Вы тут

Белтэлерадыёкампанія ўдастоена Гран-пры XI Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня" за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску


Белтэлерадыёкампанія ўдастоена Гран-пры XI Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня" за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўную ўзнагароду ўручылі сустаршыня журы нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня", рэжысёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў і першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў. "Не можа не радаваць, што спорту на тэлебачанні становіцца ўсё больш, нават не год ад году, а месяц ад месяца. Гэта аналітычныя праграмы і традыцыйныя трансляцыі. Спорт сёння - гэта не толькі здароўе і спосаб зарабіць высокі імідж на міжнароднай арэне. Спорт аб'ядноўвае краіну, калі ўсе балеюць за нашых. Вялікі дзякуй за тое, што вы робіце, за тую буру эмоцый і атмасферу, якую могуць адчуць балельшчыкі з вашай дапамогай", - сказаў Максім Рыжанкоў, віншуючы пераможцаў.

Паводле рашэння журы, лепшай грамадска-палітычнай праграмай прызнана ток-шоу "Справа прынцыпу" (ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"). Лепшай тэматычнай праграмай названа "Пра Беларусь з акцэнтам" (МТРК "Мір"). Белтэлерадыёкампанія атрымала тры статуэткі: за лепшую штотыднёвую інфармацыйна-аналітычную праграму (ток-шоу "Галоўны эфір"), лепшую штодзённую інфармацыйную праграму ("Панарама") і лепшую праграму для дзяцей і юнацтва ("Дабраранак"). Пераможцам сярод забаўляльных праграм стала "Плэй-OFF шоу" (ААТ "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі").

Дзмітрый Бачкоў удастоены ўзнагароды як лепшы вядучы грамадска-палітычнай праграмы ("Форум", Белтэлерадыёкампанія), Марына Грыцук - як лепшая вядучая тэматычнай праграмы ("Бацькоў - у школу!", ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"). Паліна Шуба названа лепшай вядучай штодзённай інфармацыйнай праграмы ("Панарама, Белтэлерадыёкампанія), а Ігар Пазняк - лепшым вядучым інфармацыйна-аналітычнай праграмы ("Тыдзень", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне"). Люцыя Лушчык і Андрэй Бонд абышлі сапернікаў, стаўшы лепшымі вядучымі забаўляльнай праграмы ("Вячэрні Мінск", ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"). Прызам "Тэлевяршыня" як лепшы рэпарцёр адзначана Ганна Пыж ("Контуры", ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал").

Праект "Выпрабаванне. Кроў вермахта" (Белтэлерадыёкампанія і ДУ "Тэлекампанія "ВаенТБ" Мінабароны Беларусі) перамог у намінацыях "Лепшы аператар (аператарская група)" і "Лепшы дакументальны фільм (цыкл)". Праект "Шай-бу! Shai-BY!" (ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне") атрымаў прыз у катэгорыі "Лепшы сцэнарыст (сцэнарная група)", а "Спецпасяленцы. Сялянская трагедыя" (ПВУП "Майстэрня Уладзіміра Бокуна") быў удастоены ўзнагароды ў намінацыі "Лепшы рэжысёр (рэжысёрская група)".

Рашэннем журы лепшым вядучым рэгіянальнага тэлебачання стаў Мікалай Пракаповіч ("Край з Міколам Пракаповічам", ТРК "Брэст"), лепшым праектам рэгіянальнага тэлебачання прызнаны "Ад сэрца да сэрца" (КУП "Лідскае ТРА"), лепшай інфармацыйнай праграмай на рэгіянальным тэлебачанні названа "Днямі" (ТРК "Магілёў"), а тэматычнай - "У горадзе Бабруйску..." (ТРК "Магілёў".

Акрамя таго, спецыяльныя прызы і дыпломы лепшым студэнтам Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за першыя паспяховыя крокі ў тэлежурналістыцы ўручыў міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.

Таксама спецыяльны прыз прысудзілі "Мінуце маўчання" (Белтэлерадыёкампанія і ДУ "Тэлекампанія "Ваен ТБ" Мінабароны Беларусі) як лепшаму тэлепраекту, прысвечанаму 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых тэлежурналістаў года прайшла ў мінскім Палацы спорту. На "Беларусь 1" і спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь 24" трансляцыю "Тэлевяршыні" можна будзе ўбачыць 22 мая ў 21.40.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.