Вы тут

Ад свавольства з агнём загінулі дзеці


Жудасная трагедыя адбылася ў Мастоўскім раёне: тут на пажары загінулі трое пакінутых без нагляду дзяцей...

— Паведамленне пра загаранне прыватнага жылога дома ў вёсцы Нацкава паступіла ў службу «101» у нядзелю каля сямі гадзін вечара ад аднавяскоўцаў. Праз восем хвілін на месцы здарэння ўжо былі першыя нашы падраздзяленні, — паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. — Гарэлі два пакоі, назіралася моцнае задымленне. На ложку былі знойдзены целы дзвюх дзяўчынак 2008 і 2009 гадоў нараджэння, на падлозе — хлопчыка 2011 года нараджэння... На момант пажару бацькоў дома не было.

Па інфармацыі следчых, каля пяці вечара бацька дзяцей выправіўся ў суседнюю вёску, каб сустрэць жонку, якая вярталася ад бацькоў. Калі ўбачыў пажарныя машыны, што імчалі, адчуў нядобрае і вярнуўся дадому. Аднак не паспеў: выратавальнікі ўжо выносілі загінулых дзетак...

На месцы трагедыі працуюць спецыялісты МНС, следчыя, супрацоўнікі міліцыі і эксперты. Згодна з папярэднім заключэннем, прычынай загарання стала свавольства дзяцей з агнём. Ачагом пажару стала шафа з адзеннем, на якой гаспадар захоўваў цыгарэты і запалкі. Тэхнічныя прычыны пажару адсутнічаюць. Выбрацца з дома, які гарэў, дзеці не мелі магчымасці, бо бацька перад адыходам зачыніў іх у пакоі на замок, як і ўваходныя дзверы ў дом. Для канчатковых заключэнняў і высноў следчымі прызначаны судова-медыцынскія, пажарна-тэхнічныя, а таксама крыміналістычныя, спецыяльныя і тэхнічныя экспертызы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.