Вы тут

КАЛІ НА ДАЧЫ ШМАТ ГАСЦЕЙ


Хто сказаў, што выхадныя — час для адпачынку? Звычайна менавіта ў гэтыя дні дома ці на дачы збіраецца ўся сям'я: дзеці, унукі, а яшчэ сябры ці суседзі могуць завітаць у госці. Як іх усіх накарміць? Ёсць дастаткова страў, смачных і простых, якія і дапамогуць гаспадыні справіцца з гэтай нялёгкай задачай. Напрыклад...

30-9

Бутэрброды «Сытныя»

Спатрэбіцца: 3 бульбіны, 1 вялікая морква, 1 вялікая цыбуліна, 1 яйка, 1 батон, соль.

Гародніну аблупіць. Бульбу і моркву надзерці на тарцы, цыбулю дробна парэзаць. Усё перамяшаць, убіць яйка, пасаліць. Батон парэзаць. На кожную лусту батона пакласці прыблізна сталовую лыжку атрыманай масы. Падсмажваць спачатку ніз лусты, потым верх.

30-10

Піца «Госці на парозе»

Спатрэбіцца: 1,5 шклянкі мукі, 1 шклянка кефіру, у тры пальцы солі і соды — для цеста.

Кефір змяшаць з мукой, пасаліць, дабавіць соду, выліць атрыманую масу ў форму, змазаную алеем, паставіць у разагрэтую духоўку на 5—7 хвілін. Для начынкі падыдзе ўсё, што ёсць у халадзільніку: каўбаса, вяндліна, сасіскі, памідоры, перац, аліўкі, кансерваваныя грыбы. Абавязковы інгрэдыент — сыр, яго трэба надзерці на тарцы. Дастаць з духоўкі падрумяненае цеста, змазаць кетчупам, зверху пакласці падрыхтаваную начынку, пасыпаць сырам, паліць маянэзам і паставіць у духоўку яшчэ на 15—20 хвілін.

Падрыхтавала Марына ХАРЫТАНОВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.