Вы тут

У Бубнах не б'юць лынды


Як пра­цу­ец­ца на вёс­цы ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там?

Пры­клад­на за 100 кі­ла­мет­раў на поў­нач ад Мін­ска, у Ві­лей­скім ра­ё­не, зна­хо­дзіц­ца на­се­ле­ны пункт з му­зыч­най наз­вай Буб­ны. Не­каль­кі га­доў та­му шэф­ства над мяс­цо­вай страт­най гас­па­дар­кай ра­зам з усі­мі яе праб­ле­ма­мі і па­зы­ка­мі ўзя­ло прад­пры­ем­ства «Мін­газ». З пры­хо­дам ста­ліч­на­га кі­раў­ніц­тва ў Буб­нах мно­гае змя­ні­ла­ся: тут па­бу­да­ва­лі но­вы ма­лоч­ната­вар­ны комп­лекс, у ра­бот­ні­каў вы­рас­лі за­роб­кі, з'я­ві­ла­ся но­вая тэх­ні­ка, да­мы, да­ро­гі, інф­ра­струк­ту­ра, газ... Але га­лоў­нае — на вёс­ку па­цяг­ну­ла­ся мо­ладзь. Што і ка­заць, ка­лі кі­раў­ні­ку гас­па­дар­кі, Аляк­санд­ру БРЫ­ЛЮ, уся­го толь­кі 26 га­доў? Ка­рэс­пан­дэн­ты «Чыр­вон­кі» су­стрэ­лі­ся з ма­ла­ды­мі спе­цы­я­ліс­та­мі, што пра­цу­юць па раз­мер­ка­ван­ні ў фі­лі­яле «Буб­ны», і да­ве­да­лі­ся, якія пе­ра­ва­гі дае мо­ла­дзі сель­скае жыц­цё.

[caption id="attachment_67642" align="alignnone" width="600"]Яна ТАР­МО­ЛА. Яна ТАР­МО­ЛА.[/caption]

***

...Пры­яз­джа­ем у за­сне­жа­ную вёс­ку ра­ні­цай і ад­ра­зу на­кі­роў­ва­ем­ся на фер­му, дзе ка­роў да­гля­дае ро­бат. Тут і су­стра­ка­ем на­шу пер­шую ге­ра­і­ню — Яну ТАР­МО­ЛУ. З ле­та мі­ну­ла­га го­да дзяў­чы­на пра­цуе ў гас­па­дар­цы ве­тэ­ры­нар­ным ура­чом.

— Зда­ец­ца, усё жыц­цё ха­це­ла пра­ца­ваць ім, на­ват не ўзга­даю, з ча­го ўсё па­ча­ло­ся, — рас­каз­вае дзяў­чы­на. — Мо­жа, з вёс­кі, ку­ды я ез­дзі­ла ад­па­чы­ваць да ба­бу­лі і дзя­ду­лі ле­там, з іх гас­па­дар­кі... Ды і прос­та ці­ка­ві­ла­ся ме­ды­цы­най. Мож­на ска­заць, знай­шла кам­пра­міс. Яшчэ ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це па­спе­ла па­пра­ца­ваць у ла­ге­ры «Зуб­ра­ня», там ёсць ма­лень­кі заа­парк пад наз­вай «Баб­ро­вая хат­ка». А по­тым па­сту­пі­ла ў Ві­цеб­скую ве­тэ­ры­нар­ную ака­дэ­мію — і ўсё за­кру­ці­ла­ся.

Пад­час раз­мер­ка­ван­ня дзяў­чы­на шу­ка­ла для ся­бе мес­ца пра­цы, якое бы­ло б не­да­лё­ка ад до­му ці ад ста­лі­цы. Як­раз у гэ­ты мо­мант па­сту­пі­ла пра­па­но­ва ад «Мін­га­за», што шу­каў су­пра­цоў­ні­каў для сва­ёй гас­па­дар­кі. Акрэс­ле­ныя ўмо­вы пра­цы (аба­вяз­кі, стан комп­лек­су, на­яў­насць жыл­ля) за­да­валь­ня­лі Яну, та­му вы­бар быў зроб­ле­ны на ка­рысць Буб­наў.

— Не бу­ду ха­ваць, у пер­шыя дні пас­ля пе­ра­ез­ду бы­ло цяж­ка. Я ад­ра­зу ста­ла ад­каз­ваць за ўсю гас­па­дар­ку, — уз­гад­вае Яна. — Трэ­ба бы­ло пра­ца­ваць на поў­ную, пры­чым не толь­кі ля­чыць жы­вё­лу, але і зай­мац­ца па­пя­ро­вай пра­цай, што на­па­чат­ку бы­ло ня­звык­ла. Шчы­ра ка­жу­чы, у мя­не да­гэ­туль ідзе пе­ры­яд адап­та­цыі, я толь­кі-толь­кі па-са­праўд­на­му ўвай­шла ў рытм. Звы­чай­ны мой дзень вы­гля­дае так: пас­ля ра­ніш­няй пла­нёр­кі я еду на комп­лекс. У пер­шую чар­гу гля­джу ця­лят, бо ма­ла­дое па­ка­лен­не па­тра­буе най­боль­шай ува­гі. За­раз у мя­не больш за сто та­кіх «па­цы­ен­таў». І амаль дзве ты­ся­чы да­рос­ла­га па­га­лоўя. Дру­гую па­ло­ву дня зай­ма­ю­ся па­пя­ро­вай пра­цай.

Для апе­ра­тыў­на­га пе­ра­соў­ван­ня Яне вы­дзе­лі­лі аў­та­ма­біль і кі­роў­цу. У дзяў­чы­ны ёсць і свой Ford Mondeo, але ў вёс­цы яна ка­рыс­та­ец­ца ім ня­час­та. Улас­ная ма­шы­на — для па­ез­дак да­до­му і ў Мінск па вы­хад­ных. Свой ад­па­чы­нак ве­тэ­ры­нар час­цей за ўсё пра­во­дзіць у кам­па­ніі ін­шых ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў гас­па­дар­кі. У Буб­нах, па яе сло­вах, асаб­лі­ва не «раз­вер­неш­ся». Ве­ча­ры пра­цоў­на­га тыд­ня Яна час­цей за ўсё пра­во­дзіць з тэ­ле­ві­за­рам і DVD-плэ­е­рам (ін­тэр­нэт абя­ца­юць пад­клю­чыць блі­жэй да вяс­ны). Яні­ны баць­кі ма­юць свой дом у На­ра­чы, та­му праб­лем з пры­вы­кан­нем да жыц­ця «не ў ква­тэ­ры» ў яе не бы­ло. Ця­пер жа дзяў­чы­на жы­ве з су­сед­кай — за­гад­чы­цай фер­мы. Ёй так і ве­ся­лей, і зруч­ней — на нач­ныя вы­клі­кі мож­на ехаць ра­зам. Акра­мя су­сед­кі, кам­па­нію ёй скла­да­юць джэк-рас­эл-тэр'­ер па мя­нуш­цы Бу­да і па­пу­гай.

За­ро­бак у Яны, па вяс­ко­вых маш­та­бах, ня­дрэн­ны — ад 5 да 6 міль­ё­наў. У блі­жэй­шы час яго абя­ца­юць па­вя­лі­чыць.

— Асаб­лі­ва вя­лі­кіх пла­наў на бу­ду­чы­ню ў мя­не ня­ма, — дзе­ліц­ца Яна. — За­раз збі­раю гро­шы, каб вы­ка­наць дзве ма­ры: на­быць фо­та­апа­рат і па­ехаць у па­да­рож­жа па Ін­дыі. Мне па­да­ба­ец­ца куль­ту­ра, тра­ды­цыі і гіс­то­рыя гэ­тай кра­і­ны. Пра пра­цяг жыц­ця і пра­цы ў Буб­нах па­куль ні­чо­га ска­заць не ма­гу, бо ад­пра­ца­ва­ла толь­кі ча­ты­ры ме­ся­цы. Я ха­чу ўба­чыць вы­ні­кі сва­ёй ра­бо­ты, а по­тым ужо пры­маць ра­шэн­ні. Акра­мя та­го, у мя­не ёсць хло­пец, які так­са­ма пра­цуе ве­тэ­ры­на­рам, але да­лё­ка ад­сюль. А ўво­гу­ле мая пра­фе­сій­ная ма­ра — пра­ца­ваць з конь­мі.

На раз­ві­тан­не Яна ла­дзіць нам не­вя­лі­кую эк­скур­сію па комп­лек­се. Ка­ро­вы тут за­мест звы­чай­ных «за­вуш­ніц» но­сяць на шыі не­вя­лі­кія скры­нач­кі з пры­ла­дай, у якой за­хоў­ва­ец­ца ўся ін­фар­ма­цыя пра іх зда­роўе, карм­лен­не і шмат ін­ша­га. Ёсць тут і спе­цы­яль­ная ма­шы­на для за­меш­ван­ня і па­да­чы кор­му, а так­са­ма ма­лень­кія «ра­дас­ці» для ка­роў, як, на­прык­лад, аў­та­ма­тыч­ная ча­сал­ка, якая ўклю­ча­ец­ца пры на­блі­жэн­ні жы­вё­лы.

***

У су­сед­няй з Буб­на­мі вёс­цы жы­вуць яшчэ два ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты. 23-га­до­выя Тац­ця­на і Ар­цём МІ­РА­НО­ВІ­ЧЫ пра­цу­юць у фі­лі­яле аг­ра­но­ма­мі. Су­жэн­цы па­зна­ё­мі­лі­ся пад­час ву­чо­бы ў Сма­лян­скім аграр­ным ка­ле­джы, што ў Ар­шан­скім ра­ё­не. Ар­цём ро­дам як­раз з тых мяс­ці­наў, Та­ня пры­еха­ла з-пад Док­шыц. Хлоп­ца мож­на лі­чыць ужо па­том­ным аг­ра­но­мам: яго ма­ці і брат так­са­ма ма­юць аду­ка­цыю па гэ­тай спе­цы­яль­нас­ці. Што ж да­ты­чыц­ца дзяў­чы­ны, то яна ра­ней ма­ры­ла пра пра­цу на­стаў­ні­ка. Але ў апош­ні мо­мант па­да­ла да­ку­мен­ты ў ка­ледж. Баць­кі пад­тры­ма­лі жа­дан­не дач­кі пра­ца­ваць на зям­лі.

[caption id="attachment_67648" align="alignnone" width="400"]Тац­ця­на і Ар­цём МІ­РА­НО­ВІ­ЧЫ. Тац­ця­на і Ар­цём МІ­РА­НО­ВІ­ЧЫ.[/caption]

Пас­ля ка­ле­джа бу­ду­чыя муж і жон­ка ра­зам па­сту­пі­лі ў Го­рац­кую сель­ска­гас­па­дар­чую ака­дэ­мію. Ка­лі на­ды­шоў час раз­мер­ка­ван­ня, Тац­ця­не пра­па­на­ва­лі ва­ры­янт з Буб­на­мі, і дзяў­чы­на па­га­дзі­ла­ся. Зу­сім бліз­ка ад до­му, доб­рая гас­па­дар­ка — ча­му б не? Ар­цё­ма ж раз­мер­ка­ва­лі ў Го­мель­скую воб­ласць.

Ды­рэк­тар фі­лі­яла «Буб­ны» Аляк­сандр Брыль, да­ве­даў­шы­ся пра та­кую сі­ту­а­цыю, пра­па­на­ваў дзяў­чы­не афор­міць ад­но­сі­ны з хлоп­цам афі­цый­на, каб іх раз­мер­ка­ва­лі ра­зам. Та­ня і Ар­цём згу­ля­лі вя­сел­ле і аку­ну­лі­ся ў ся­мей­нае і пра­цоў­нае жыц­цё ў вёс­цы.

— Спа­чат­ку бы­ло вель­мі цяж­ка, асаб­лі­ва ад­ной, — уз­гад­вае Тац­ця­на. — Па­ды­мац­ца ў 5 га­дзін ра­ні­цы, поз­на вяр­тац­ца да­до­му. Жы­лі спа­чат­ку ў ін­тэр­на­це, бо дом, які нам вы­дзе­лі­лі, яшчэ не быў га­то­вы. Як толь­кі кі­раў­ніц­тва вы­ра­шы­ла гэ­тае пы­тан­не, мы ад­ра­зу ж пе­ра­еха­лі сю­ды.

Зі­мой пра­цы ў аг­ра­но­маў знач­на менш, чым бы­ло ў ве­рас­ні, ка­лі Та­ня і Ар­цём толь­кі па­чы­на­лі пра­ца­ваць. Та­ды ў іх аба­вяз­кі ўва­хо­дзі­ла да­па­мо­га га­лоў­на­му аг­ра­но­му «Буб­наў» — на­зі­раць за на­рых­тоў­кай сі­ла­су, пра­во­дзіць ана­ліз гле­бы.

— Пра­цоў­ны дзень ця­пер за­вяр­ша­ец­ца ра­на, до­ма мо­жам быць ужо ў 3 га­дзі­ны дня, — рас­каз­вае Ар­цём. — Пры­хо­дзіш, то­піш печ­ку, га­ту­еш ес­ці і ўсё — да тэ­ле­ві­за­ра. Да­рэ­чы, усе хат­нія аба­вяз­кі мы дзе­лім па­роў­ну, ра­зам ро­бім аб­са­лют­на ўсё. Шка­да толь­кі, што ва­ры­ян­таў ад­па­чын­ку тут ня­шмат. За­вя­лі ка­та, на­зва­лі То­мам. А ака­за­ла­ся, што гэ­та кош­ка, та­му ця­пер клі­чам яе То­май.

Аб­жыц­ца ў ха­це су­жэн­цам да­па­ма­га­лі баць­кі. Яны і за­раз што­ты­дзень пры­яз­джа­юць да ма­ла­дых у гос­ці. Бы­та­вую тэх­ні­ку Мі­ра­но­ві­чы част­ко­ва на­бы­ва­лі са­мі: ад­ра­зу або ў крэ­дыт (неш­та па­да­ры­лі ро­дзі­чы). Звык­лыя да вяс­ко­ва­га жыц­ця, ма­ла­дыя пла­ну­юць у на­ступ­ным го­дзе за­вес­ці са­бе і не­вя­лі­кую ўлас­ную гас­па­дар­ку, якая бу­дзе за­бяс­печ­ваць іх пра­дук­та­мі.

— Гла­баль­ных пла­наў на бу­ду­чы­ню мы па­куль што не ма­ем. Усё-та­кі ма­ла­дой сям'і на вёс­цы жыць скла­да­на, і гэ­та не за­ле­жыць ад кі­раў­ніц­тва і прад­пры­ем­ства, — пры­зна­ец­ца Ар­цём. — Та­му ін­та­рэ­сы за­раз прос­тыя: у пер­шую чар­гу — на­быць ша­фу, а по­тым мож­на бу­дзе па­ду­маць і пра ма­шы­ну.

***

...З які­мі ўра­жан­ня­мі мы па­кі­да­лі Буб­ны? Ад­пра­цоў­ка на вёс­цы пры пра­віль­ным стаў­лен­ні мо­жа даць доб­ры жыц­цё­вы до­свед і но­выя маг­чы­мас­ці, якіх ня­ма ў го­ра­дзе. Ёсць у та­кім жыц­ці пэў­ная ра­ман­ты­ка: ці­шы­ня вяс­ко­вай но­чы, агонь у пе­чы... Важ­на толь­кі су­стрэць пад­трым­ку з бо­ку най­маль­ні­ка, бо з упэў­не­нас­цю ў заўт­раш­нім дні і жыць, і пра­ца­ваць ляг­чэй.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Мінск — Ві­лей­скі ра­ён — Мінск.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.