Вы тут

Гандлёвае «Эльдарада»


У Мінску хутка з'явіцца першы ў краіне цэнтр зніжаных цэн

Цэнтр пастаянных распродажаў Leto, будаўніцтва якога набліжаецца да завяршэння ў Мінску, разлічаны на наведвальнасць каля 20 тысяч чалавек у дзень. Пра гэта паведамляе вядучы спецыяліст агенцтва «Твая сталіца» Аляксандр Вялікі.

10-25

Чакаецца, што гандлёвы цэнтр будуць наведваць каля 500 тысяч пакупнікоў у месяц. Больш высокі ў параўнанні са звычайнымі гандлёвымі цэнтрамі трафік павінна забяспечыць канцэпцыя аб'екта — продаж тавараў па зніжаных цэнах і правядзенне круглагадовых распродажаў. Адразу пасля адкрыцця кіруючая кампанія плануе разам з гандлёвымі аператарамі правесці серыю буйных зніжкавых акцый, каб прыцягнуць увагу пакупнікоў.

Жыхары сталіцы і прысталічча

Прагноз чаканай наведвальнасці гандлёвага цэнтра ўлічвае вопыт замежных аўтлетаў, магчымасці аб'екта і спецыфіку пакупніцкай актыўнасці ў Мінску. Асноўны трафік цэнтра, безумоўна, будуць даваць жыхары найбліжэйшых мікрараёнаў. Як лічыць спецыяліст, магчымасць сэканоміць на пакупках будзе прыцягваць людзей з іншых раёнаў сталіцы, а таксама жыхароў астатніх беларускіх гарадоў.

У цэнтры распродажаў адкрыецца каля 70 крам амаль 50 брэндавых сетак. У ім будуць працаваць як беларускія кампаніі, так і замежныя гандлёвыя аператары. Унутры аб'екта размесцяцца гіпермаркет, магазіны па продажы адзення, дзіцячых цацак, прамтавараў і г.д. Пры запаўненні гандлёвага цэнтра перавага аддавалася кампаніям, якія маюць вопыт або жаданне працаваць у фармаце зніжак і распродажаў.

Не надбаўкай, а аб'ёмам

Абслугоўваць гандлёвы цэнтр будзе кіруючая кампанія. Ёй жа трэба будзе адсочваць, каб аператары прытрымліваліся канцэпцыі — такая ўмова прадугледжана дагаворнымі абавязацельствамі. «Самае галоўнае для такога кшталту аб'ектаў — строга прытрымлівацца фармату. Каб не расчараваць наведвальнікаў, кожны аператар павінен прапаноўваць тавары па зніжаных цэнах, а прадаўцы павінны імкнуцца павялічваць выручку і прыбытак не за кошт памеру надбаўкі, а дзякуючы павялічэнню аб'ёмаў продажаў», — растлумачыў эксперт агенцтва.

Калі канкурэнцыя даспадобы

Прадстаўленыя ў Беларусі рытэйлеры сёння гатовы працаваць у фармаце нізкіх цэн. Канкурэнцыя сярод гандлёвых аператараў расце, а пакупніцкая здольнасць насельніцтва, наадварот, зніжаецца. Каб утрымаць долю на рынку і пазбегнуць прыкметнага падзення выручкі, гандлёвым аператарам нічога не застаецца, як змяншаць кошты, прапаноўваць зніжкі і праводзіць распродажы. У найбліжэйшыя год-паўтара кампаніі з гнуткай цэнавай палітыкай змогуць пашырыць свой уплыў на рынку за кошт менш кемлівых гульцоў.

Аб'ект за 40 мільёнаў

Спецыялісты сталічнага рынку камерцыйнай нерухомасці ўпэўнены, што гандлёвы цэнтр Leto будзе ўведзены ў эксплуатацыю ўжо гэтай вясной. Такая дысконтвёска ўжо пабудавана на праспекце Жукава паблізу адзінай у Мінску трохузроўневай развязкі. Забудоўшчыкам гандлёвага цэнтра агульнай плошчай 23,7 тысячы квадратных метраў выступае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «БелГАЗаўтасэрвіс». У будаўніцтва аб'екта ўжо ўкладзена каля 40 млн долараў.

Сяргей КУРКАЧ.

Даведка

Аўтлеты (або стокі) — гэта крамы, у якіх са зніжкамі прадаецца адзенне, абутак і аксесуары вядомых марак. Як правіла, гэта модныя рэчы мінулага ці пазамінулага сезона. У некаторых аўтлетах прадаюцца рэчы толькі аднаго брэнда, многія аб'ядноўваюць некалькі брэндаў падобнага ўзроўню пад адным дахам. Часта гэта дах простага будынка, рамантычнай старой фабрыкі, як у адным з аўт-летаў Цюрыха, або ангарнай канструкцыі. Часцей за ўсё, калі кажуць пра аўтлет, маюць на ўвазе outlet сenter — гэта цэлае сузор'е невялікіх крамак, аб'яднаных агульнай аўтлетнай ідэяй. У такой «вёсцы» можна правесці цэлы дзень, пераходзячы ад крамы да крамы з перапынкамі ў кавярнях і рэстаранчыках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.