Вы тут

Прыгрэе да 15 цяпла


А бліжэй да выхадных уначы падмарозіць і месцамі пройдзе мокры снег

У аўторак наша краіна трапіць пад уплыў цёплых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Пра гэта паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пры павышаным фоне атмасфернага ціску будзе без істотных ападкаў, вецер паўднёва-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 6-12 цяпла, а па поўдні — нават да плюс 15 градусаў. Захаваецца ў Беларусі цёплае надвор'е і ў сераду.

У чацвер стане ўжо халадней. Тады тэрыторыя краіны апынецца ў зоне паніжанага ціску і атмасферных франтоў. Таму ўначы месцамі, а ўдзень пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны чакаюцца дажджы, а часам магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы на чацвер будзе ўжо ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 2-8 цяпла, а па ўсходзе месцамі да плюс 10 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу і суботу часам чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень — 1-8 цяпла. У нядзелю яшчэ пахаладае. Тады ўначы будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а ўдзень — 1-7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.