Вы тут

Прадалі $3,5 млрд за паўгода


Беларусы працягваюць заставацца чыстымі прадаўцамі валюты, хоць і павялічылі ў апошні месяц куплю замежных наяўных грошай.

Па звестках Нацбанка, у чэрвені грамадзяне купілі на 29,3% больш валюты ў параўнанні з маем — 508,3 млн долараў. Сёлета столькі яшчэ не куплялі. Пры гэтым продаж вырас на 2,4% — 615,2 млн долараў. З улікам безнаяўнага продажу валюты насельніцтва таксама застаецца чыстым прадаўцом. Агулам жа ў студзені—чэрвені грамадзяне прадалі 3,657 млрд долараў, купілі — 2,968 млрд.

Сальда куплі-продажу валюты беларускімі суб'ектамі гаспадарання за шэсць месяцаў таксама адмоўнае. Рэзідэнты купілі 9,016 млрд долараў, прадалі — 9,078 млрд.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

kuletskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.