Вы тут

У Гродне спынілі наркадылера


На чыгуначным вакзале праваахоўнікі затрымалі 20-гадовага мінчаніна. Экспертыза паказала, што парашкападобнае рэчыва ў яго багажы — гэта рэагенты для вырабу сінтэтычных курыцельных сумесяў.

Па папярэдніх ацэнках, з гэтай сыравіны можна было вырабіць больш за 20 тысяч доз спайсу. Акрамя таго, малады чалавек прывёз у Гродна вялікую партыю спайсу, які ўжо быў гатовы да ўжывання. Агульны кошт наркотыку складае каля 2,5 мільярда рублёў. Наркадылер таксама паклапаціўся пра мерную лыжачку для расфасоўкі псіхатропных сродкаў і невялікія магніты для размяшчэння доз на металічных прадметах.

Супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці цяпер каардынуюць сваю работу з калегамі ў іншых рэгіёнах, бо ёсць падставы лічыць, што аналагічныя злачынствы гэты юнак учыніў у Мінску і Брэсце. Наркадылера змясцілі ў следчы ізалятар, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.