Вы тут

Трымаем вялікі пост:


6 тыд­няў для па­знан­ня ся­бе

Дзе­сяць дзён та­му мы з сям'­ёй апош­ні блін з'е­лі, рэшт­кі смя­та­ны ад­да­лі са­ба­ку — і ўсё, пост: грэц­кая ка­ша з апень­ка­мі, сма­жа­ная буль­ба з цы­бу­ляй, ба­бу­лі­ны агур­кі, ка­пус­та і на­ват італь­ян­ская па­ста з га­род­ні­най… Дзе­ці, вя­до­ма, пост не тры­ма­юць, але за­мест цу­ке­рак ядуць ку­ра­гу, ра­зы­нкі, фі­ні­кі і арэ­хі, а муль­ці­кі ця­пер — толь­кі па вы­хад­ных, і тое аб­ме­жа­ва­на. Але яны ад гэ­та­га не вель­мі па­ку­ту­юць, бо ў сям'і на­сту­піў час вя­лі­ка­га ча­кан­ня: ча­кан­ня Бла­га­ве­шчан­ня, ка­лі з не­цяр­пен­нем за­гляд­ва­ем па чар­зе ў ду­хоў­ку, дзе аб­смаж­вае свае ба­кі вя­лі­кі пі­рог з ры­бай, ча­кан­ня Верб­най ня­дзе­лі, ка­лі дзе­ці па­воль­на хо­дзяць ля хра­ма, вы­бі­ра­ю­чы бу­кет вяр­бы з ца­цач­ны­мі птуш­ка­мі і роз­на­ка­ля­ро­вы­мі стуж­ка­мі і, на­рэш­це, сам Вя­лік­дзень, ка­лі ма­лыя не вы­трым­лі­ва­юць і бу­дзяць мя­не ра­на-ра­на, каб са­мім упры­го­жыць цу­кер­ка­мі і цу­ка­та­мі тва­рож­ную пас­ху, на­крыць на стол і раз­бу­дзіць та­ту гуч­ным: «Хрыс­тос Уваск­рэс!».

5-10

Тра­ды­цыя па­сціц­ца ў на­шай сям'і пры­жы­ла­ся. Праў­да, у нас не заў­сё­ды ха­пае вы­трым­кі тры­маць пост так, як па­він­на быць, але… Яшчэ не­каль­кі гадоў та­му я і ўя­віць са­бе не маг­ла, што зма­гу пра­жыць без мя­са ха­ця б тры дні! А сён­ня зна­ё­мыя ўсе час­цей рас­пыт­ва­юць мя­не і про­сяць па­ра­ды: што мож­на ес­ці пад­час пос­ту, а што нель­га. Што ра­біць, ка­лі па­ру­шыў пост? І як тры­маць пост ця­жар­ным? З гэ­ты­мі ж пы­тан­ня­мі я звяр­ну­ла­ся ў Пет­ра­паў­лаў­скі са­бор у Мін­ску да іе­рэя Ге­на­дзя БУЦЬ­КО.

—Ай­цец Ге­надзь, рас­ка­жы­це, як на­огул уз­нік­ла тра­ды­цыя па­сціц­ца?

—У па­чат­ку гіс­то­рыі хрыс­ці­ян­ства лю­дзі рых­та­ва­лі­ся да хры­шчэн­ня 40 дзён і звы­чай­на тры­ма­лі пост. Ста­ра­лі­ся хрыс­ціць лю­дзей на свя­ты, і час­цей хры­шчэн­не ад­бы­ва­ла­ся на Вя­лік­дзень. Хут­ка Царк­ва пра­па­на­ва­ла пост усім хрыс­ці­я­нам, якія хо­чуць пад­тры­маць тых, хто ха­цеў па­хрыс­ціц­ца. З гэ­та­га і па­ча­ла­ся гіс­то­рыя Вя­лі­ка­га пос­ту. Сён­ня ён не толь­кі для тых, хто пры­мае хры­шчэн­не, але для ўсіх хрыс­ці­ян, каб яны маг­лі ад­чуць яшчэ боль­шую і поў­ную ра­дасць у Вя­лік­дзень, ра­дасць ад та­го, што Хрыс­тос Уваск­рэс.

—Я ве­даю, што ў Пра­ва­слаў­най царк­ве Вя­лі­кі пост не адзі­ны. Ёсць яшчэ Ка­ляд­ны пост, Ус­пен­скі і і ін­шыя. У чым асаб­лі­васць Вя­лі­ка­га пос­ту?

—Гэ­ты пост на­зва­ны Вя­лі­кім, та­му што ён і са­праў­ды вя­лі­кі, доў­жыц­ца 6 тыд­няў. І, без­умоў­на, па змес­це яго так­са­ма мож­на на­зваць Вя­лі­кім. Гэ­та час, ка­лі вер­ні­кі шмат мо­ляц­ца, ус­па­мі­на­юць, як па­ку­та­ваў Хрыс­тос для на­ша­га вы­ра­та­ван­ня, а по­тым уваск­рэс.

—У чым га­лоў­ны сэнс пос­ту?

—Гэ­та час асаб­лі­вых вы­сіл­каў, ува­гі, ма­літ­вен­на­га прад­ста­ян­ня. У пер­шы ты­дзень пос­ту заў­сё­ды чы­та­ец­ца Вя­лі­кі па­ка­ян­ны ка­нон Анд­рэя Крыц­ка­га. Пад­час гэ­та­га ў хра­ме пры­сут­ні­ча­юць усе свя­та­ры, якія там слу­жаць. Пост — гэ­та перш за ўсё ма­літ­ва. Каб ма­літ­ва бы­ла больш скан­цэнт­ра­ва­най, царк­ва пра­па­нуе ес­ці ежу рас­лін­на­га па­хо­джан­ня і ўтры­ман­не ад мяс­ной і ма­лоч­най ежы. Дзя­ку­ю­чы пос­ту ча­ла­век ні­бы­та вы­зва­ля­ец­ца ад ця­лес­най дзя­бё­лас­ці і ста­но­віц­ца больш ус­пры­маль­ным да ду­хоў­на­га. Пад­час Вя­лі­ка­га пос­ту вер­ні­кі ўстрым­лі­ва­юц­ца на­ват ад ры­бы, яе мож­на па­каш­та­ваць толь­кі на не­ка­то­рыя свя­ты, на­прык­лад, у Бла­га­ве­шчан­не Най­свя­цей­шай Ба­га­ро­дзі­цы. Ад­нак сут­насць пос­ту — не ва ўстры­ман­ні ад ежы, а ў асаб­лі­вым на­строі пад­час ма­літ­вы. А аб­ме­жа­ван­не ся­бе ў гэ­тым да­па­ма­гае.

—Ці ад­роз­ні­ва­ец­ца пост ма­на­ха і хрыс­ці­я­ні­на, які жы­ве не ў ма­нас­ты­ры?

—Пост у ма­нас­ты­ры і са­праў­ды ін­шы. Ма­на­хі не мо­гуць раз­на­ста­іць сваю ежу. Там ёсць ма­нас­кі ста­тут, і ён для ўсіх адзін. Хрыс­ці­я­нін до­ма мо­жа раз­на­ста­іць ежу на свой густ: хо­чаш — ясі аў­сян­ку, хо­чаш буль­бу, а хо­чаш ма­ка­ро­ны. Ма­на­хі ж, што пры­га­та­ва­лі і па­да­лі, тое і ядуць.

—Ці мож­на лі­чыць пост ка­рыс­ным у якас­ці свое­асаб­лі­вай ды­е­ты?

—Ду­маю, ды­е­то­ла­гі аб гэ­тым больш ве­да­юць. Але… Ад­ной­чы ў мя­не ад­на пры­ха­джан­ка па­пра­сі­ла бла­га­сла­вен­ня ад­пра­віц­ца на Ва­ла­ам, у ма­нас­тыр. Праз год яна пры­еха­ла на­ве­даць род­ных у Мін­ску. І зай­шла да нас. Я вель­мі здзі­віў­ся, ка­лі ўба­чыў яе. Яна не­як па­ма­ла­дзе­ла, ста­ла больш энер­гіч­най, ску­ра та­кая свет­лая… У ма­нас­ты­ры круг­лы год ужы­ва­юць ежу рас­лін­на­га па­хо­джан­ня і толь­кі ў не­ка­то­рыя дні да­зва­ля­ец­ца ры­ба, а мя­са яны там уво­гу­ле не ядуць. Маг­чы­ма, та­кая «ды­е­та» на пра­ця­гу го­да так­са­ма паў­плы­ва­ла на вы­гляд жан­чы­ны.

Хто хо­ча па­чы­наць па­сціц­ца, ня­хай па­чы­нае з лю­бо­га, што яму пад­улад­на і на што сам згод­ны.

—Дай­це, ка­лі лас­ка, не­каль­кі па­ра­даў для тых, хто ўпер­шы­ню вы­ра­шыў вы­тры­маць пост.

—Бог па­тра­буе вель­мі шмат, але бы­вае за­да­во­ле­ны і ма­лым. Мно­гім су­час­ным лю­дзям і са­праў­ды зда­ец­ца, што пост вы­тры­маць вель­мі цяж­ка. Я су­стра­каў лю­дзей, якія бра­лі на ся­бе аба­вя­зак ус­трым­лі­вац­ца пад­час пос­ту ад та­го, што ім вель­мі па­да­ба­ец­ца. На­прык­лад, ад ша­ка­лад­ных цу­ке­рак. І гэ­та так­са­ма подз­віг! Трэ­ба ра­зу­мець, што ка­лі мы неш­та па­чы­на­ем прак­ты­ка­ваць, мы атрым­лі­ва­ем пэў­ныя ве­ды пра са­міх ся­бе. Па­куль ты сы­ты і ля­жыш у лож­ку — гэ­та ад­но, а ка­лі па­чы­на­еш ус­трым­лі­вац­ца, то на­ват звы­чай­ныя рэ­чы ўспры­ма­юц­ца па-ін­ша­му. Мы па­чы­на­ем ба­чыць ся­бе зу­сім з ін­ша­га бо­ку. І на­ват ка­лі ад­крыць у са­бе не вель­мі пры­ем­ную ры­су ці ней­кія сла­бас­ці — гэ­та ўсё роў­на ста­ноў­чы вы­нік.

Хто хо­ча па­чы­наць па­сціц­ца, ня­хай па­чы­нае з лю­бо­га, што яму пад­улад­на і на што сам згод­ны. Ка­лі рап­там атры­ма­ла­ся, што са­рваў­ся, то і гэ­та доб­ра! Са­мае скла­да­нае і дрэн­нае, што ёсць у ча­ла­ве­ку — гэ­та гор­дасць. Ме­на­ві­та яна ўпэў­ні­вае ча­ла­ве­ка ў тым, што спа­дзя­вац­ца мож­на толь­кі на ся­бе. Ле­пей, каб бы­ла поў­ная на­дзея на Бо­га, бо ў жыц­ці на­са­мрэч ма­ла што за­ле­жыць ад ча­ла­ве­ка. Ка­лі не атры­ма­ла­ся ў не­чым ус­тры­мац­ца, су­ма­ваць не трэ­ба. Лепш із­ноў узяц­ца за спра­ву і пра­тры­мац­ца тро­хі больш, чым пер­шы раз. Аб­мя­жоў­ваць ся­бе мож­на не толь­кі ў ежы, але і ў роз­ных ра­дас­цях. На­прык­лад, ча­ла­век усе жыц­цё лю­біць раз­гад­ваць кры­жа­ван­кі, маў­ляў, ні дня без кры­жа­ван­кі! І ка­лі та­кі ча­ла­век у пост не бу­дзе зай­мац­ца гэ­тым, то гэ­та так­са­ма свое­асаб­лі­вы пост. Царк­ва пра­па­нуе ўстры­ман­не ся­бе, у чым ёсць маг­чы­масць, але ўсё ж ле­пей тры­маць пост, як на­пі­са­на ў ста­ту­це Царк­вы.

—А як вытрым­лі­ваць пост дзе­цям і ця­жар­ным жан­чы­нам?

—Пост — вы­бар кож­на­га ча­ла­ве­ка не­за­леж­на ад яго ста­но­ві­шча. У Царк­ве ёсць пры­кла­ды, ка­лі не­маў­лят­кі не спа­жы­ва­лі ў дні пос­ту груд­ное ма­ла­ко. Так, Мі­ка­лай Цу­да­тво­рац ад­маў­ляў­ся піць ма­ла­ко па се­ра­дах і пят­ні­цах. Ра­ней, праў­да, усё бы­ло больш стро­га. Сён­ня ме­ды­цы­на га­во­рыць, што пост не для ўсіх ка­рыс­ны. Та­му ў вы­пад­ках дзя­цей, хво­рых і ця­жар­ных ле­пей яшчэ па­ра­іц­ца з ура­ча­мі. Ця­жар­ныя па­він­ны хар­ча­вац­ца паў­на­вар­тас­на, каб доб­ра раз­ві­ва­ла­ся дзі­ця. Лю­дзі на са­май спра­ве вель­мі роз­ныя і ў кож­на­га свая ме­ра і сваё зда­роўе. У хрыс­ці­ян з праб­ле­ма­мі зда­роўя заў­сё­ды ёсць ней­кія па­слаб­лен­ні пад­час пос­ту.

Дзе­цям так­са­ма мож­на па­сціц­ца: на­прык­лад, у пост не гля­дзець муль­ці­кі, не гу­ляць у кам­п'ю­тар, не ес­ці цу­ке­рак… Ма­лым гэ­та бу­дзе ка­рыс­на.

Ёсць па­слаб­лен­ні ў лю­дзей, якія зна­хо­дзяц­ца у па­да­рож­жы. Ка­лі не атрым­лі­ва­ец­ца па­сціц­ца ў да­ро­зе, то пры­май­це ежу, якая ёсць. Уво­гу­ле, у кож­на­га ча­ла­ве­ка свае аб­ста­ві­ны і та­му ка­лі ў хрыс­ці­я­ні­на ўзні­ка­юць пы­тан­ні на­конт пос­ту, то ён мо­жа звяр­нуц­ца і аб­мер­ка­ваць іх са свя­та­ром у лю­бым хра­ме.

Cут­насць пос­ту — не ва ўстры­ман­ні ад ежы, а ў асаб­лі­вым на­строі пад­час ма­літ­вы. А аб­ме­жа­ван­не ся­бе ў гэ­тым да­па­ма­гае.

—Рас­ка­жы­це аб ва­шым пер­шым во­пы­це пос­ту.

—Я па­чы­наў па­сціц­ца яшчэ ў ма­ла­до­сці. Ста­ра­ўся заў­сё­ды ся­бе ў не­чым ус­трым­лі­ваць.

Мне гэ­та не­аб­ход­на, каб маё фі­зіч­нае не пе­ра­шка­джа­ла раз­ві­вац­ца ду­хоў­на­му. Ка­лі па­чы­наў пе­ра­адоль­ваць ся­бе, то ўсё больш ба­чыў сэнс свай­го жыц­ця. Я па­мя­таю ба­бу­лю, якая жы­ла са мной па су­сед­стве. Яна бы­ла та­кая свет­лая, ра­дас­ная, лёг­кая і ўме­ла пад­тры­маць доб­рым сло­вам. Ка­лі яна за­хо­дзі­ла да нас, то ні­ко­лі ні­чо­га не ела. Ака­за­ла­ся, што яна свое­асаб­лі­ва хар­ча­ва­ла­ся: бра­ла ка­ва­ла­чак чор­на­га хле­ба, па­сы­па­ла сол­лю і за­пі­ва­ла гэ­та ха­лод­най ва­дой. І гэ­та бы­ла яе ежа на кож­ны дзень. Я вель­мі быў ура­жа­ны яе подз­ві­гам… Для мя­не гэ­та па­жы­лая жан­чы­на бы­ла ней­кім цу­дам на зям­лі. Не­каль­кі разоў спра­ба­ваў так па­сціц­ца, як яна жы­ла. Чор­ны хлеб, соль, ва­да — пры­чым, я не аб­мя­жоў­ваў ся­бе ў гэ­тай ежы… Гэ­та быў дзіў­ны во­пыт для мя­не.

—Ці ёсць у вас ней­кія лю­бі­мыя пос­ныя стра­вы? На­прык­лад, ва­ра­ная буль­ба з кро­пам і ква­ша­най ка­пус­тай, са­лё­ны­мі агур­ка­мі ці сма­жа­ны­мі гры­ба­мі…

—Не (смя­ец­ца). Сва­ёй лю­бі­май ежай я б на­зваў хут­чэй ма­нас­тыр­скую, на­прык­лад, ней­кую ка­шу без со­лі, га­род­ні­ну, хлеб… У ма­нас­ты­ры ежа ўспры­ма­ец­ца як не­аб­ход­насць пад­тры­маць ся­бе фі­зіч­на, і я так­са­ма ста­ра­юся так ста­віц­ца да пра­дук­таў.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.