­ныя сум­кі ра­зы­шлі­ся ўжо па ўсім све­це. Іх на­бы­ва­лі ў Бра­зі­лію, Швей­ца­рыю, Ра­сію, Ка­зах­стан і на Бал­ка­ны. Пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту іх за­каз­ва­лі фі­ны, якія лю­бяць аран­жа­выя і жоў­тыя то­ны. Анг­лі­ча­нам прый­шлі­ся да­спа­до­бы свет­ла-зя­лё­ныя.

У Бе­ла­ру­сі асноў­ныя па­куп­ні­кі гэ­тых ак­се­су­а­раў — ма­ла­дыя ма­мы. Бо та­кія су­мач­кі мож­на па­ве­сіць праз пля­чо і заў­сё­ды тры­маць пад ру­кой. Лён ро­біць іх лёг­кі­мі і амаль не­за­ўваж­ны­мі. А яр­кія га­бе­ле­на­выя ўстаў­кі і пле­це­ныя руч­кі да­да­юць су­мач­кам па­да­бен­ства з тво­ра­мі вя­лі­кіх ку­цюр'е, якія ра­зу­ме­юць, у чым са­праўд­ная пры­га­жосць...

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.