Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі падчас атрымання 50 млн рублёў у якасці хабару дырэктара прадпрыемства «Птушкафабрыка «Рассвет», што ў Гомельскай вобласці. За такія грошы кіраўнік збіраўся вырашыць пытанне аб будаўнічым падрадзе.
Як паведамляе прэс-служба КДБ Рэспублікі Беларусь, затрыманая асоба ўжо некалькі гадоў сістэматычна прымала незаконныя грашовыя ўзнагароджванні ад кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці за садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў, звязаных з займаемай пасадай. Сума хабару, атрыманага былым дырэктарам птушкафабрыкі ад прадпрымальнікаў, — звыш 2,5 млрд рублёў. Па фактах заведзены дзве крымінальныя справы.
Святлана БАРЫСЕНКА.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?