Вы тут

Не толькi паглядзець, але i патрымаць у руках


можна будзе гiстарычную пячатку старадаўняга манастыра.

Прэзентацыя сярэдневяковай каменнай пячаткi-матрыцы, якая была знойдзена ў лiпенi 2015 года пры археалагiчных раскопках на тэрыторыi старога манастырскага паселiшча, адбудзецца ў двары Свята-Елiсееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, якi размешчаны на правым беразе ракi Нёман, насупраць вёскi Гнесiчы Навагрудскага раёна.

«Звязда» паведамляла пра гэтую падзею. Арганiзатары, нягледзячы на асаблiвую каштоўнасць знаходкi, абяцаюць гасцям даць магчымасць патрымаць пячатку ў руках i ўважлiва разгледзець яе.

Знойдзеная пячатка стала адным з гучных археалагiчных адкрыццяў гэтага года. Яна выраблена са сланцавага каменю, па форме нагадвае брусок, на адной з граняў якога выразаны двухрадковы надпiс. Гэта адна з найбольш раннiх пячатак, адносiцца да часоў ВКЛ (ХIII—ХIV стст.). Асаблiва цiкавая яна для даследчыкаў тым, што гэта матрыца, а не адбiтак (што знаходзяць часцей).

Раскопкi на тэрыторыi паселiшча Лаўрышаўскага манастыра праводзiла маладзёжная валанцёрская экспедыцыя пад навуковым кiраўнiцтвам доктара гiстарычных навук, прафесара гiсторыi Сяргея Рассадзiна. Паводле адной з версiй, надпiс на пячатцы сумяшчае старажытнагрэчаскую i старажытнарускую мовы i чытаецца як «Святая пустэльня». Археалагiчныя даследаваннi вялiся пры падтрымцы манастыра.

Раней паведамлялася, што пячатка-матрыца будзе выстаўлена не толькi ў манастыры, але i ў Навагрудку, а таксама ў Нацыянальным гiстарычным музеi Беларусi.

Лаўрышаўскi манастыр — адзiн з найстарэйшых у Беларусi, заснаваны каля 1260 года святым прападобным iгуменам Елiсеем i манахам Лаўрэнцiем, якi да манаства быў вядомы як Войшалк Мiндоўгавiч, вялi князь ВКЛ (1264—1267). У ХIII-ХIV стагоддзях манастыр быў летапiсным цэнтрам, у 1329 годзе тут было напiсана Лаўрышаўскае Евангелле, рукапiсны помнiк беларускай кнiжнай справы.

Канстанцiн ЛЮТКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.